Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але больш за ўсё мяне ўразілі не шыкоўныя мундзіры і не мноства ўзнагарод, мяне проста ашаламілі афіцэрскія белыя пальчаткі. Такое цяжка ўявіць сабе і ў сне: чырвоныя камандзіры і дваранскія белыя пальчаткі. Ходзяць тут, бачыце, князямі, быццам і не нашага роду-племені. Добранькі б я быў калі б з'явіўся ў сваіх Падлюбічах у белых пальчатках сярод лета. От, сказалі б, запанеў. Ды ўсе людзі пальцам на мяне паказвалі б.

Здзівіў нас той раніцай і старшына-каптэнармус Хамутоў. Няма чаго граху таіць, першыя два-тры дні, калі старшына нас мыў, апранаў і ўкладваў спаць і мы не ведалі яшчэ пра субардынацыю, то думалі, што ён тут цар, бог і вайсковы начальнік. А потым, калі Юрка Калдоба — страявы старшына — перад строем аб'явіў, што справа каптэнармуса толькі «шмоткі», мы перасталі таму і чэсць аддаваць. Падумаеш, кладаўшчык у пагонах, а мы — будзем афіцэрамі. Праўда, ён і не дабіваўся нашай «чэсці», а больш назаляў нам іншымі, на наш погляд, дробязнымі прычэпкамі: убачыць збіты насок чаравіка і пачне бурчаць, што на нас не напасешся; гузік згубіўся — дзяржава нам — не дойная карова; мыла нехта забудзе ва ўмывальні — зноў бяда, зноў пра дзяржаву напомніць. А то раніцай перад снеданнем нас пастрояць, і ён пачынае рабіць праверку на «форму дваццаць чатыры». Мы трымаем перад сабой вывернутыя майкі, а ён вышуквае «дыверсантаў». Знойдзе хоць аднаго на ўвесь узвод і ўвесь узвод пагоніць у той жа дзень у лазню. Астатнія насміхаюцца — вашыўцы. Ну, за што яму казыраць?

А сёння мы паглядзелі на яго новымі вачыма. Выйшаў ён на пастраенне, а на грудзях — тры ордэны Славы! Вось табе і мешкаваты дзядзька з калгаса. Камбат і той першы казырнуў старшыне і нават паздароўкаўся за руку. Выходзіць, што наш кантэнармус — герой. Цікава даведацца, што ён такое зрабіў там, на вайне? «Славу» абы за што не даюць, гэта з нас кожны ведае. Шкада, што ніхто не асмеліўся ў яго спытаць пра гэта ў лазні, калі ён нас парыў. Мне кінуліся тады ў вочы яго шрамы на спіне і на плячы. Але што гэта цяпер за дзіва? Цяпер болей мужчын са шрамамі, чым без іх, ёсць без рук, без ног, сляпыя і абгарэлыя, толькі вельмі рэдка каторы з іх з трыма «Славамі», як наш каптэнармус. Не ведаю, як хто, а я цяпер яму буду чэсць аддаваць.

Падпалкоўнік Асташэўскі баіцца, што мы не здолеем як след на страявым аглядзе паздароўкацца з генералам. Таму, перш чым весці нас на пляц, ён пастроіў батарэю, сам прытварыўся начальнікам вучылішча і патрабуе, каб мы віталі яго, быццам генерала. Ён нам:

— Добры дзень, таварышы!

А мы яму, глытаючы словы, каб не адстаць ад агульнага тэмпу, у сто глотак у адказ:

— Здра...жада...тааш...ерал!

Тэта значыць: здравія жадаем, таварыш генерал.

Каля суседняга пад'езда казармы — другая батарэя салагаў, з імі свой «генерал» здароўкаецца. І ў нас, і ў іх атрымліваецца так гучна, што, мабыць, і ў горадзе чуваць, але не вельмі складна: то нехта паспяшаецца і раней за ўсіх гаркне «здра», то нехта запозніцца і ў пусты след адзінока вякне «ерал».

I вось на пляцы ўсё вучылішча. Высокую драўляную агароджу, за якой недалёка ўскраінная вуліца горада Батарэйная, нібы галкі, абселі хлапчукі. Мне знаёма іх зайздрасць. Дзяжурны на КПП час ад часу зганяе іх з паркана, але варта яму адысціся, як яны з'яўляюцца зноў.

А далей было, нібы ў сне. Недзе там далека, дзе стаяў старшы курс, нехта пеўнем праспяваў каманду:

— См-і-і-і-рна! Для сустрэчы-ы-ы!

Грымнуў аркестр — і не дыхай.

Аркестр то іграе, то змаўкае нечакана, нібы выключанае радыё: пік — і годзе. I тады праз паўхвіліны да нас даносіцца стогалосае «здра...жада...тааш...ерал». Гэта генерал пад музыку ідзе ўздоўж строю і здароўкаецца з батарэямі. Мне з трэцяй шарэнгі не відаць, як ён робіць той агляд: адпорвае ці не неахайна прышытыя падкаўнерыкі, як наш Юрка-старшына, паварочвае ці не шарэнгі, каб паглядзець, як начышчаны заднікі. Вось таму мяне крыху і бярэ трывога, ці не расшпіліўся які гузік, ці так сядзіць на галаве пілотка, ці не сабраліся там маршчыны на гімнасцёрцы. Але па камандзе «смірна» не паварушышся, не праверыш. Стой, нібы статуя.

А што, калі ён мяне пазнае? Мы ўсё-такі крыху з ім знаёмыя. А калі яму далажылі, як я мыўся ў лазні пад прымусам каптэнармуса ці як «па качану» ўклеіў Лёву Белкіну? Затрывожышся тут.

Але не толькі я трывожуся, астатнія таксама стаяць пад напругай, уся батарэя не дыхае. Кінуў я краем вока позірк на Саньку, дык у таго твар акамянелы і пот на носе выступае. Калі б у тэты момант яму села на нос і пчала, дык ён і вухам не павёў бы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x