Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А тут і яшчэ ў мяне радасць: маё старанне па службе і ў вучобе заўважыла начальства. Да гэтага ў нарад мяне назначалі толькі днявальным. А ў днявальнага ж вядома якія абавязкі: то прыбірай, то падмятай, то пыл выцірай, то стой слупам каля тумбачкі і пільнуй начальства, каб не празяваць з камандай «смірна». А дзяжурны тым часам ходзіць ды толькі распараджаецца. Чаму не лафа?

Дык вось і мяне назначылі дзяжурным па батарэі. Расцём! У маім падначаленні трое днявальных: Пiскля, Генацвале і Расошка-мастак. Мая ўлада над імі, няхай хоць і на адны суткі,— не гульня на падлюбскім поплаве ў чапаеўцаў, а ўлада сапраўдная, законная, яна належыць мне па вайсковаму статуту. Няхай скажуць супраць хоць слова. Я здыму з іх стружку, аж пішчаць будуць. Мне трэба такі парадак, каб нідзе — ні парушыны, а каля тумбачкі — у струну. Ад адчування такой улады ў мяне на душы патака. А ў Санькі ж такая слодыч, мабыць, кожны дзень. Цяпер я яго разумею: тут трэба несці службу, а гэтыя ёлупні цара нябеснага толькі і глядзяць, каб сачкануць.

Няма чаго і казаць, што я з усёй сілы стараюся апраўдаць высокі давер, днявальным не даю і прысесці. Я знаходжу пыл і бруд там, дзе яго ніхто да мяне не знаходзіў: за ўмывальнікамі, пад тумбачкамі, за партрэтамі палкаводцаў. У самых глухіх кутках казармы патрывожаны зімовы сон усіх батарэйных павукоў.

Хлопцы ўжо на мяне касавурацца. Я ведаю, што яны думаюць — кар'ерыст. Ім напляваць, што ў арміі павінен быць парадак. Пасля адбою я і пікнуць не даў батарэі, адразу паклаў канец розным шэптам і перашэптам, хіханькам і хаханькам. У мяне мусіў маўчаць нават Коля Кузняцоў, які звычайна да апоўначы дурыць галаву суседзям прыгодамі розных там мантэкрыстаў і гусараў.

— Ну і цэрбер,— сказаў нехта з цемры на гэта. Шкада толькі, што я не пазнаў голасу. Ну і прыструніў бы!

Нарэшце, стомлены ад службовай стараннасці, я лёг адпачыць, разоў пяць перад гэтым загадаўшы днявальнаму, каб будзіў у выпадку чаго. Цяжкая ты, ноша ўлады. Нават засынаючы, я думаю, як раніцай больш удала адрапартаваць падпалкоўніку пра свае дзяжурства. Ох і любіць Маятнік, каб яму рапартавалі гучна, выразна і камандзірскім голасам. А як толькі разгубішся, пачне ківацца і завядзе сваё алілуя:

— Што? Не абедаў? Паўтары яшчэ раз, мямля!

Сон у мяне быў неспакойны, перарывісты, але і той патрывожылі сярод ночы. Мне сама пачала трызніцца якаясь бязглуздзіца: быццам бабка затачылася нейкім чынам у строй батарэі, мне сорамна з-за яе вясковых рызманоў, я хачу яе выгнаць са строю, а яна смяецца бяззубым ротам і не хоча выходзіць. I тут нехта далікатна пачаў тармасіць мяне за плячо:

— Таварыш дзяжурны. А, таварыш дзяжурны! Прачніцеся. Расплюшчыў я вочы — ні строю, ні бабкі — Піскля, прыклаўшы палец да вуснаў, папярэджвае, каб не было шуму:

— Т-с, ціха. Ён там!

— Хто? — не разумею я спрасонку.

— А чорт яго знае,— растлумачыў мне днявальны.

— Дзе?

— У падпалкоўніцкім кабінеце...

Я адразу скеміў: там злодзей. Трэба браць. А можа, і не проста злодзей. Можа, каго-небудзь цікавяць нашы сакрэтныя дакументы, спісы афіцэрскага саставу, напрыклад, наш распарадак дня ці загады камбата. Тады гэта шпіён, а можа, яго правая рука.

— Будзі астатніх днявальных,— аддаў я Пiсклю загад, а сам рынуўся да дзвярэй батарэйнай канцылярыі, каб злачынец, пакуль мы тут шушукаемся, не змыўся. Я нават задаволены, што на маім дзяжурстве здарылася такое, і адчуваю сваю значнасць і выключнасць. Падумаць толькі: уся батарэя спіць і ў вус не дзьме, а я тут, можа, рызыкую і жыццём. Раніцай пра мяне, канешне, загавораць. Я не з тых разяў, што праспалі Чапаева.

За дзвярыма канцылярыі сапраўды чуваць нейкі шорах. У замочную шчыліну відаць святло. Шчыра кажучы, мне крыху страшнавата, ёсць невялікі нервовы калатун. Вельмі шкада, што нас, дзяжурных, нічым не ўзбройваюць. Дзяжурныя па вучылішчы афіцэры, не бойся, ходзяць з пісталетам, а тут бяры невядома каго голымі рукамі.

Калі днявальныя сабраліся ў мяне за спіной, я рашуча штурхнуў дзверы, але яны аказаліся закрытыя з сярэдзіны.

— Адкрывай! Дзяжурны! — прыгразіў я.

Шорах за дзвярыма сціх, а затым і патухла святло, але дзверы не адчыніліся. Праходзіць мінута-другая — ціха. Каб той гад праз акно не ўцёк. Праўда, яны на зіму забіты, устаўлены двайныя рамы і заклеены паперай. Дык можна шкло разбіць. Але мы на другім паверсе. Не так проста выскачыць: можна і ногі паламаць.

— Днявальныя, пад акно! — гучна загадаў я, каб зламыснік пачуў і зразумеў, што шляхі да адступлення ў яго адрэзаны, а сам пачаў зноў грукаць у дзверы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x