Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але капітан умее пра ўсё расказваць так цікава, што вушы развесіш. Здаецца, пакажы яму Глыжкаву рагатку, з якой малы страляе па вераб'ях, і то ён раскажа пра яе што-небудзь небывалае. А тут карабін. Вось і пачалася гісторыя стварэння стралковай зброі наогул — з тых часоў, калі кітайцы выдумалі порах, і да нашых дзён. Доўгая гэта была гісторыя — на цэлую гадзіну. А затым пачалася тэорыя: «сцебель-грэбень-рукаятка-зуб-адсечка»—і ўсё гэта на адной жалязячыне, затворы.

Затвор нам хутка знадаеў з яго «сцеблямі» і «грэбнямі», і цяпер мы чакаем, калі нас павядуць на даўно абяцанае стрэльбішча. Вось там мы з Санькам, мабыць, сябе пакажам. Але на стрэльбішча ўсё не вядуць і не вядуць. Ды і сама стралковая падрыхтоўка ў класе, калі мы збіраем і разбіраем карабіны, бывае рэдка. Праклятая хімія — значна часцей. А ў ёй, як ні стараюся, я не разумею ні вуха ні рыла. Праўда, цягну на чацвёрку пры дапамозе шпаргалак.

Светлы дзень надышоў для нас з Санькам, ды і для новых нашых таварышаў, калі ў раскладзе ўрокаў вычыталі нечаканае для сябе: «азнаямленне з матэрыяльнай часткай артылерыі». Вось калі яно пачынаецца. А то — карабін. Ды з карабінам толькі пяхота ваюе. А мы — артылерысты. Значыць, нам гарматы падавай. Вось толькі не разумею, чаму знаёміць з той самай матэрыяльнай часткай нас павядуць у нейкі артылерыйскі парк. Не разумею, а спытаць саромеюся. Да смерці не люблю, калі з мяне смяюцца.

У маім уяўленні парк — гэта тое месца, дзе гуляюць людзі, калі ім няма чаго рабіць. Бачылі мы гэта з Санькам на ўласныя вочы. Аднойчы, калі мы насілі на базар прадаваць шчаўе ды рана распрадалі, бо тавар пайшоў ходка ў той дзень, захацелася нам пагуляць па горадзе, на людзей паглядзець і сябе паказаць. I трапілі ў парк. Уваход быў платны, але білеты недарагія. Прыкінулі, дык цана ім — адна кучка шчаўя. Ну і не паскупіліся — пайшлі. I я вам скажу, не пашкадавалі.

Было для нас прыгожа ў парку і цікава. Высокія старыя ліпы стаяць роўнымі радамі, дубы і розныя іншыя дрэвы, назваў якіх я не ведаю і зараз, бо не бачыў такіх у Падлюбічах. Дарожкі вакол роўныя, падмеценыя, аж прыемна па іх ісці босымі нагамі. I мноства кветак: і на розных градах, і абапал дарожак. А пасярод парку гучнагаварыцель іграе духавую музыку, тут жа танцуюць розныя танцы гарадскія кавалеры і дамы. Пастаялі і мы тут з мяшкамі-крапіўнікамі пад пахамі, у якіх носім звычайна свае шчаўе. Калі з нас пачалі пасмейвацца розныя франты, а больш — франціхі, падаліся да руінаў былога княжацкага палаца. Там таксама было цікава: палонныя немцы разбіралі бітую цэглу. Словам, гулялі мы па парку доўга, пакуль нас ногі насілі і жываты не падвяло пад дзевятую рабрыну з голаду. А як жа, дарма хіба мы грошы плацілі?

Вось такім я ўяўляю сабе парк. Дык то ж — культуры і адпачынку. А што значыць артылерыйскі парк, у які мы пойдзем? Няўжо там таксама і дрэвы, і кветкі? А паміж дрэў і кветак стаяць, мабыць, гарматы, і гуляюць там адны артылерысты. Сумна адным, без дзяўчат.

Якое ж мае было здзіўленне і расчараванне, калі гэта аказаўся голы двор, без адзінага дрэўца і кусціка, а на яго пляцы стаіць некалькі розных гармат. А яны — «парк»! Сказалі б — гарматнае стойбішча ці яшчэ як. Мабыць, той, хто гэта выдумаў, сапраўднага парку і не бачыў.

Капітан Захараў пастроіў нас перад гарматамі і доўга, падрабязна тлумачыў, якая з іх як называецца і якая паміж імі розніца, для чаго кожная з іх служыць. Раней мне было ўсё адно: пушка — і годзе. Не, пушка пушкай, а гаўбіца гаўбіцай. Пушка з даўжэзным ствалом і страляе напрамкі — у лоб. 3 яе лепш за ўсё па фашысцкіх танках смаліць. Гараць як міленькія. А ў гаўбіцы ствол карацейшы і больш задраны ўверх. Вось з яе можна і цераз гару снарад перакінуць прама ворагу на галаву. 3 аднаго пушачнага ствала можна два зрабіць для гаўбіцы. Гэта толькі не артылерыстам усе гарматы здаюцца аднолькавымі. А мы цяпер з Санькам ведаем, што і да чаго.

Крыху ўжо адукаваныя, на перапынку, які аб'явіў капітан на дзесяць мінут і нуль секунд, мы з Санькам і Толік Гецьман падышлі да салдат, якія ў самым канцы двара чысцілі, па нашаму цяпер разумению, гаўбіцу. Салдат было ўсяго чацвёра з сяржантам на чале.

— Гаўбіцу чысцім? — спытаў я, прывітаўшыся, каб не думалі, што мы тут лыкам шытыя.

— Правільна, таварышы будучыя лейтэнанты, гаўбіцу,— пацвердзіў салдацкі сяржант, выціраючы прамасленым пакуллем рукі.— А вы тут што, на экскурсіі?

Гэтае пытанне здалося мне недарэчным і крыху крыўдным, а сам сяржант — някемлівым, недалёкім чалавекам. Што ж ён, не бачыць, якія ў нас на пагонах эмблемы? А калі бачыць, дык мог і ўцяміць, што мы яму — не пяхота, каб хадзіць у артылерыйскі парк проста на экскурсію. Гарматы для нас, артылерыстаў,— звычайная абыдзёншчына.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x