Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А Лёва Белкін і Надар Дадалішвілі, ці, як мы яго клічам, Генацвале, у якіх бацькі, мабыць, багацейшыя за майго, напісалі дамоў, каб ім купілі наручныя гадзіннікі ці выслалі грошы на іх, маўляў, жыць тут без гадзінніка немагчыма, усё па секундах, і таму служба ў бедных ідзе кулём. Мне таксама вельмі хочацца мець гадзіннік, але пісаць такое бацьку я і думаць баюся. Дзе ён што возьме, калі і сам ходзіць у адных штанах у будні і на святы? Не ісці ж яму красці. Вось таму аднойчы на самападрыхтоўцы я намаляваў на руцэ чарнілам гадзіннік. Іншыя ж малююць рознае: то якар з ланцугом, то пранізанае стралой сэрца. А я — гадзіннік. Добры атрымаўся, як і ў капітана. Вось толькі бранзалет намаляваць не паспеў, таму што быў заспеты якраз на цыферблаце. У Педанта, мабыць, сёння была нецікавая кніга, вось я і не ўбярогся. Паглядзеў капітан на мой жывапіс і скамандаваў:

— У казарму бягом марш! Дзесяць мінут нуль-нуль — змыць! Мумба-юмба!

Праўда, знайшоўся мне і напарнік, толькі не з гадзіннікам, а з сэрцам, пранізаным стралой. Вось мы і патупацелі разам да ўмывальніка.

Педант. Шкада яму, каб я хоць такі гадзіннік на руцэ крыху панасіў.

Дзядзькi i шкеты

У першым узводзе самыя рослыя хлопцы батарэі. Не скажаш, што тэта волаты з шырачэзнымі плячыма і магутнымі мускуламі,— такія ж заморкі, як астатнія, але ёсць вышынёй амаль з камбата. Самыя высокія яны і самыя худыя; вырас на неба гледзячы, а абмундзіраванне вісіць на іншым нібы на калу. Асабліва — ёсць там у іх такі — па прозвішчу Анікееў: шыя, быццам у гусака, плечы такія, што пагоны вісяць на іх крыламі, і ўпалыя грудзі, нібы ў яго іх і няма. Хто б нас ні строіў — старшына ці сам камбат,— заўсёды мы чуем адно і тое ж:

— Анікееў, дзе вашы грудзі?

Вось тады ён выгне свае рэбры дугой. Словам, мы дражнім яго — Здыхля. А ўвесь першы ўзвод разам — дзядзькі. Калі хочаш з іх якога падкалоць, дастаткова сказаць:

— Эй, дзядзечка, дастань з-пад страхі верабейку.

Не ведаю, што ў гэтым крыўднага, але яны крыўдзяцца.

А наш, чацвёрты, узвод самы нізкарослы. Так мы падабраліся, калі батарэю дзялілі на ўзводы па ранжыру. Я дык яшчэ нічога сабе — стаю ў страі бліжэй да галавы ўзвода, а тыя, што ў самым хвасце, або, па-нашаму, па-вайсковаму, на левым фланзе, тыя зусім кату пад пяту. 3 імі каптэнармус намучыўся, пакуль абмундзіраваў, ніяк не мог падабраць ні штаноў, ні гімнасцёркі. Давялося яму вадзіць іх у майстэрню і ўсё ўшываць і караціць. Затое цяпер стаяць хлопцы ў страі, як жалудочкі. Дык вось дзядзькі нас называюць шкетамі. Згадзіцеся, што іх мянушка больш крыўдная за нашу. Гэта ўжо амаль абраза. А ў нас жа хлопцы — золата, не кажучы пра мяне з Санькам. Пра нас з ім тут гаворкі няма — мы ў таварышаў па службе ў аўтарытэце. Хоць бабуля і казала, што шалудзівыя, але ўсё-такі партызаны і падпольшчыкі. Калі мы разыдземся, дык тут пра нашы прыгоды ў час акупацыі хлопцы слухаюць раты разявіўшы, нават не вераць. Асабліва — пра Санькаў расстрэл. Даводзіцца бажыцца не толькі Саньку, а і мне, што так яно і было.

А яны кажуць — шкеты.

А наш памочнік камандзіра ўзвода, правая рука каштана Захарава? Няма больш у батарэі такога памкамузвода. Калі з нас назначалі малодшых камандзіраў і прысвойвалі ім званні, дык каму далі толькі малодшага сяржанта — дзве лычкі, каму яфрэйтара — адну, а толькі нашаму Міцьку Яцуку адразу прысвоілі званне сяржанта — тры лычкі. Зразумела, гэта не за прыгожыя вочы, а за баявыя заслугі. Ніводзін выхаванец нават, па-мойму, са старшых курсаў, не мае і заваляшчага медаля, а наш Міця — «За адвагу». Што, па-вашаму, і ён шкет?

Мы ўсе да адзінага ведаем пра яго лес. Міцька сам пра сябе неяк пасля адбою да апоўначы расказваў паўшэптам, калі ў яго спыталі пра медаль.

У нас з Санькам было жыццё — не мёд, а ў яго і зусім. Бацька загінуў на фронце, а маці згубілася ў час адной з бамбёжак у чужым для яго горадзе, куды яны трапілі з эшалонам эвакуіраваных. Дзесяцігадовы Міцька застаўся адзін, нібы палец. Хадзіў галодны і халодны, карміўся, як давядзецца, прасіў і нават краў на вакзалах у баб-гандлярак. Потым неяк прыбіўся да салдат-артылерыстаў, стаў сынам палка. Гэта было не рэдкасць у вайну. Помню, я і сам хацеў з дому збегчы са штабам, які кватараваў у нашай хаце, але салдат-кашавар перашкодзіў — знайшоў пад брызентам у штабной машыне. I мяне адправілі дамоў з боханам хлеба ў руках, не даўшы паваяваць.

А Міцьку пашанцавала, яго артылерысты прыгрэлі, і ён дайшоў з імі аж да Германіі. Там і медаль заслужыў. А подзвіг ён здзейсніў такі. У адным нямецкім гарадку, толькі што занятым нашымі, пайшоў ён з лейтэнантам са ўзвода разведкі і яшчэ адным салдатам выбраць месца для начлегу сваей батарэі. Зайшлі ў адзін пусты дом — нічога сабе, можна размясціцца. I салдатам ёсць дзе адпачыць, і гарматы ёсць куды паставіць. Лейтэнант з байцом хадзілі наперадзе, а Міцька ўсё адставаў, разглядваў нямецкае жыллё разявіўшы рот. I раптам бачыць ён, што з-за вушака дзвярэй, міма якіх лейтэнант з салдатам прайшлі, не заглянуўшы, высунуўся фашыст і цэліцца з аўтамата яго баявым сябрам у спіны. Але... першы паспеў выстраліць Міцька. У яго руцэ быў трафейны пісталет «вальтэр». Хваліцца Міцька не будзе, ён не застрэліў фашыста — прамазаў. Затое лейтэнант паспеў адскочыць за вугал, а потым даць па тых дзвярах аўтаматную чаргу і зрэзаць фашыста напавал. Калі б Міцька не адстаў, а хоць на мінуту разгубіўся, лейтэнанту, а то і ўсім траім была б амба. Вось за гэта Міцьку і далі медаль — за выратаванне камандзіра, за адвагу і знаходлівасць. Вось які ў нас памкамузвода, сяржант Дзмітрый Яцук. А дзядзькі кажуць — шкеты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x