Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У нас дам няма, і таму батарэю падзялілі надвае: палавіна — кавалеры, палавіна — дамы. Я — кавалер, а Санька — дама. Я паківаў галавой, Санька папрысядаў, парагаталі і перамяніліся ролямі: я папрысядаў, а Санька паківаў галавой. I ўсе так. Па камандзе Алы Аркадзьеўны. Затым яна гучна папляскала ў далоні і звонка на ўвесь спартзал абвясціла:

— Паказваю вальс. Хто ў мяне будзе кавалерам?

Я баяўся, каб мяне не выбрала, бо танцор з мяне лыкавы, толькі ногі ёй у лакірках адтапчу і нараблю смеху. Але яна прайшла міма нашага ўзвода, міма трэцяга і другога і выбрала сабе грэнадзёра з першага, правафланговага. I каго вы думаеце? Лобана! Усе шкеты ледзь зубамі не заскрыгаталі. Я ўжо не кажу пра нашых «рыцараў», дамай сэрца якіх яна была. Гэта быў для іх удар, чорная здрада.

А Алачка-красуня, быццам так і трэба, лётае матыльком над гукі аркестра па спартыўнай зале вакол свайго «кавалера», толькі лакіркі мільгацяць. I Лобан, халера, ад яе не адстае, аж пачырванеў увесь ці то ад хвалявання, ці то ад гордасці. Словам, прыпаднесла Ала наглым паклоннікам добрую пілюлю.

Паказваючы нам, як гэта трэба, Ала Аркадзьеуна танцавала з Лобанам цэлы урок, аб нечым з ім нават перагаворваючыся. Батарэя таксама танцавала, аж сцены спартзала былі цесныя. А вечарам «кавалер», кладучыся спаць, сваім хлопцам хваліўся, што праводзіў Алачку пасля заняткаў аж да КПП. У яго быццам і змова з ёй ёсць сустрэцца і пайсці ў кіно, калі нас пусцяць у звальненне. I гэта такім шэптам, што ўсёй казарме чуваць.

— Усе яны такія,— суцешыў свайго суседа Ваню Расошку наш Піскля.

Усе дык усе. Той Лобан і збрэша — дорага не возьме. Паслухаеш яго, дык усе дзеўкі перад ім ніц падаюць штабелямі. А я думаю, што нашы з Санькам не такія. Падлюбскія дзеўкі верныя.

Стомленае сонца

Як мая бабка гаварыла, дома і салома ядома. Гэта я наконт таго, што хоць і кормяць нас з Санькам у вучылішчы па курсанцкай норме, хоць і водзяць тут па два разы на тыдні бясплатна ў кіно, хоць мы тут чыстыя і дагледжаныя, а родны двор сніцца. Іншы раз як захочацца дамоў, дык хоць вый. Ну, здаецца, што я там добрага ў сваім жыцці бачыў? Нішчымную бульбу, латаныя штаны, плут ды касу з дзяцінства? Але дурное сэрца разумную галаву не слухае. Яму не загадаеш. Цягне, і ўсё тут. Усяго таго благога быццам і не было, засталося ў памяці толькі добрае, а што — і сказаць цяжка. Усё! Пах сена, вогнішчы ў начным, ціўканне вераб'ёў на вербах, хлапечая вольніца, бабульчын насмешлівы і мудры голас, бацькавы рукі ў сасновай смале-жывіцы, Кацін смех, адданыя Жукавы вочы, знадаедлівы Глыжка — у кожнага свае. Нават тое, што бацька неяк даў лупцанкі, успамінаецца цяпер з замілаваннем. Правільна даў: не трэба было таптаць грады пад дзедавай грушай. Мала што яны салодкія. Гэта не апраўданне.

Старшакурснікаў дык тых кожную нядзелю пускаюць у звальненне. I ў суботу — адразу пасля заняткаў. А мы толькі з зайздрасцю глядзім, як яны, начышчаныя, адпрасаваныя і шчаслівыя, паспешліва бягуць то адзін, то другі, то цэлай групай за вароты КПП. Некаторых з іх за варотамі чакаюць дзяўчаты і радзей — маці. А каго тут ніхто не сустракае, тыя — ногі ў рукі і з ветрам наперагонкі — у горад. У тых, мабыць, спатканні ў парку або дзе-небудзь каля кінатэатра. А нам застаецца толькі глядзець ім услед скрозь шчыліны ў агароджы. Адно суцяшае, што і яны былі калісьці салагамі, і не толькі яны, а і генералы. Дачакаемся і мы свайго часу. Але калі нас адпусцяць, дык не пабяжым у парк на злом галавы, мы паляцім прама дамоў, бо няма ўжо сцерпу слухаць, як Гецьман з Рэпак спявае: «Гляджу я на неба і думку гадаю».

А пракляты Маятнік усё нас не адпускае і не адпускае. То ён на генерала спасылаецца, маўляў, генерал не дазваляе, хоць мы і ведаем, што Баця добры, то ён палохае тым, якія небяспекі нас чакаюць у горадзе, быццам вайсковы патруль нас там толькі і чакае, каб схапіць за неаддачу чэсці афіцэру, то яшчэ якую прычыну прыдумае. Знайшоў каго палохаць. Няхай нас патруль спачатку дагоніць. Не ведаю, што салагам з другой батарэі гаворыць іх камандзір, падпалкоўнік Барданос, але і тыя яшчэ ў звальненні не былі.

Як ні дзіўна, а лягчэй гэта перажываюць далёкія. Сябровак жыцця яны яшчэ ў горадзе не завялі, а ў Грузію ці нават і ў Рэпкі за некалькі гадзін туды і назад не збегаеш. Яны з гэтым змірыліся і жывуць ад пісьма да пісьма. А тут жа блізка локаць, ды не ўкусіш. Даводзіцца і нам жыць ад пісьма і да пісьма.

Але пішуць нам з Санькам з Падлюбіч не густа. I асабліва — мне. Бабка не ўмее, бацьку, відаць, няма калі, каб часта пісаць, а з Глыжкі вядомы пісар: накрэмзаў аднойчы аршыннымі літарамі, дык і то пра тое, што нейкі Коля хацеў у яго адабраць гільзу ад ракеты і яны з-за гэтага пабіліся. Маўляў, у крыўду ён сябе не дае і я магу тут быць спакойным. А ў каго якое здароўе, дык і не ўпамянуў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x