Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У трывозе я не звёў вачэй на «мёртвай» гадзіне і на самападрыхтоўцы сяджу як у ваду апушчаны. Санька, вывучыўшы ўрокі, у муках творчасці грызе аловак — піша верш, а я збіраўся напісаць Каці, але колькі ні пачынаў — не той настрой. Так і цягне мяне на расчараванне жыццём, на людскую вераломнасць і на ўсё такое, з-за чаго лермантаўскі Пячорын лез пад кулі. Дапісаўшыся да поўнага зняверу ў шчасце наогул, я скамячыў ліст і схаваў яго ў кішэню. Цьфу на мяне! Разнюніўся перад дзеўкай. Артылерыст, называецца.

Але душа шукае выйсця, і рука сама сабой малюе на прамакатцы чэрап і скрыжаваныя косці. Я яму пакажу, гэтаму Сцёпку!

Скончылася маё маляванне тым, што капітан Захараў, стаміўшыся чытаць тоўсты раман, непрыкметна падышоў да майго стала. I вось я ўжо стаю навыцяжку, апусціўшы вочы долу, а ён разглядае маю прамакатку і на пацеху ўзводу быццам мяне і хваліць:

— А нічога, нічога... Здольнасці ёсць. Толькі дазвольце спытаць, пірацкі герб гэта што — ваш ідэал?

Няма чаго і гаварыць, што выгляд у мяне быў далека не зухаваты.

Пагаварыць з Санькам пра падкопы, якія робіць пад мяне ненавісны Сцёпка, мне ўдалося толькі ў вольную гадзіну перад вячэрняй паверкай. Захоўваючы канспірацыю, я завёў яго ва ўмывальню і толькі там раскрыў набалелую за дзень душу. Канешне, тут я пераступіў святую запаведзь — начальству не скардзіцца, не фіскаліць. Але тут асобы выпадак. Каму Санька — начальства, а мне ўсё-такі — блізкі сябра. Тут павінна быць скідка. Ды я зусім і не скарджуся, я проста раюся па-прыяцельску, як мне быць: напляваць на ўсё і расцерці, далажыць капітану ці як-небудзь так прыструніць таго паразіта Сцёпку?

А што Санька? У яго таксама розуму скарбы. Камень з майго сэрца ён не зняў, а яшчэ больш яго развярэдзіў. Спачатку, праўда, ён загарэўся, закіпеў гневам:

— Правучыць яго трэба як след, гада!

— Правільна! — абрадаваўся я. Іншага ад сябра і не чакаў і тут жа прапанаваў свой план расправы — давай заманім за дрывяны склад і адлупцуем.

Вот тут мой Санька і задумаўся.

— Не так гэта проста,— паскроб ён у патыліцы,— тут трэба яшчэ мазгамі раскінуць.

— Ды што тут раскідваць? — не церпіцца мне хутчэй даць Сцёпку дыхту, так не церпіцца, што аж ногі не стаяць на месцы і свярбяць кулакі:— Заўтра ў час фіззарадкі і правучым. А то распусціў язык.

Але Санька толькі сапе ды ў задуменнасці хмыкае, быццам у яго ў горле перасохла:

— Тут разумееш... як табе сказаць...

Гэта мяне вывела з раўнавагі. Тут і разумець няма чаго, чаму ён такі нерашучы. Як жа: я — радавы, а ён, бачыце,— яфрэйтар, камандзір аддзялення. А нядаўна прайшла чутка, што нашым яфрэйтарам прысвояць званне малодшых сяржантаў. Некаторыя з іх запасліся ўжо новымі лычкамі. Вось ён і віляе, баіцца падмачыць аўтарытэт. I мяне апанавала такая злосць, што я не ўтрымаўся і ляпнуў:

— Кар'ерыст ты няшчасны.

Санька аж узвіўся ад злосці, пачырванеў, люта зыркнуў вачыма:

— А ты... а ты...

Але болей нічога сказаць не мог і, грукнуўшы цяжкімі дзвярыма, выбег з умывальні нібы абвараны. Вельмі хлопец пакрыўдзіўся.

I тут ёсць за што. Кар'ерыстаў у нас не любяць не менш за фіскалаў, з імі ніхто не хоча звязвацца, ад іх утойваюць свае сакрэты, ад іх трымаюцца ўбаку. Хочаш з таварышамі жыць душа ў душу — выбірай адно з двух: павагу хлопцаў ці начальніцкую любоў. Угоднікам у нас цяжка жыць. Не, ты можаш начальства паважаць і нават любіць, як усе мы паважаем капiтана Захарава, толькі не падлашчвацца, а калі яно пачне цябе выдзяляць без меры, часта ставіць у прыклад ці даваць паслабленні, усе на гэта будуць глядзець коса. Гэта я ў вучылішчы адразу наматаў на вус. Вось чаму так раз'юшыўся Санька. Ведаючы ягоны характар, я думаю, што цяпер да яго доўга і на казе не пад'едзеш. I як гэта ў мяне з языка сарвалася? Не хацеў жа я.

Але хацеў ці не хацеў, а справа зроблена. Пагаварылі, называецца. Вось ужо другі дзень мой сябра ходзіць з казённым тварам, стараецца мяне не заўважаць, а калі ўжо без гэтага не абысціся, то звяртаецца да мяне толькі па прозвішчу і на «вы», як і належыць па вайсковаму статуту:

— Сырцоў, папраўце пасцель!

Або:

— Таварыш выхаванец, перашыйце падкаўнерык.

Неяк забыўшыся, што мы з ім у контрах, я нешта хацеў спытаць у яго па-прыяцельску, дык ён мне:

— Адставіць размовы!

I глядзець у мой бок не хоча, парсюк у лычках. I я таксама пакрыўдзіўся і пачаў як мог яму назаляць. Нашы камандзіры аддзяленняў не любяць, калі іх называюць яфрэйтарамі, і ў хаду часцей зварот «таварыш камандзір». Гэта іх нібыта ўзвышае. Дык вось гэтым самым яфрэйтарствам я Саньку і дапякаю, дзе трэба і не трэба, пытаюся ў яго дазволу:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x