Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але пыл ці не пыл, усё адно нічога не дадзім. Няхай і не просіць.

Аднак Лобан у шкетаў нічога і не папрасіў. Ён і без нас прыбраўся не толькі па форме, але і па модзе.

Эх, мода-мода, і чорт цябе выдумаў на нашу галаву! Нават сюды, у армію, яна лезе. Тут жа ўсё распісана і размалявана: што, як і калі насіць. Тут жа форма адзення зацверджана самым галоўным з маршалаў. Вышэй гэтага, мабыць, не скочыш. Але мода мацней і за маршала. Яна можа форму перайначыць.

Нам выдалі афіцэрскія картузы, пра якія мы з Санькам столькі марылі. Здаецца, куды ўжо лепш? Але такія картузы сярод выхаванцаў вучылішча не ў модзе. У іх, бачыце, казыркі вялікія, а верх малы. Амаль усе старшакурснікі ходзяць у картузах, у якіх казырочак усяго на тры пальцы, ён ледзь прыкрывае лоб, затое верх вялікі, нібы рэшата, і так туга нацягнуты, быццам барабан. Вось гэта шык!

А падпалкоўніку Асташэўскаму такі «шык» не падабаецца. Ён строга папярэдзіў, што калі ўбачыць у батарэі такога модніка, будзе той моднік хадзіць у старым, зношаным картузе, але па форме. А пра звальненне няхай і не думае. Ён не дазволіць парушаць форму адзення. Калі яна каму не падабаецца, няхай ідзе прэч з вучылішча і чытае ў горадзе шыльды па складах. Вось чаму мы з Санькам казыркі яшчэ не ўрэзалі, але ў батарэі ўжо знайшліся такія.

Гімнасцёркі ў нас таксама не па модзе. Іх варта было б і ўкараціць, каб не былі такія доўгія, нібы падол у спадніцы. Але тут справа паправімая, трэба толькі ўмець падпяразвацца, а то можна ніз падгарнуць і падшыць, не адразаючы.

Горш справа са штанамі: дудачкі! Ну хто, скажыце, носіць такія штаны, калі ў модзе клёш? Вось матросам — тым пазайздросціш. А тут толку з таго, што сукно сіняе і чырвоныя афіцэрскія канты. Відаць, той, хто іх кроіў і шыў, ні чорта ў сапраўдных штанах не разбіраецца.

Але і гэтае гора — не бяда. Мы ўжо ад старшакурснікаў даведаліся, як можна з дудачак зрабіць клёш. Па-першае, можна разжыцца такой жа матэрыі, з якой пашыты штаны, і ўшыць у дудачкі кліны. Будзе клёш не горшы за матроскі. Дзе разжыцца? А для гэтага трэба дружыць з каптэнармусамі. У іхніх капцёрках чаго толькі не знойдзеш. Трапляюцца там і старыя, зношаныя штаны. Вось з іх можна і выкраіць кліны. Ёсць і такі спосаб, што і ўшываць нічога не трэба. Можна выразаць кліны з фанеры, якой хочаш шырыні. Зразумела, іх у штаны не ўшыеш, тут іншае. Штаны трэба намачыць, а затым пад гарачым прасам нацягваць іх на фанеру. А сукно трывае, расцягваецца, толькі не трэба ўжо цераз сілу, а то дудачкі трэснуць па швах, а то і распаўзуцца па жывому.

Вось калі ты гэта зробіш ды яшчэ ноч пераспіш на тых клінах разам са штанамі, паклаўшы іх пад падушку, дык раніцай будзе ў цябе клёш на заглядзенне. Такі клёш мае перавагу нават перад расшытым. У расшытых, быў выпадак, хлопцы аднойчы прыйшлі са звальнення пасаромленыя. Iм патруль лязом парэзаў устаўныя кліны. Ды і ў вучылішчы начальства трэба аббягаць — загадае распароць. А клёш цэльнарасцягнуты ўсіх ставіць у тупік: і патруля і начальства. Паглядзяць, што нічога не ўшыта, і плячыма паціскаюць. А пройдзе дзень-другі, і ўсё становіцца на месца: сукно садзіцца. Вось у гэтым недахоп такога клёшу. Перад наступным звальненнем зноў трэба яго нацягваць на фанеру. А штаны ж, вядома, не жалезныя — часта рвуцца пры гэтым, халера.

Усе гэтыя прамудрасці нам знаёмыя, але мы з Санькам перад першым звальненнем баімся іх прымяніць. Можа быць, што падпалкоўнік сам праверыць кожнага, раней чым выпусціць за парог казармы. Тады не захочаш той і моды.

Так яно і здарылася. Падпалкоўнік усіх, хто ідзе ў звальненне, правярае сам. Ну, думаю, дзядзька Лобан пагарыць, выляціць са строю шпунтам. I тады мы яму весела праспяваем «напрасно старушка ждёт сына домой». Пад «старушкой» маючы на ўвазе Алу Аркадзьеўну, вядома.

Але Лобан аказаўся не такім лапухом, як нам думалася. Ён стаў на праверку ў звычайным абмундзіраванні і, толькі атрымаўшы запіску аб звальненні, пайшоў пераапранацца ў моднае, пазычанае ў кагосьці з батарэі другакурснікаў. Там у яго знайшліся прыяцелі. Нічога — не пагарэў тут, дык у горадзе, дасць бог, схопяць патрулі.

I вось мы з Санькам, агледжаныя камбатам з галавы да ног і бласлаўлёныя ім на добрыя паводзіны ў людзях, ужо за варотамі КПП. Наперадзе амаль паўсутак волі — ідзі куды хочаш, бяжы на ўсе чатыры бакі. I планы ў нас проста-такі напалеонаўскія — ісці і ўсіх пакараць сваім выглядам і падарункамі. Мы сёння людзі багатыя. У мяне за плячыма рэчавы салдацкі мяшок, а ў ім для бабулі два брусочкі духавітага мыла, якія былі выдадзены мне для ўмывання. Я іх збярог, сам карыстаючыся змылкамі, што заставаліся пасля лазні. Няхай старая хоць у канцы свайго жыцця памыецца туалетным мылам, няхай панюхае, як яно пахне. Яна век такога не нюхала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x