Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хм,— хмыкнуў ён і задумаўся.

Затым падалі каманду строіцца, і батарэя пайшла на снеданне. Наш узвод, на здзіўленне, паводзіць сёння сябе ў страі ўзорна: ні жартаў, ні пстрычак, усе маўчаць, нібы каго пахавалі. Не спадзеючыся на Сцепку Рубцова, яго спецыяльна папярэдзілі, каб пра «чэпэ» ні гу-гу.

Я, праўда, спакойны, мая душа на месцы. Як гаворыць бабуля, не чапай нічога — не бойся нікога. Адкуль мне было ведаць, што нада мной збіраюцца чорныя хмары.

Усё таемнае становiцца яўным

Усё пачалося з таго, што на перапынку Сцепка падсцярог мяне ў калідоры аднаго і зларадна сказаў:

— Ну, кораш, цяпер ты ў мяне ў руках, будзеш пад маю дудку скакаць.

— Пайшоў ты! — пагардліва кінуў я ў адказ, хоць такая яго заявачка мяне зацікавіла і крыху ўстрывожыла. На што гэта ён намякае?

Хай на што хоча гэты нахабнік намякае, а размаўляць з ім не варта: і самому не хочацца, і хлопцы будуць касавурыцца, калі завядзеш з ім шашні. Толькі не тут яно было: Сцепка заступіў мне дарогу і сказаў такое, што мне стала не па сабе:

— А мыла хто спёр, фраер? Думаеш, я не бачыў, як ты хаваў яго ў рэчмяшок перад звальненнем?

Ад крыўды і абурэння мяне аж закалаціла. Тут трэба было б урэзаць кулаком яму ў грызлы, умазаць як след па гэтай плоскай і шырокай, нібы лапата-хлебніца, мордзе, па яхідных прыжмураных вочках, але я разгубіўся і не ўрэзаў, і не ўмазаў, а толькі зароў зверам:

— Гэта было мае мыла, гад, мае!

Тут зазвінеў званок, з вуліцы ў клас з гоманам і тупатам рынуліся ўсе нашы, і я нічога не паспеў даказаць таму паразіту. Не чакаючы, пакуль нас убачаць разам, ён прыпусціў у клас першы і толькі кінуў мне напаследак:

— Будзеш разумнікам, нікому не скажу. Закон — тайга!

Нічога сабе аладачкі! Я і душой невінаваты, а ён, бачыце, нікому не скажа. Ды што ж гэта на свеце робіцца?

У класе я сяджу нібы на іголках: усё не магу супакоіцца. Гэта ж падумаць толькі, што плявузгае гэты гад Сцепка! Ды я за ўсё жыццё парушыны чужой не ўзяў, калі не лічыць, зразумела, яблыкаў з суседскіх садоў. Дык гэта ж зусім іншы каленкор. Каб вырасці ў вёсцы і не зрабіць такі грэх, трэба ўжо зусім святым быць. А тут такое! I павярнуўся ў яго, паразіта, язык.

А што будзе, калі ён і сапраўды вякне хлопцам сваю хлусь? Прапаў я тады з лапцямі. Хоць і гавораць: не чапай нічога — не бойся нікога, а паспрабуй іншы раз даказаць, што ты не вярблюд. Мне здаецца, я трапіў якраз у такое становішча. Што я перад звальненнем хаваў мыла ў рэчмяшок, супраць гэтага не папрэш. Гэта, апрача Сцёпкі, бачылі і іншыя, могуць пацвердзіць. Дзіўна, што яны пра гэта яшчэ маўчаць. А калі ўсё-такі думаюць?

Самае правільнае, відаць, пакуль не позна, трэба самому расказаць хлопцам, што то за мыла і куды я яго аднёс. А як дакажаш? Сапраўды можна падумаць, што на злодзеі і шапка гарыць.

Праўда, маю нявіннасць можа пацвердзіць Санька, але ўсе ведаюць, што мы з ім землякі і дружбакі. Скажуць, што з аднаго поля ягады. Куды ні кінь — усё клін. Аж галава пухне.

Можа, і сапраўды не дражніць гэтага аглаеда Сцепку? Аддам яму сёння за абедам сваю порцыю мяса, няхай падавіцца. Адкуплюся данінай, абы маўчаў. Я так баюся пра сябе дрэннай пагудкі, што гатовы пайсці і на такое. Вядома, калі-небудзь праўда ўсплыве, але правільна гаворыць мая бабка: пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць.

Матэматычка чэрцщь на дошцы мелам розныя чарцяжы, тлумачыць нам новы урок, але да мяне сёння даходзіць туга. Я гляджу на дошку нібы на новыя вароты, раблю толькі разумны выгляд, а сам — не запамінаю нічога. Побач Санька сапе. Ён так стараецца, перамалёўваючы чарцяжы ў свой сшытак, што аж высалапіў язык. Сцепка сядзіць справа ад мяне цераз праход паміж сталамі і, калі я паварочваю галаву ў яго бок, змоўніцкі мне падміргвае. Ад гэтага аж кошкі скрабуць на душы. Знайшоўся мне кораш. Закон — тайга.

Чым больш я думаю пра яго, тым больш губляюся. Што ён за тып, гэты Сцёпка? Разумны чалавек не будзе хваліцца першаму сустрэчнаму, што ён жулік. Гэта ўжо зусім трэба з глузду з'ехаць. А пра Сцёпку такога не скажаш: у яго, здаецца, усе дома. Вучыцца не горш за іншых. Дык вось жа пахваліўся. Да гэтага часу не магу ўцяміць, праўду ён гаварыў ці не, калі за сталоўкай патрабаваў ад мяне большых порцый і пагражаў расправай па-растоўску. Можа, проста правяраў, ці не пабягу дакладваць, ці не фіскал я. Я, канешне, не фіскал і ніколі ім не буду, а ён невядома хто. Можа, і сапраўды дружбак блатнога Прынца, ад якога рыдае міліцыя. Вунь якая нахабная ухмылка!

Не разумею, як яго прынялі ў наша вучылішча, калі ён такі. Няўжо генерал разам з прыймовай камісіяй не змог яго раскусіць? Здаецца ж, былі такія строгасці. Мяне дык вунь як круцілі — з усіх бакоў: хто бацька, хто матка, чым я сам дыхаю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x