Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось афіцэры гавораць, што яны ведаюць пра нас усё на свеце, што бачаць кожнага наскрозь, што чуюць, чым мы дыхаем. Вядома, ведаюць, бачаць і чуюць, але не ўсё. Яны ведаюць нас толькі на вучобе, па нашых паводзінах у страі, па нашым голасе, калі мы днявалім ці дзяжурым і падаем каманду «смірна» пры іх з'яўленні. Але не ўсё тое жыццё, што вучоба, строй і дзяжурства. Гэта толькі частка нашага жыцця, астатняе ж, галоўная яго частка — па-за строем і дзяжурствам. Яно ў нашых думках і душах, пачуццях і ва ўзаемаадносінах паміж сабой. Усяго гэтага нашы афіцэры, па-мойму, і не ведаюць. Яны нават не здагадваюцца, якое саперніцтва, якая патаемная вайна ідзе паміж дзядзькамі і шкетамі. Дзядзькі намі пагарджаюць, глядзяць зверху ўніз з вышыні свайго росту, у іх свае размовы, больш пра дзяўчат. Мы, шкеты, адносімся да іх жартаўліва-насмешліва, падвяргаем сумненню іх рыцарскія вартасці, іх перавагу над сабой, і гэта іх кранае за жывое.

За нашы пад'ягоркі яны шчодра расплачваюцца пстрычкамі па «качану», а то могуць зрабіць і «вуксаля». Зловіць цябе гэтакая дубіна, абхопіць тваю галаву рукой, прыцісне да сябе, што не паварушышся, затым плюне сабе на вялікі палец другой рукі і правядзе мокрым пальцам па тваёй галаве супраць шэрсці. Раз правядзе — адзін «вуксаль», два разы — два «вуксалі». Ды яшчэ ж прыціскае палец на ўсю моц. Гэта вельмі балюча, аж слёзы выступаюць. Так, мабыць, было балюча тым, з каго індзейцы здымалі скальп. Што ты хочаш: сіла ёсць — розуму не трэба.

Праўда, «вуксалі» робяцца рэдка і не ўсімі дзядзькамі. Але ёсць там у іх адзін дуралом па прозвішчу Лобан. Вось той на такую расправу над шкетамі — мастак. Аднойчы наш Пiскля, самы дробненькі ў нас хлопчык Косцік Лямешка, прыбег у размяшчэнне ўзвода ўвесь у слязах. Толькі што ва ўмывальні Лобан зрабіў яму тры «вуксалі». Уся Косцева віна перад Лобанам была толькі ў тым, што ён агрызнууся і сказаў:

— Дзядзька, дастань верабейку!

Мы ўсе абурыліся і нават раілі Косцю далажыць калі не капiтану Захараву, то хоць старшыне, таму што тры «вуксалі» — гэта ўжо замнога. Гэта ўжо занадта дала волю рукам тая дубіна. Але Косця дакладваць адмовіўся наадрэз. Ён — не фіскал, ён сам яму пакажа, таму Лобану, ён адпомсціць. 3 гэтага і пачалася вайна паміж шкетамі і дзядзькамі.

Непрыемнасці ў дзядзькі Лобана пачаліся ўжо наступнай раніцай. Ён і яго таварыш спазніліся ў строй на фіззарадку, і старшына ўляпіў ім па вымове і папярэдзіў, што пры паўтарэнні спазнення дасць па нечарговаму нараду драіць гальюн — прыбіральню. А яны апраўдваліся, хтосьці ім, бачыце, пераставіў ноччу чаравікі: у аднаго аказаліся абодва левыя, у другога — абодва правыя. Пакуль разабраліся, дык і спазніліся.

Шкеты адразу здагадаліся, чыіх рук гэта справа — нашага Пісклі, вось толькі ніхто не мог зразумець, калі ён паспеў зрабіць такую дыверсію. Усе мы толькі падзівіліся яго выдумцы, усе яе ўхвалілі і паміж сабой ад душы пасмяяліся. Будуць ведаць, як нос задзіраць. Мы, бачыце, шкеты, а яны дык гвардзейцы, чэрці даўгавязыя.

— Пагуляйце трохі, ён у мяне яшчэ і ваксы пад'есць!— пакляўся перад намі Косцік.

Мінула два дні, і наш мсціўца стрымаў слова. Пад'есці, праўда, Лобан ваксы не пад'еў, а зубы пачысціў. Вакса была так удала замаскіравана ў карабку з зубным парашком, што Лобан яе і не заўважыў — акунуў шчотку ў парашок і давай шураваць па зубах. Ну і смеху было, на ўсю умывальню! Уся батарэя рагатала, ледзь не поўзала, асабліва — наш узвод, гледзячы на тое, як Лобан то паглядзіць на сваю шчотку, то яе панюхае і недаўменна пытае:

— Хлопцы, адкуль тут вакса?

Адкуль. Няхай не будзе такі лёгкі на руку, дык і ваксы не будзе на зубной шчотцы. Вось цяпер няхай паплюецца, нібы вярблюд.

Затым наступіла зацішша. Сэрца нашага Пісклі памякчэла. Але нечакана вайна успыхнула зноу. Гэта, я б сказау, быў яе грузінскі перыяд. Пакрыўджаны тым жа Лобанам, Надар Дадалішвілі аж скрыгатаў зубамі.

— Усё — кроўная помста! — кіпеў ён.

Усе, хто гэта чуў, спрабавалі супакоіць Надара, каб справа да крыві не даходзіла, а то яшчэ, чаго добрага, зарэжа чалавека з-за пстрычкі па «качану». У іх там, у Грузіі, кажуць, з гэтым проста: ледзь што — адразу кінжал.

— Не будзе кінжал,— супакоіў нас Генацвале, і ўсе мы, затаіўшы дыхание, крыху чагосьці пабойваючыся, пачалі чакаць Лобанавай крыві без кінжала.

У нас ва ўсіх завялася такая дурная прывычка — ляжам спаць, начальства ўсё разыдзецца, і то ў адным куце казармы, то ў другім пачынаюцца дуэлі на падушках. Падушкі то лётаюць, нібы гарматныя ядры, то дуэлянты, узяўшы іх за рагі, лупцуюць адзін аднаго, аж пер'е ляціць. Вядома, не кожны вечар, а былі такія баталіі. Распачыналі іх час ад часу і Лобан са сваім суседам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x