Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I раптам, калі ўжо да нашага канчатковага правалу заставалася крокаў пяцьдзесят, Гецьман з Чарнігава, Толік-ціхоня, завёў чыстым высокім голасам:

Распрагайце, хлопцы, коней
Ды лягайце спачываць,
А я пайду ў сад зялёны,
Ў сад крынічаньку капаць.

Нашы афіцэры, я думаю, каб маглі, дык пад зямлю праваліліся б. Капітан Захараў за галаву схапіўся, але ніхто чамусьці каманды «адставіць» не падаў. Відаць, вырашылі: гінуць — дык з музыкай. Але песня надзіва наладзілася. Толіку кінуўся на падмогу і я, а потым і Санька. Мы гэтую песню ад яго маці-хахлушкі перанялі. Знайшліся і яшчэ хлопцы, што падтрымалі. А хто слоў не ведаў, той проста голас пад матыў пачаў падаваць. А прыпеў з другога разу ўсе падтрымалі. Ён такі просты, што там і запамінаць няма чаго. А тут яшчэ Санька як свісне! А мы ўсёй батарэяй:

Эх! Раз, два, тры, каліна,
Чарнявая дзяўчына
Ў садзе ягады брала!

Праходзім мы міма генерала, а наш камбат, які стаіць каля яго, і вочы рукой закрыў, ці то каб лепш у песню ўслухацца, ці то каб нас і не бачыць. А генерал нічога — стаіць і ўсміхаецца.

Гэтай песні нам хапіла якраз да вучэбнага корпуса. Перад самым уваходам Санька апошні раз свіснуў, мы гаркнулі:

Эх, крынічаньку капаць!

I — батарэя, стой! Усе мы крыху ўзбуджаныя ад перажытага, узбуджаныя і задаволеныя, што так добра выкруціліся з гэтай песняй, што не разгубіліся ў крытычны момант і пастаялі за гонар роднай батарэі. Афіцэры, бачым, таксама павесялелі, так што нас могуць за знаходлівасць яшчэ і пахваліць.

Пакуль камандзіры ўзводаў нам расказвалі, якім парадкам разыходзіцца па класах і як сябе паводзіць на занятках, падаспеў і камбат. Ён быў таксама ўзбуджаны, але не так радасна, як мы, а хутчэй наадварот — проста кіпеў ад абурэння. Мы стаім па стойцы «смірна», а падпалкоўнік ходзіць перад намі туды-сюды. Нарэшце, ён спыніўся і яхідна сказаў:

— Мы можам сябе павіншаваць, таварышы афіцэры. Вы ведаеце, як генерал адазваўся аб нашай батарэі? Вясёлая батарэя — вось як!

Мы ўсе ў недаўменні: ну і што, добра гэта ці дрэнна? Па-мойму, дык нічога ў гэтым кепскага няма, было б значна горш, калі б мы не праспявалі гэтае самае «распрагайце», а прайшлі моўчкі, нібы нямкі. А падпалкоўнік вірадуе:

— Артысты пагарэлага тэатра! Таксама мне — хор Пятніцкага! Можа, у наступны раз і ў скокі пойдзеце? Запявала, выйсці са строю!

Выйшлі адразу двое: той, што быў прызначаны старшыной, ды згубіў голас, і добраахвотнік Гецьман — выйшлі, як на плаху, з пакаяннымі галовамі.

— Хто з вас запяваў, а хто свістаў?

Тут і Санька выйшаў, нібы на гарачую патэльню. Ну, думаю, дасвістаўся і мой міленькі дружочак, а то ўсё мне ды мне. Зараз падпалкоўнік дасць такога жупла, што будзе помніць да новых венікаў, перастане нос задзіраць, будзем мы адным мірам мазаныя.

Убачыўшы гэтую троицу, камбат нібы абрадаваўся:

— А-а, вось яны — запарожцы. Казацкая вольніца. Падавай ім коней.

I звярнуўся да строю:

— Можа, яшчэ хто ведае і «Гоп са смыкам», дык заадно выходзь.

Па праўдзе сказаць, я ведаю, але дудкі выйду, няхай не спадзяецца.

Скончылася гэта ўсё, як і заўсёды, натацыяй. Ён не дазволіць, каб мы тут разводзілі казацкую вольніцу. Ах, мы — запарожцы, ах, гайдамакі! Мала нам добрых страявых песень? Але справа не дайшла да таго, што ён «запарожцаў» павыганяе і будуць яны, невукі, тады чытаць шыльды па складах,— у пад'ездзе зазвінеў электрычны званок. Нам каманда — па класах, а камандзірам узводаў — застацца. Мабыць, будзе і ім жупла без нас, асобна.

Педант

У вайсковым вучылішчы — не ў нашай сельскай школе. Мінула ўжо два гады пасля вайны, але там і дагэтуль сядзяць вучні за самаробнымі з грубых дошак даўжэзнымі «партамі» па шэсць-сем чалавек і пішуць на старых газетах замест сшыткаў. А тут мы расселіся з Санькам за фарбаваным сталом удвух, нібы якое начальства. I падручнікаў — не адзін на ўвесь клас, а на кожнага ўсе. Сшыткі таксама сапраудныя, як даваенныя, папера белая і гладкая, аж пісаць на ей шкада. Пра ручкі, алоўкі і гаварыць не варта. Гэта тут і за дабро не лічыцца. I пра чарніла галава не баліць, не забывай толькі падліваць яго з бутэлькі, якая стаіць за шафай. Адным словам, калі урока не вывучыш ці палянуешся рашыць задачы, дык і спаслацца няма на што. Тут не скажаш, што кніжкі не было ці Глыжка адзіную тваю чарніліцу ў школу занёс, дык не было чым пісаць. Адно што ручкі былі не аўтаматычныя, як у Лёвы, якую ён прывёз з дому. Гэта была трафейная ручка з «вечным» пяром і гумавай піпеткай. Яна набірае ў сярэдзіну столькі чарніла, што хоць цэлы дзень пішы, а ўсяго не выпішаш. Праўда, пасля кожнай чарговай запраўкі ў Лёвы заўсёды сінія рукі, а бывае, што яна і пускае лужыны на паперы. Але Лёва ей усё роўна даражыць і ганарыцца, а мы яму зайздросцім. Такой мы з Санькам і ў жыцці не бачылі. Шкада, што і нам такіх не выдалі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x