Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Выбачайце, мадам! Калі ласка, мадам! Пардон-мерсі!

Калі ў гэтым і ўвесь этыкет, тады нашаму масквічу па ім пяцёрка забяспечана. Ды і мы, крыху патрэніраваўшыся, маглі б дабіцца поспехаў. Толькі скажыце, калі ласка, дзе гэта вы бачылі, каб вайскоўцы перад дамамі падмяталі падлогу сваімі пілоткамі? Ды мяне забі і зарэж, дык я перад Кацяй не буду вылузвацца гэтакім манерам. Яна ж падумае, што я здзекуюся або з глузду з'ехаў. Жартуе, канешне, наш масквіч. Але што гутарка ідзе менавіта пра манеры, гэта мы зразумелі, гэтаму мы паверылі, бо знайшліся і яшчэ такія, якія чулі нешта падобнае пра этыкет. Паверылі мы цяпер і ў чутку, што наш генерал з былых дваран. Ён як быццам перайшоў на бок Чырвонай Арміі ў грамадзянскую вайну, калі быў яшчэ маладым прапаршчыкам. Перайсці ён перайшоў, а сваіх замашак не кінуў і цяпер. Вось па яго міласці мы і будзем вывучаць за здарова жывеш лішнюю навуку. Гэта ён прыдумаў, каб у яго вучылішчы быў гэты самы этыкет. I я веру гэтым размовам, бо нездарма ж ён, калі помніце, на прыёме ў сваім кабінеце мне талдычыў: афіцэр павінен быць культурны, афіцэр павінен быць культурны!

Наш узвод раздзяліўся надвае: адны — за, другія — супраць этыкету. Па-мойму, гэта таксама лішняе. Мы і так хлопцы хоць куды: глупства не скажам, чужога не возьмем. А паклоны біць — выбачайце. Шкада, што не ад нас толькі гэта залежыць: загадаюць — будзеш вучыцца.

Усе выкладчыцы і выкладчыкі прыходзілі да нас у клас самі. Самі і прадстаўляліся, хто яны такія. А тут ужо, мабыць, па этыкету новую выкладчыцу прывёў у клас капітан Захараў.

— Ала Аркадзьеўна,— неяк урачыста абвясціў ён,— прашу любіць і паважаць. Яна будзе выкладаць новы прадмет.

Ала Аркадзьеўна нам з Санькам вельмі спадабалася, і мы з ім мнагазначна пераглянуліся. Па-мойму, такіх я дагэтуль і нідзе не бачыў, апрача хіба ў кіно. Русявыя пышныя валасы, тварык такі акуратненькі, вочы з чорнымі вейкамі, нос у меру і поўныя пунсовыя губы. I ўся — нібы лялька. I галоўнае — маладая ж. Калі б дзе проста так сустрэў, дык і не падумаў бы, што яна ўжо настаўніца, ды яшчэ і па такой навуцы, як этыкет. Дзяўчына — і годзе.

Хлопцам яна, мабыць, таксама прыйшлася па сэрцу, таму што ўсе прыціхлі, адно глядзяць на яе на поўныя вочы. Ды і ў нашага капiтана губа не дурная. Ні на адным уроку, якія праводзяць іншыя выкладчыкі, ён не прысутнічаў, толькі на нашай самападрыхтоўцы чытае раманы, а тут рассеўся на апошнім радзе і не збіраецца ісці. Што ён, у этыкеце, па-вашаму, не петрыць, дык сабраўся ўрок слухаць? Тут і сляпому відаць, што прываражыла яго гэтая Ала.

У класе павеяла салодкім водарам духоў, і яна зашчабятала пра свой этыкет. Праўду казаў Коля Кузняцоў — гэта ўсё пра ветлівасць. Ах, якія мы павінны быць выхаваныя, якія галантныя, усім даваць дарогу, здароўкацца са старэйшымі і нават паміж сабой, а перад дзяўчатамі і жанчынамі так забягаць, што быццам яны ўсе прынцэсы або князёўны. Мы павінны быць рыцарамі. Словам, нялёгкая нам дасталася доля, народжаным мужчынамі.

Мы не столькі слухаем, колькі глядзім на яе, і пад нашымі позіркамі яна часта чырванее. Ад звышвыхаванасці, ці што? А можа, ад скептычных усмешак? А хутчэй за ўсё таму, што мы ж — не дзеці, а хлопцы на падбор, хоць і шкеты. I ўсе ў пагонах. Гэта табе не цывільныя шпакі.

Калі яна ужо надта расспявалася пра дзяучат і жанчын, пра далікатнасці абыходжання з імі, адзін з «рыцараў», па-мойму, Мішка Цыганкоў, з-за маёй спіны абазваўся ўголас:

— I ў чарзе за хлебам саступаць?

Ала Аркадзьеўна разгубілася і ў каторы ўжо раз зачырванелася вішняй. Але тут яе выручыў капітан.

— Разгаворчыкі!— строга асадзіў ён цікаўнага.— Вам гавораць пра этыкет, а вы пытанні задаеце без дазволу!

Так Мішкава пытанне і засталося без адказу. Мабыць, і гэтай пігаліцы-красуні, і капітану з ёю разам няма тут чаго сказаць. Чарга за хлебам — не рыцарскае гульбішча: саступіш — сам будзеш галодны. Вось як тут быць, каб і хлеба прыдбаць, і рыцарам застацца?

На перапынку ў нас толькі і размоў было, што пра Алу.

— Во, этыкетка! — паказаў вялікі палец Коля Кузняцоў, і мы з ім згадзіліся.

— Нічога сабе,— сказаў і Косцік-Пiскля.

Адзін толькі Мішка Цыганкоў не можа жыць без «цырка». Склаўшы губы банцікам, ён прайшоўся перад намі па-дзявоцку і прашчабятаў Алы Аркадзьеўны голасам:

— Вы павінны быць рыцарамі, мальчыкі.

Не паспелі мы ўдосталь насмяяцца, як з класа выбег Лёва Белкін, а за ім наўздагон — наш мастак Расошка. Мастак рабіў спробы выхапіць з Лёвавых рук нейкую паперу, а той са смехам адбіваўся. I вось папера пайшла па нашых руках. Гэта аказаўся партрэт Алы. Не тое каб вельмі, але Этыкетку ў ім пазнаць можна. Значыць, наш мастак ужо гатовы — уліп па вушы, закахаўся. Востры на язык Коля-масквіч на гэта сказаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x