Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Супакоіўся бацька толькі тады, калі я сказаў, што наш старшына глядзіць туды, куды і ён. Мне далі чаравікі сапраўды навырост. А гэтыя я ўзяў у таварыша схадзіць у звальненне.

Мае падарункі ўсім прыйшліся па душы. Бабка панюхала мыла разоў пяць. Ах, як пахне, ды малое. Калі б ей вялікі брус звычайнага, не з духамі, дык яшчэ лепш было б. Бацька, праўда, ад сваіх чаравікаў не ахаў, але дзякуй сказаў і пахваліў майстра, які добра падбіў падэшвы і падкоўкі, а таксама і старшыну Хамутова — разумны чалавек. А Глыжка і зусім на сёмым небе. Такое багацце хлопцу прываліла: эмблемы, пёры, аловак і яшчэ цукар. Праўда, бабка палавіну цукру тут жа адабрала.

— Адразу з'ясі, дык язык праглынеш разам з салодкім,— сказала яна.

Глыжка не пярэчыў, а толькі вачыма прасачыў, куды старая яго схавала. Я ўпэўнены, што друга ён там не праляжыць.

Селі абедаць. Як я любіў раней густы ячменны крупнік! Ды яшчэ з алеем. Адзін мог паўчыгунка з'есці. А тут паспытаў — развучылася, ці што, яго бабка варыць? Цыбуля смажаная плавае. А я яе не люблю, адганяю лыжкай у бакі. Вось і бульбіна трапілася з «козлікам» — таксама яе ўбок.

Бацька глядзіць на ўсё гэта і хмыкае ў вусы. Заўважыла і бабуля, што я ем пераборліва, і — плісь мне лішнюю лыжку алею, каб прыбавіць смаку. I раптам няўпэўнена неяк спытала ў бацькі:

— Яешню зрабіць, ці што?

Ну, калі бабка адважылася на яешню, значыць, я сапраўды — незвычайны госць. Простым гасцям яе не падаюць. Я ж ведаю, што такое яйкі. Не паспеюць куры знесціся, як іх адразу — на базар, каб разжыцца якую капейчыну. У калгасе ж грошай не плоцяць, а на ўсё трэба: і на штаны, і на газу, і на соль. Ды і кожная курыца яшчэ абкладзена падаткам. Ей трэба нанесці яек не толькі на базар, а яшчэ і дзяржаве, інакш прыйдуць з сельсавета і будуць гразiцца на нядоімку яе апісаць, каб забраць самую. Вось, мабыць, бацька і невясёлы ад такога жыцця. Але тут ён бабку падтрымаў:

— Давай! Калі ўжо такое свята, рэж апошні агурок!

— А, не трэба,— запярэчыў я, бо стала сорамна, што яны дзеля мяне ідуць на такое — яешню будуць рабіць.

— Чаго там — не трэба? — разышоўся бацька.— Што мы, горш за тых, каму носім на базар? З'ядзім — не падавімся!

Больш за ўсіх яешні быў рады Глыжка. Ён еў яе не спяшаючыся, адкусваў па чуць-чуць, каб на даўжэй хапіла. За ядой зайшла размова, як там кормяць, у вучылішчы. Ну, я і пахваліўся, што паёк добры, нават масла даюць аж па дваццаць пяць грамаў у суткі.

— Тады, канешне,— згадзіўся бацька,— што той алей супраць масла? У арміі не прападзеш.

I пачаў ён успамінаць, што калі і ён быў да вайны чырвонаармейцам, дык тады таксама добрыя пайкі давалі. А хто з поварам сябраваў, той наогул жыў прыпяваючы. Бацька раіць і мне пасябраваць з поварам. Аж слухаць смешна. Ну, што ён разумее, калі быў тады ўсяго толькі салдатам? Але ж бацьку гэтага не скажаш. Няхай стары хваліцца, як яму зямляк-повар наліваў у кацялок першы апалонік з самага верху катла, дзе адзін тлушч, а другі — з дна, дзе толькі гушча. Вось гэта было сытна. У вайну, праўда, як даводзілася: часам — з квасам, парой і з вадой, а то і без вады.

Не прамінуў бацька, каб не напомніць, як трэба служыць — старацца. Вось ён стараўся, дык, нягледзячы на малапісьменнасць, і сяржантам стаў.

3 бацькавых размоў вывады зрабіла бабка.

— Вось так, нячысцік,— сказала яна Глыжку, прыбіраючы са стала,— вучыся як след, калі хочаш быць камандзёрам, а не — сядзі на нішчымніцы.

Глыжка — хлопец ужо ладны, перайшоў у чацвёрты клас, даўно ўжо не картавіць, хоць і носіць сваю дзіцячую мянушку.

— Не камандзёрам, а камандзірам,— паправіў ён старую і вылез з-за стала.

Калі прыйшоў Санька, бацька зрабіў агляд і яму. А потым папрасіў нас стаць побач і весела сказаў:

— Ты паглядзі, старая, якія арлы. Прапалі дзеўкі, пасохнуць на сухары.

Бабуля, гледзячы на нас, крыху паплакала, успомніла маю маці — вось каб тая пабачыла. Затым яна супакоілася, высмаркалася ў фартух і супакоіла бацьку наконт дзевак.

— Ты за дзевак,— кажа,— вельмі не перажывай. Яны цяпер такія, што і самі захамутаюць гэтых цялят.

Мы з Санькам, крыху пачырванеўшы, хмыкнулі. Многа яна ведае, старая, якія цяпер дзяўчаты і якія цяпер мы. А яна зноў:

— Не хмыкайце — знойдуцца, калі ўжо не зацуглялі.

Пільнае вока ў бабулі: нам сапраўды карціць ісці з хаты, Санька ўжо даўно мне падміргвае, але пасля такіх бабульчыных слоў адразу не пойдзеш, трэба ж хоць для прыстойнасці пасядзець і пагаварыць, каб падазрэнні ў старой не ўмацаваліся. А яно ж не сядзіцца, мы нібы на іголках. У нас часу мала, а яшчэ ж трэба купіць падушачак з павідлам, яшчэ трэба знайсці, дзе жывуць нашы дзяўчаты, бо мы толькі адрас ведаем, а самі ж там ніколі не былі. Было б, зразумела, лепей, калі б мы іх заспелі ў вёсцы. Але Санька ўжо разведаў, што яны тут толькі пераначавалі, а раніцай, нагрузіўшыся бульбай, пайшлі ў свой тэхнікум.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x