Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дазвольце прысутнічаць.

Маскоўскі генерал і так быў не ў гуморы, а тут яшчз нейкі каштан, бачыце, спазняецца. Якая можа быць у вучылішчы дысцыпліна, калі нават афіцэры сабе дазваляюць спазняцца?

А каштан яму:

— Ніяк не, таварыш генерал, зараз роўна той час, што вы назначылі, і нуль-нуль секунд.

Што там было, што там было! Генерал яшчэ больш узлаваўся.

— Маглі б,— крычыць ён,— і на мінуту раней прыйсці, калі я з Масквы прыехаў!

А наш капітан быццам яму так адказаў:

— Дакладнасць — ветлівасць каралёў, таварыш генерал.

Словам, наш каштан — кароль дакладнасці. Ён ніколі не спяшаецца і ніколі не позніцца. I самая вялікая для яго абраза — сказаць, што ў яго гадзіннік барахліць. Недакладнасць для яго горш за любую неахайнасць, нават за такую, як адсутнасць гузіка ці падкаўнерыка.

Але апранацца па карцінцы і жыць па секунднай стрэлцы для нас яшчэ нічога не значыць. Пахваліцца, што ён кожнага з нас наскрозь бачыць,— таксама невялікая мудрасць. Можна і так ляпнуць, не бачыўшы. Гэта любы салдафон і тупіца сумее. Так думаем мы, і асабліва — Коля Кузняцоў. Гэта той самы тып, што паступаў у вучылішча ў рабым летніку і насміхаўся з мяне, што я — сяло. Сам ён — масквіч і да гэтага часу, хоць мы зараз аднолькава апрануты і абуты, задзірае перад многімі нос, кпіць з на-шай мужыцкасці і хваліцца, што ён знаёмы з многімі сталічнымі славутасцямі, быццам ён і самога спевака Уцёсава, якога мы амаль кожны дзень чуем па радыё, бачыў так блізка, як зараз нас з Санькам. Вось гэты Кузняцоў і паабяцаў на перапынку ўсяму ўзводу даказаць, што капітан — салдафон і тупіца.

Праверка капітана пачалася з геаметрыі. Пасля Колевай абяцанкі ў прадчуванні краху капітанскага аўтарытэту мы сядзім у класе ціха, нібы мышы пад венікам, старанна робім чарцяжы, вучым тэарэмы, і ўсе чакаем, што яно будзе. А бедны капітан, не ведаючы, якая пад яго падводзіцца міна, захапіўся чарговым раманам. I вось падымаецца Коля-масквіч.

— Таварыш капітан,— пачаў ён няшчасным голасам,— дазвольце звярнуцца.

I такім ягняткам прыкінуўся, такой казанскай сіратой — памры, а не здагадаешся, што хоча падкузьміць.

— Не магу зразумець тэарэму, таварыш капітан.

Капітан Захараў адарваўся ад рамана, раней як загарнуць кнігу, паклаў у яе спецыяльную акуратненькую закладачку, і мы ўсе затаілі дыханне, перасталі чытаць і пісаць, утаропіліся ў яго хто з цікаўнасцю, а хто і з яхіднай усмешачкай. Паглядзім, як ён будзе выкручвацца. Гэта яму не мундзір, не гадзіннік, а навука геаметрыя. Цыкаць на нас пад мінутную стрэлку легка, а вось няхай пакажа, які ён камандзір над тэарэмамі і формуламі.

На наша здзіўленне, капітан Захараў не разгубіўся, на што разлічвалі завадатары праверкі, не стаў аднеквацца, маўляў, гэта не мая справа, а спакойна спытаў:

— Хто яшчэ не разумее?

У Колі-масквіча знайшліся паплечнікі, і яны дружна паднялі рукі.

Гучна пастукваючы, па класнай дошцы забегаў мел. Капітанская рука чэрціць лініі, вуглы і дугі імгненна, упэўнена і прыгожа без лінейкі і цыркуля. Стракацяць кулямётам мелавыя пункціры. Адначасова капітан паспявае тлумачыць, што робіць яго рука ў даны момант: чаму яна правяла прамую лінію, чаму перарывістую, чаму намалявала вугал і чаму гэты вугал менавіта такі, а не большы і не меншы, і што было б тады, калі б так не было.

Мы не паспяваем звяраць чарцёж на дошцы з чарцяжом у падручніку, усё яшчэ спадзеючыся, што каштан спатыкнецца — зробіць памылку. А ён чэша, нібы па пісаным, і растлумачвае яшчэ больш зразумела, чым Фаіна Маркаўна. У рэшце рэшт ён з сілай дзеўбануў дошку мелам — паставіў кропку. Усё. Тэарэма даказана. Далонню аб далонь ён абцерушыў з рук мелавую пудру і, абвёўшы клас насмешлівым позіркам, сказаў, нібы варам абварыў:

— Гэта не зразумела толькі тэлеграфнаму слупу. Ці і яшчэ каму-небудзь не зразумела?

Не, нам усім ясна, што капітана геаметрыяй не ўкусіш. Ён абцёр рукі спачатку анучкай, якой мы выціраем дошку, а затым — і ружовай хустачкай з правай кішэні кіцеля. 3 левай кішэні ён выцягнуў блакітную хусцінку і прамакнуў, нібы прамакаткай, лоб, на якім выступіў пот. У жоўты насавік ён высмаркаўся, калі ўжо сеў за стол. Усе пераглянуліся і заўсміхаліся, але ўголас ніхто не хіхікнуў: усё ж такі не хто-небудзь, а капітан, вельмі не разрагочашся. Я быў гэтым так уражаны, нават рот адкрыў. Колькі жыву, такога чыстаплюйства не бачыў. Гэта ж колькі трэба было б каптэнармусу насавікоў нам раздаць, калі б і ў нас былі такія манеры. Вось бурчаў бы, што дзяржава нам — не дойная карова.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x