Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Таварыш яфрэйтар, дазвольце ісці мыцца.

А памыўшыся, зноў:

— Дазвольце апрануць гімнасцёрку, таварыш яфрэйтар.

Хлопцы пасмейваюцца і не разумеюць, чаму гэта я, як Яны гавораць, выпендрываюся. А гэта я, між намі кажучы, трымаю хвост пісталетам. На душы кошкі скрабуць, а паказваць гэтага не хочацца. Няхай мой дарагі сябручок так нос не задзірае. Абыдуся. Так яно і ідзе ўжо трэці дзень.

А тайна прапажы мыла пакуль што так і застаецца тайнай. У адзіночку я супраць паразіта Сцёпкі, які пры кожным зручным выпадку не прамінае мне падміргнуць, так нічога талковага і не прыдумаў, ні на што не адважыўся і рады, што хоць пакуль ціха. Усе мае надзеі цяпер толькі на нашага Шэрлака Холмса — Колю Кузняцова, на яго дэдуктыўны метад. Калі той метад дасць вынікі, то ўсё само сабой адпадзе: злодзей будзе выкрыты, Сцёпкава падазрэнне развеецца, а сам ён атрымае ад мяне ў лыч, калі ён нават і невінаваты. Каб не плявузгаў абы-чаго. I зраблю я гэта пры ўсіх. I без Санькі спраўлюся. А Санька няхай беражэ аўтарытэт. Я з ім болыш і ў звальненне да дзяўчат не пайду.

Вакол Колі ўвесь час круцяцца Мішка-цыркач і Генацвале. А гэта ўжо само па сабе гаворыць, што ў нашага сышчыка няма да іх і ценю падазрэння, і я цішком ім зайздрошчу.

Яны паводзяць сябе вельмі таямніча, страшэнна сакрэтнічаюць, а пра што шэпчуцца, не дапытаешся ні за якія пернікі. Пра каго ў іх там ідзе гаворка, можна здагадацца хіба па позірках. Не вельмі дасведчыя ў вышуку, Колевы прыбліжаныя не-не ды і паглядваюць на таго, хто ў іх на языку. Але гэта трэба быць ужо вельмі пільным, каб здагадацца.

Апрача таго, Коля з тыдзень чапляўся да ўсіх з рознымі недарэчнымі пытаннямі, ці, як гавораць хлопцы, вераломнічаў. Але ўся яго вераломнасць, усе яго хітрыкі шытыя белымі ніткамі. Яны толькі нас злавалі.

Першы, да каго прычапіўся Кузняцоў, быў Піскля. Той у звальненні хадзіў у кіно і ўжо, можа, разоў пяць расказваў пра кінакарціну. I не толькі расказваў, а і паказваў на жэстах: гэты таго — бух, той гэтага трах! Здорава было! Дык нашаму Шэрлаку гэтага мала.

— А як называецца кінатэатр? — дапытваецца ён.

— Ну гэтага... як яго... Луначарскага,— не адчуваючы каверзы, спакойна адказаў Косцік.

— А фільм?

Тут ужо допытны пакрыўдзіўся на следчага:

— «Гуляла каза па Дунаю» — во як! Правяральшчык мне знайшоўся.

Неўзабаве на Колю ўжо крыўдзілася паўузвода, і асабліва — я: мяне ён абразіў да глыбіні душы. У мяне ён як бы між іншым хацеў даведацца, ці далека тут базар і па чым там мыла.

— Па грашах, а хто пытае — па вушах,— адрэзаў я бабульчыным прыслоўем, мяркуючы так, што гэта камень у мой агарод. Цяпер я не хачу нават і размаўляць з той сталічнай цацай.

Быў момант, калі наша следчая троица ўжо амаль святкавала перамогу. Ей трапіліся дзве-тры паперкі ад цукерак, і было высветлена, што іх гаспадаром з'яўляецца Лёва Белкін. Здавалася б, якое дачыненне маюць тыя паперкі да прапажы мыла? Аказваецца, самае непасрэднае.

Многія думаюць, што Лёва — адпеты скупердзяй. Амаль кожную раніцу, перад тым як апрануць гімнасцёрку, ён дастае з нагруднай кішэні атрыманае нядаўна грашовае забеспячэнне і старанна яго пералічвае. Тады хлопцы насмешліва пераміргваюцца паміж сабой: скупы рыцар. Гэта ж падумаць толькі, нават у звальненні, нягледзячы на гарадскія спакусы, не патраціў ні капейкі. Мала таго, апошнім часам ён робіць спробы выгадна прадаць каму-небудзь з нас сваю трафейную аўтаручку, якой так ганарыцца. Ён прапаноўваў яе і мне, пераконваў, што толькі па знаёмству аддае за бясцэнак. I я купіў бы, але больш палавіны свайго жалавання прашыкаваў на падушачках.

3-за таго, што над ім смяюцца, Лёва не хоча ні перад кім апраўдвацца, закусіў цуглі і пакрыўджана маўчыць. А што ім гаварыць? Хіба яны зразумеюць? Ён паглядзіць, ці будуць яны смяяцца потым, калі ў яго будзе фотаапарат. Яны будуць тады бегаць следам і канькаць: «Лёва, зрабі з мяне фота». Дулю ім з макам.

Фотаапарат — гэта той пункцік, на якім Лёва звіхнуўся. Тут трэба сродкі. Звычайную ламачыну, ужо не кажучы пра трафейную, з рук на таўкучцы не возьмеш менш як за пяцьсот рублёў. Лёва ведае, ён ужо некалі прыцэньваўся. Яшчэ на «гражданцы», у Магілёве. Можна і за бохан хлеба, але дзе яго возьмеш? Лішняга ў нас няма.

Па ўсіх падліках патрэбная сума ў Лёвы набярэцца праз год без малога. Гэта, канешне, калі ён будзе эканомным чалавекам і зберажэ ўсё да капейкі сваё грашовае забеспячэнне, калі ўдасца выцыганіць у бацькоў яшчэ якую сотню-паўсотні і калі за аўтаручку дадуць добрую цану.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x