Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Загадка для мяне і сённяшняя размова з гэтым прайдохам у калідоры. Чаго ён дабіваецца? Ці не сам ён мыла свіснуў, а на мяне хоча зваліць? Хутчэй за ўсё так яно і ёсць. А тое, што і яго таксама абабралі, што ён гатовы ў зубы злодзею даць,— усё гэта цень на пляцень.

Але тут мяне збівае з панталыку гэты самы яго закон — тайга. Калі вінаваты, дык, мабыць, маўчаў бы ў жменю і дыхаў у дзве дзірачкі, а то ж лезе на ражон. Ды яшчэ і тайну абяцае захоўваць. Не, хутчэй за ўсё не ён.

А што, калі падумаць так? Пра свае блатное жыццё да вучылішча, дапусцім, ён гаварыў мне праўду — з языка сарвалася, а цяпер чысты, мыла не краў. Дапусцім, што ён сапраўды ўпэўнены, што гэта маіх рук справа. Тады, паабяцаўшы нікому не гаварыць, ён хоча знайсці сабе хаўрусніка, друга-прыяцеля, ці, як ён кажа, кораша. Хочацца ж яму з кім-небудзь сябраваць, а тут на табе, само ў рукі валіцца, знайшоўся такі ж, як і ён, два боты — пара. Для гэтага і трэба яму закон — тайга.

I тут мяне раптам асяніла новая думка: усё так, ды не так. Ён проста бярэ мяне на пушку: ты, маўляў, блатны, і я блатны — свае людзі, чаго там хавацца. I тут жа мяне прадаў бы, калі б мой лыч быў у пуху. Тады б ён абяліў сябе і хадзіў перад хлопцамі ў героях. Вы, так сказаць, мной пагарджаеце, размаўляць са мной грэбуеце, а я вунь які — злачынцу выкрыў. Ну і круцель, ну і прайдзісвет.

А я і вушы развесіў, у паніку кінуўся, дурань. Ледзь даніну яму не пачаў плаціць, гэтаму абармоту. Дудкі яму цяпер, а не кроўную порцыю! У такім выпадку паддацца — гэта ўсё роўна што прызнацца. Тады б ён сапраўды з мяне вяроўкі віў, а то і зрабіў казлом адпушчэння.

Дадумаўшыся да такога, я крыху супакоіўся. Страх знік, засталіся толькі злосць, абурэнне і прага чым-небудзь насаліць гэтаму нахабніку, толькі насаліць высакародна, не скардзячыся начальству. Скардзіцца — гэта ўсё адно што і данесці, гэта доля слабых і подлых, падлізаў і кар'ерыстаў. Тут я заадно з Колем Кузняцовым: вельмі шкада, што мінулі гусарскія часы. Э, калі б мне гэты падонак такое сказаў, як сёння ў калідоры, гадоў сто назад!

Перада мной, нібы на яве, паўстае карціна дуэлі. Мы страляліся б за дрывяным складам. Гэта, мабыць, самае глухое месца. Там, за штабелямі бярвення, часта хаваюцца нашы сачкі, калі батарэю выводзяць падмятаць дарожкі на тэрыторыі вучылішча, і не было яшчэ выпадку, каб начальства іх там застукала. Не перашкодзілі б нашаму паядынку і ў соснах за стадыёнам.

Маім секундантам — Санька. Ён мяне адгаворвае не рызыкаваць жыццём і пайсці на міравую, але няхай і не стараецца: гусары абразы не даруюць.

А хто будзе секундантам у Сцёпкі, прыдумаць не магу. Наўрад ці згодзіцца хто з нашых хлопцаў. Хіба што задавака Лобан з першага ўзвода, які, здаецца, з ім васькаецца.

3 кніжак я ведаю, што на дуэлі павінен прысутнічаць і доктар. Тут горшыя справы. Не паклічаш жа маёра з нашага лазарэта: той дзядзька строгі, адразу сапсуе ўсю абедню. Хіба што запрасіць медсястру Люсю, якая ставіць градуснікі і дае пілюлі, калі мы заглядваем у санчасць у надзеі на вызваленне ад заняткаў. Толькі штосьці я не помню, каб у дуэлях прымалі ўдзел і жанчыны. Што з іх возьмеш? Яшчэ наробіць слёз, гвалту, страціць прытомнасць. Абыдземся і без медыцыны. У правшах бываюць выключэнні. А не, дык паклічам таго самага санітара, што рабіў нам санапрацоўку ў лазні, калі нас толькі-толькі залічылі ў вучылішча. Таго мы, мабыць, упросім.

I вось дуэль. Я цэлюся з пісталета Сцепку ў сэрца, а на майго праціўніка аж глядзець сорамна: дрыжыць нібы асінавы ліст, румзае горкімі слязьмі, на каленях просіць злітавацца і клянецца, што не будзе болып займацца паклёпамі.

Чорт з ім, няхай жыве! Я выстраліў уверх, з соснаў з крыкам разляцеліся вароны, і тут... зазвінеў званок: заняткі скончыліся.

Фаіна Маркаўна развіталася і пайшла з класа. Наш сяржант Яцук скамандаваў выходзіць строіцца, і я з гусарскай даўніны апынуўся ў сённяшнім дні. Вось ён і Сцёпка — паразіт, не спалоханы, не заплаканы, нахабна ўсміхаецца і ўкрадкі ад іншых мне падміргвае. Праходзячы міма, ён сказаў так, каб было чутна толькі мне:

— Не хвалюйся, закон — тайга.

Мяне зноў бытта ўкусілі, але агрызнуцца я спазніўся: той ужо выйшаў з класа. I я зноў у трывозе, зноў на душы неспакойна, настрой сапсаваўся — белы свет нямілы. А тут яшчэ гэты зубаскал Цыганок насміхаецца.

— Хлопцы, глядзіце, як наш ухажор пакутуе.

I ўсе рагочуць. Мне б іхнія клопаты.

А тут, як на тое ліха, не выпадае пагаварыць з Санькам. Ён увесь час на людзях: то камандуе аддзяленнем, то вакол яго проста так таўчэцца народ. А мне трэба хутчэй і па сакрэце.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x