Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Саньку добра — ён паэт, сядзіць сабе, на столь вочы задраўшы, і штосьці шэпча, быццам моліцца. Гэта ён на столі рыфмы вышуквае, а потым ужо іх запісвае. Вядома ж, не маці складае верш, а сваёй Кучараўцы. Што ў яго там выходзіць, не падгледзіш — далонню закрывае.

Але і я выйсце добрае знайшоў, напісаў — будзь здароў! Служба, маўляў, у нас суровая. Не сёння-заўтра пачнуцца артылерыйскія стрэльбы. Некаторыя, праўда, іх баяцца, а мне — напляваць. Але і пры такой службе я ўспамінаю сваё сяло і «нашы з табой сустрэчы». Пра «сустрэчы» я, зразумела, падпусціў для лірыкі, каб не аддавала адной службай ды салдатчынай, а якія то былі «сустрэчы» — няма там чаго і ўспамінаць. Іншыя хлопцы, кажуць, што абдымаліся, а то і да пацалункаў даходзіла. Толькі трапілася ім не Каця. Гэта ж — як дзікая каза. Ледзь што не па ёй — і дай бог ногі. Так што сама і вінавата, што былі ў нас з ёй такія «сустрэчы». I закончыў я сваё любоўнае пасланне добра, таксама вершамі, як і Санька, а можа, яшчэ і лепшымі, чым у яго. Я запомніў, як старшакурснікі спявалі ў страі:

Прощай, не горюй,
Слез горьких не лей,
А лучше поцелуй,
Когда вернусь из лагерей!

Так я ўсё і напісаў. Толькі сумняваюся, каб яна ліла па мне горкія слёзы.

Канверты каптэнармус нам даў фабрычныя, толькі без марак. Замест марак на іх сінія трохкутныя штэмпелі са словам «вайсковае». Для нас гэта яшчэ лепш за марку — адразу відаць, што пісьмо пісаў не абы-хто. Штэмпеля мне здалося мала, таму ў куточку канверта я вывеў друкаванымі літарамі слова «вайсковае» ды яшчэ і падкрэсліў тлустай лініяй. Я помню, як людзі хваляваліся ў вайну, калі атрымлівалі такія канверты. Няхай і ў Каці заб'ецца сэрца.

Батарэя цi казацкая вольнiца?

Заўтра першы дзень вучобы, заўтра ўрачысты развод на заняткі. Начальнік вучылішча генерал-маёр Сцяпанаў з гэтай нагоды будзе рабіць страявы агляд, а затым прымаць парад. Гэта, мабыць, штосьці ўжо такое незвычайнае, што і свет не бачыў. Наша батарэйнае камандаванне на чале з падпалкоўнікам Асташэўскім у такой жа паніцы, у якой была і мая бабуля, калі пачула, што мяне выклікае сам генерал. Дык яна ж турбавалася, што мяне няма як апрануць, каб выправіць у людзі. А тут мы апрануты з іголачкі, ды начальству здаецца, што мы не ўмеем насіць свае абновы — няма выпраўкі. Гімнасцёрка моршчыцца на жываце, а трэба, каб маршчыны былі за спіной, а жывот — гладкі, нібы барабан. Белыя падкаўнерыкі прышыты ў каго як: то тырчыць на цэлы палец, то іх зусім не бачна, то гармонікам, то сікась-накась. Юрка пастроіць батарэю, праверыць і паадрывае цераз двух трэцяму. Я прышыў нічога сабе, а Юрка адпароў — белая нітка яму не падабалася, яна наскрозь прайшла пункцірам вакол каўняра. Думаў, што сыдзе і так — не сышло.

А з гузікамі колькі марокі? Век я іх насіў дагэтуль і ніколі не чысціў. Мне і ў галаву такое не магло цюкнуць. А тут выдумалі, каб медзь золатам блішчала. Ды і напрышывалі ж іх процьму. Далі нам дошчачкі са шчылінамі, куды гузікі трэба запіхваць, і мы шуруем шчоткамі ды паплёўваем на свае шураванне, пакуль яно не пазалоціцца.

У старшыны-каптэнармуса Хамутова з намі клопатаў поўны рот. У калідоры каля электраразетак паставілі два сталы, ён вынес з капцёркі два электрапрасы, а цяпер дрыжыць, каб мы не папалілі свае штаны, таму што не-не ды і запахне гарэлым. Хто зусім не ўмее, таму ён сам дапамагае прасаваць, а тым часам і вучыць.

Зусім не ўмею і я. Дзе я мог такому навучыцца? Я прас бачыў толькі ў адной нашай настаўніцы, дык у той жар з печы насыпалі. А ў нашай хаце для прасавання рубчастая качалка ёсць. Вось калі б мне яе далі, дык не горш за бабулю змог бы. А то засцілай штаны спачатку нейкай марляй, фыркай на марлю вадой і толькі потым ужо ездзі па стале прасам. А што там, пад марляй, са штанамі робіцца, дык хваробу ты ўбачыш.

Старшына Хамутоў глядзеў-глядзеў на мае здзекі над штанамі і плюнуў — узяўся вучыць. Доўга вучыў і як штаніны складваць, каб «стрэлка» была акурат пасярод, і як пальцам спрабаваць, ці гарачы прас, і як пырскаць вадой, каб яна імжыла, а не біла з рота струмянём, нібы з крана. Калі навука скончылася, мне, ужо навучанаму, і рабіць не было чаго — штаны адпрасаваліся ўсім на зайздрасць. «Стрэлкі» вострыя, нібы лязо.

Перш чым генерал, свой агляд нам зрабіў камандзір батарэі. Ён і камандзіры ўзводаў пералічылі на нас усе гузікі і гаплікі, бязлітасна выкаранілі да адзінай маршчыны на жыватах, праверылі, быццам добрыя гаспадары вупраж на конях перад далёкай дарогай, як падцягнуты паясы, пацікавіліся, ці начышчаны нават заднікі чаравікаў, ведаючы наш агульны грэх чысціць абутак толькі спераду, як гаворыцца, для старшыны, і мала таго — скамандавалі паказаць рукі, быццам баяліся, што ў нас не ўсе пальцы на месцы. Не, пальцы аказаліся на месцы, але ў многіх былі пазногці з жалобнай палоскай. Давялося таму-сяму ісці караціць кіпці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x