Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Правільна, біць такіх трэба,— падтрымлівае ён нашага Гусара,— і без розных там бар'ераў, а ў зубы. Накарміць яго тым мылам, каб век помніў.

Але ад яго ўсе адварочваюцца, як быццам і няма Сцёпкі, быццам гэта пустое месца. Байкот, які быў яму аб'яўлены за тое, што ён здрадзіў узводу ў час нашай скрытай вайны супраць дзядзькоў, яшчэ не забыты. Усе трымаюць марку, з ім ніхто не хоча размаўляць, хоць ён і паводзіць сябе цяпер вельмі аддана. Асабліва Сцепка падтаквае малодшым камандзірам, сяржанту Яцуку і Саньку — усяго яфрэйтару. Не паспее з іх хто і рот адкрыць, а ён ужо — ёсць! Хоча выслужыцца. Вось і цяпер заглядвае ў вочы Міцьку Яцуку:

— Гэта ж пляма на ўсіх нас. Праўда, таварыш сяржант?

Байкот не байкот, а камандзір павінен аддаваць загады, гэта не лічыцца парушэннем угавору, і Яцук, не адрываючыся ад падкаўнерыка, які ён у гэты момант падшываў, строга скамандавау:

— Выхаванец Рубцоў, марш мыцца!

Шырокі, крыху прыпухлы, заўсёды блішчасты, нібы намаслены, Сцёпкаў твар, на якім толькі што было столькі бязмежнай адданасці, расчаравана патух.

— Ёсць! — паслухмяна шчоўкнуў Сцёпка абцасамі і, узяўшы прычындалле для ўмывання, знік.

Цяпер вакол ажывіліся, загаварылі амаль усе разам, цяпер тут усе, здаецца, надзейныя. Што рабіць? Прасцей за ўсё далажыць начальству, няхай яно само шукае злодзея і карае. Але многія з гэтым не згодны. Па-першае, не варта самім сябе ганьбіць. Начальства падыме вэрхал, пачнецца якое-небудзь следства, пачнуць усіх цягаць да камбата ў канцылярыю — сораму не абярэшся. А па-другое, начальства для злодзея — не самае страшнае: яно будзе з ім панькацца, выхоўваць, сарамаціць, аб'явіць вымову ці яшчэ што, а па мордзе не дасць. Коля Кузняцоў у гэтым перакананы на ўсе сто. А гэтага ўсім мала. I справа тут ужо не ў самім мыле, хоць яно цяпер і дарагое, а ў тым, што не можам мы жыць з такім чалавекам побач, гонар нам не дазваляе.

— Цёмную, толькі цёмную! — настайвае Пiскля.

Так жа, як і Яцук, ён сам былы дзетдомавец і перакананы, што лепшага сродку для перавыхавання людзей, нячыстых на руку, і розных фіскалаў няма. На ўсё жыццё любы красці перастане. I робіцца гэта проста: чалавек пяць сакрэтна змаўляюцца між сабой, накрываюць ноччу соннага паразіта коўдраю, каб той белага свету не бачыў, ды і лупцуюць хто чым. Моўчкі лупцуюць, каб гад па голасу каго не пазнаў. I канцы ў ваду.

— Так і з вучылішча можна вылецець,— спрабуе астудзіць Косціка заўсёды памяркоўны Гецьман.— Чуў, нябось, што Маятнік гаварыў пра самасуд.

— А хто дакажа, калі сакрэтна,— стаіць на сваім Косцік,— а знойдзецца фіскал — і таму цёмную.

I смех і грэх слухаць гэтага Пісклю: самога паўжменькі, а ваяўнічасці вагон. Як сказала б мая бабка, хоць мала сілы, ды многа задзіры.

Але тут многае залежыць ад Міцькі Яцука, ён усё ж старэйшы сярод нас па ўзросце на год-два. I па званию — сяржант. Даложыць ён капітану — будзе вэрхал, не даложыць — будзе свой суд і расправа. Як кажуць, шыта-крыта, каб ніхто не знаў. Але Яцук пакуль што маўчыць, падшывае свой падкаўнерык і маўчыць. Ён заўсёды трымаецца крыху ў баку ад усіх ці то па свайму характару, ці па субардынацыі, каб мы не селі яму на галаву. Мы яго за гэта крыху недалюбліваем, аднак права камандаваць сабой прызнаём: былы сын палка, франтавік, прайшоў, як кажуць, Крым і Рым, і Стары Быхаў, дзе і чорт не дыхаў. Як тут не прызнаеш?

Вось Міцька нарэшце апрануў гімнасцёрку, бліснуў медалём і зрабіў ласку — абазваўся:

— Дакладваць, хлопцы, давядзецца: гэта ж — «чэпэ».

Слова «чэпэ» прымусіла задумацца нават па-баявому настроенага Пісклю, і ён змоўк, але тут на дапамогу яму прыйшоў Коля Кузняцоў. Праўда, ён не агітаваў за цёмную, але разняхаіў так:

— Пачакай з дакладам, камандзір. Давай мы самі разбяромся. Дазнаемся — хто, тады і даложым.

— Правільна,— падтрымалі Колю ўсе, хто чуў гэтую размову,— толькі як дазнацца?

— Ша, хлопчыкі,— супакоіў Коля народ і ўдарыў зноў сваёй начытанасцю: — Пра сышчыка Шэрлака Холмса чулі? Прыменім яго дэдуктыўны метад, і ўсё тайнае стане яўным. Я за гэта бяруся. I — ціха.

Не ведаю, як на каго, а на мяне дэдуктыўны метад вельмі падзейнічаў. Я ўпершыню чую такое. I хоць не ведаю, з чым той метад ядуць, але ўпэўнены, што цяпер Сцепка Рубцоў нідзе не дзенецца. Тут яму не Растоў-тата.

Падзейнічаў, відаць, метад і на нашага сяржанта. А можа, і не метад. Можа, тое, што і ён не бог ведае якая шышка: з намі спіць, з намі за адным сталом есць, з намі вучыцца. Толькі што б там ні было, а, здаецца, паддаўся Міцька ўгавору.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x