Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так быццам было з гэтымі двума. А вось некаторых наадварот — прымалі з гарачымі абдымкамі, а праводзілі і зусім ледзь не са слязамі.

Усё гэта можна было б і слухаць, і прыняць за праўду, калі б самахвалы раней добра згаварыліся і так не блыталіся: то яны, бачыце, сустрэлі тых класных дзяўчат у парку, то — на вуліцы; да фіззарадкі размова ішла пра пяцярых шпакоў, а пасля фіззарадкі іх ужо набралася столькі, што і не злічыць. Ды і Лёваву знаёмую, якая то абдымаецца, то пралівае па ім слёзы, завуць то Лідай, то Людай.

— Трапло ты,— не вераць яму хлопцы.

Я таксама не веру, але ў размову не лезу, моўчкі засцілаю пасцель. Добра, што хоць ад мяне адчапіліся.

I раптам усю гэтую пахвальбу, жартачкі, хіханькі і хаханькі спыніў Косця Лямешка — наш Піскля. Ён першым заправіў пасцель і, пакорпаўшыся ў сваёй тумбачцы, разгублена спытаў:

— Хлопцы, а хто ў мяне мыла ўкраў?

Пытанне нечаканае, крыўднае, дзікае. Такога ў нас яшчэ не было, каб красці. Калі гэта жарт, то жарт яшчэ больш няўдалы, чым з маёй хустачкай. Гэта абраза кожнага з нас асобна і ўсяго ўзвода цалкам, самага дружнага і з'яднанага ўзвода ў батарэі. За такі жарт можна атрымаць і па шыі. Коля Кузняцоў так Косціка і папярэдзіў:

— Піскля, асцярожна на паваротах!

А Толік Гецьман, не паверыўшы пачутаму, павучальна, з уласцівым яму ўкраінскім гумарам сказаў:

— А ты, кум, хавай, як я хаваю,— і, заглянуўшы ў тумбачку, недаўменна развёў рукамі.

— Схаваў? — хмыкнуў Піскля.

— Схаваў,— уздыхнуў Толік,— далёка схаваў, аж сам не знайду.

I ўзвод захваляваўся, забурліў. Аказалася, што выдадзенае нам каптэнармусам два дні назад на новы месяц туалетнае мыла «Сунічнае» знікла не толькі ў Пісклі і Гецьмана, прапала яно і ў Колі-масквіча, і ў Генацвале, і ў Лёвы, і ў Расошкі-мастака, і ў майго растоўскага непрыяцеля Сцёпкі Рубцова, і яшчэ ў таго-сяго — чалавек у дзесяці.

Хлопцы забыліся пра ўсё на свеце: і пра маю вышываную хустачку, і пра гераічную перамогу над шпакамі, і пра Лёваву знаёмую, якая пралівае па ім слёзы. Усіх цяпер хвалюе толькі адно пытанне: хто?

У галаве не змяшчаецца, што сярод нас завёўся зладзюга. Гэта ў горадзе, кажуць, іх многа. Аднойчы з Санькам, прадаючы шчаўе на базары, самі бачылі, як абкрадзеная на вачах сельская цётка галасіла ўголас і крычала гвалт. Але ніхто ёй не мог дапамагчы: ні міліцыянер, ні суседкі-гандляркі. Быў тут, кажуць, адзін, круціўся ў капелюшы, а цяпер шукай учарашні дзень.

Запомніўся і яшчэ адзін даволі страшны выпадак. У магазіннай чарзе зноў жа ў вясковай бабы-разявы нейкі кішэннік умудрыўся выцягнуць грошы нават з-за пазухі. А баба, як гаварылі навокал людзі, салдацкая ўдава з плоймай дзяцей. I прадала яна карову-карміцельку, каб пабудаваць хату і вылезці з зямлянкі. Дык вось у той магазіннай чарзе яе і абчысцілі. I людзі ж, напэўна, бачылі, але пабаяліся рот адкрыць. Усім вядома, што бандзюгі — адчайны народ. Яны могуць і нажа даць у бок, а самі змыцца.

Толькі на шчасце той беднай жанчыны, трапіўся ў чарзе смелы чалавек — дэмабілізаваны матрос-франтавік. Як расказвалі ў натоўпе сведкі, схапіў той матрос кішэнніка за рукаў і кажа:

— Аддай цётцы грошы, гад!

Але кішэннік, відаць, быў добры бандзюга: выхапіў лязо брытвы і ў адказ:

— Многа бачыш, марачок!

Цэліўся ён разануць па вачах, ды не на таго трапіў. Ну і біў жа яго матрос — глядзець было жудасна: і пад дых, і па зубах, і ў вуха. Пра гэта мы ўжо не чулі, а самі бачылі. А народ — гарой за марака. Чалавек на фронце жыццём рызыкаваў, дык не хапала яшчэ, каб тут на яго розная погань руку падымала, каб з-за нейкага бандзюгі да маткі не дайшоў.

Словам, у горадзе рот не разяўляй і асабліва глядзі там, дзе цесна ад людзей: многа рукатых развялося. Ды і ў цягніках ёсць такія спецыялісты. Нам з Санькам, праўда, ездзіць на цягніках не даводзілася, але людзі кажуць, што гэта так. Наш памочнік камандзіра ўзвода сяржант Яцук — чалавек бывалы. Дык ён нам расказваў, напрыклад, такое, што аж не верыцца. Ну проста анекдот. Ехаў як быццам у пасажырскім вагоне адзін афіцэр з Германіі. Паклаў ён свой чамадан з падарункамі для сям'і сабе пад галаву, лёг, не распранаючыся і не разуваючыся, на полку і задрамаў. I раптам чуе, што нехта сцягвае ў яго бот з нагі. «Ну-ну,— думае афіцэр,— давай-давай, я зараз табе, паразіт, пакажу, дзе ракі зімуюць. Толькі ты сцягнеш бот, я цябе і схаплю, сокал ты мой ясны». I яшчэ болей прытварыўся, што сніць. Жулік, не сцягнуўшы адзін бот, узяўся за другі. Тут ужо і зусім цікава стала, што ж той задумаў? «Давай-давай,— усміхаецца сам сабе афіцэр,— зараз ты ў мяне заспяваеш». А злодзей у той момант — цап чамадан з-пад галавы і ходу. Падхапіўся маёр ці капітан— хто ён там быў,— а бегчы не можа, каб дагнаць. Пакуль нацягваў боты, таго і след прастыў. Цю-цю, як кажуць, чамадан з падарункамі, быў і сплыў. Вось якія спецыялісты бываюць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x