Але мінуў тыдзень, мінуў другі, а ён усё лечыцца. I тут пайшла па ўзводу трывожная чутка: хвароба ў хлопца сур'ёзная. Коля Кузняцоў знарок схадзіў у лазарэт, пачараваў там крыху Люсю, і тая выдала тайну.
— Пацямненне на лёгкіх,— сказаў ён нам.
— Елкі зялёныя,— аж прысвіснуў наш сяржант Міцька Яцук,— дык гэта ж пахне керасінам!
— Гэта пахне чахоткай,— паправіў яго ўсёзнайка Коля, і на яго зашыкалі:
— Не каркай, знахар.
Тым не менш знахар не змоўк:
— Калі знойдуць палачкі Коха...
— Тады што?
— Тады будзе плоха,— у рыфму адказаў Коля.
Цяпер ва ўзводзе ніхто Пісклю не зайздросціць: так «сачкаваць» ніхто не хоча. Гэта табе не ручаіна пад носам, што сёння ёсць, а заўтра няма.
А жыццё ў батарэі ідзе як і ішло: пад'ём, загартоўка, вучоба. Дні бягуць. I раптам навіна: усім медыцынскі агляд. Загад генерала.
Гэты агляд мы звязваем з Косцевай хваробай і не хітруем, калі нас гады ў рады водзяць строем на ўколы. На гэты раз усе пайшлі пакорна, нібы авечкі. Няхай глядзяць, няхай і колюць, калі такія пірагі.
А дактароў у наш лазарэт наехала столькі, колькі я дагэтуль іх у гурце і не бачыў. Адны слухаюць цябе ў трубачку, другія лічаць зубы, трэція і чацвёртыя заглядваюць у нос, у вушы і яшчэ неўма куцы. Нас узважваюць, абмяраюць грудзі, мераюць рэйкай рост, даюць ціскаць нейкую блішчастую штуковіну, што паказвае моц нашых рук, прымушаюць дзьмухаць у гумавы шланг — хто больш выдзьме. Словам, усё так, як і тады, калі нас прымалі ў вучылішча, толькі яшчэ больш пільна.
Але нікога не забракавалі. Усё абышлося добра, калі не лічыць, што наш мастак Ваня Расошка крыху здрэйфіў і страціў пасля ўколу прытомнасць. Дык яно і не дзіва: укол быў нейкі трайны — адразу ад трох хвароб — і балючы, халера, трываць нельга. Мне і то давалі нюхаць нашатыр.
А яшчэ я здзівіў дактароў, калі мяне ўзважылі. Калі Люся сказала маёру медыцынскай службы, колькі я пацягнуў, той, зазірнуўшы ў медыцынскую картку, дзе былі запісаны мае ранейшыя кілаграмы, аж веры не даў.
— Не можа быць. Прыкінь яшчэ раз.
А потым і сам падышоў да вагаў, каб пераканацца на ўласныя вочы.
— Дзесяць кілаграмаў прыбаўкі,— усё яшчэ як бы сумнява-ючыся, сказаў ён доктарцы за суседнім сталом,— было сорак, а стала пяцьдзесят.
Доктарка з цікаўнасцю паглядзела на мяне паверх акуляраў і зазначыла:
— Чаго ж тут здзіўляцца? Значыць, прымалі яго сюды дыстрофікам.
Апошняе слова мяне так зацікавіла, што я яго запомніў і ў казарме спытаў у Кузняцова, што б гэта значыла?
— Здыхляк,— растлумачыў ён адным словам,— а табе навошта?
Тут я прыкусіў язык: яму зусім неабавязкова знаць, якім мяне сюды прымалі.
I чаму тут дактарам здзіўляцца? Хіба дома той харч, што тут? Будзеш здыхляком на нішчымнай бульбе, ды яшчэ і тая ўжадобку. А тут жыць можна, хоць нам і знадаела прасяная каша ды ячменная шрапнель, дык не макаронамі ж аднымі нас карміць, не паны.
Але ёсць у нашым пайку такое, на што ніхто не глядзіць раўнадушна, ад чаго ніхто не адмаўляецца — масла. Праўда, яго там столькі і даюць — на адзін раз лізнуць, але даюць штодзённа. А калі не масла, дык маргарын. Мне такія замены нават падабаюцца: маргарыну перападае паболей. Але гэта рэдка бывае.
Намазваючы скібкі, усе мы адчуваем сябе шчаслівымі. Ну каму, скажыце, яшчэ даюць масла? Салдатам не даюць, фабзайцам не даюць. А дзе вы бачылі, каб яго елі цывільныя людзі? Аднойчы, будучы ў звальненні, я пахваліўся гэтым бабцы, дык яна мяне папрасіла:
— Ты хоць пры Глыжку маўчы, яму, беднаму, і лыжка алею — свята.
Калі пра нас так клапоцяцца, значыць, мы таго варты, мы — абаронцы народа. Як кажа наш капітан, чым мы лепш ядзім, тым страшней імперыялізму.
3 гэтым маслам мне, як «развадзяшчаму», цэлая марока. Каб яго раздзяліць на порцыі, трэба вока ды вока і спрытная рука. Па першым часе, пакуль я не напрактыкаваўся, былі ў хлопцаў і крыўды. I тады нехта прапанаваў: няхай «развадзяшчы» бярэ сваю порцыю апошні. I гэта стала законам. Тут ужо хітры не хітры, а сабе болып не ўдзеліш.
Але цяпер я ў гэтай галіне — спец: парэжу як у аптэцы, можна не мераць і не важыць. Заканчваючы дзяльбу, я звычайна даю папярэднюю каманду:
— Не хапай, не хапай...
Вось хлопцы падрыхтаваліся, відэльцы напагатове, і гучыць каманда:
— Хапай!
Момант — і талерка пустая. Застаецца толькі паглядзець, што засталося на маю долю.
Вось чаму на Колю Кузняцова ўсе паглядзелі, як на ненармальнага, калі аднойчы перад пастраеннем на вячэру ён сабраў у казарме вакол сябе гурт і сказаў:
Читать дальше
Конец ознакомительного отрывка
Купить книгу