Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не будзе добрага строю, калі ты забудзеш і пра раўненне. Тут ужо як хочаш, а глядзі на грудзі чацвёртага ад цябе чалавека, сам не вытыркаючыся наперад. А мне трапіўся чацвёрты чалавек з такімі грудзямі, быццам у вераб'я калена. Каб іх убачыць з-за трэцяга крутагрудага хлопца, прыходзіцца ўсё ж вытыркацца або так выварочваць шыю, быццам падглядаеш з-за вугла. Хоць ты выйдзі са строю, паглядзі на тыя грудзі, калі гэта ўжо абавязкова трэба, а потым зноў станавіся ў строй. А начальства з-за гэтага думае, што я сутулы, і ўвесь час крычыць, каб не горбіўся.

А нашаму каштану Захараву яшчэ не падабаецца і тое, што мы пры хадзе падскокваем усім тулавам, быццам верхам на кані. Па яго, дык трэба хадзіць так, каб ногі адбівалі крок, а на галаве стаяла шклянка з вадой і ні кроплі з яе не разлілося. Вось тады мы можам лічыць сябе сапраўднымі страевікамі. Хадзі і думай, што ты нясеш на галаве ваду. Але каб хто-небудзь з нас змог так хадзіць нават праз пяць год, ён не спадзяецца і не разлічвае на гэта. Тут трэба мець талент, гэта — ужо мастацтва, экстраклас. Такія страевікі сустракаюцца рэдка. Вось ён, калі быў маладым лейтэнантам, дык мог. Ды і цяпер яшчэ, хоць і быў паранены ў нагу, можа нам даць некалькі ачкоў наперад.

Канешне, каштан прайшоў перад узводам прыгожа, але каб на яго галаве устояла якая-небудзь пасудзіна з вадой, я сумняваюся. Хоць капітанская галава і не так трэслася, як трасуцца нашы, калі мы гэпаем падэшвамі па зямлі, але ўсё-такі прыкметна было, што і яна не плыве па паветры асобна ад тулава.

Не ведаю, як каго, а мяне пахвальба ўзводнага камандзіра кранула за жывое. Падумаеш, штукар. Не адзін ён такі. Мне таксама закарцела навучыцца насіць на галаве шклянку з вадой, каб усім падцерці нос з гэтай страявой падрыхтоўкай. А тут і зручны выпадак здарыўся папрактыкавацца. Нарад на кухню Юрка замяніў мне нарадам па казарме — днявальным. Трапіў на тое днявальства і Лёва з Магілёва, толькі я, як вы помніце,— без чаргі,— а ён — па чарзе. За «качан» мы з ім у той жа вечар памірыліся, калі мяне пакаралі, так што былі мы з ім заадно — мая задума наконт шклянкі з вадой яму таксама спадабалася.

I вось калі батарэю павялі на пляц і ў казарме не засталося ні душы, мы падмялі падлогу, выцерлі пыл, дзе нам было загадана, і, падпільнаваўшы момант, калі дзяжурны з трэцім днявальным пайшоў у сталоўку накрываць для абеду сталы, узяліся за трэніроўку ў пакоі для ўмывання. Шклянкі ў нас не было, а быў алюмініевы карэц. Няма чаго і думаць, каб ён, напоўнены вадой, хацеў стаяць на макушцы. Лёва быў на «шухеры», а я доўга і старанна масціў гэтую праклятую пасудзіну сабе на пілотку і, здаецца-такі, прымасціў. Быццам усё і добра. Але варта было мне не тое каб зрабіць крок, а ледзь зварухнуцца, як карэц перакуліўся мне на спіну і загрукатаў па цэментавай падлозе. За каўнер налілося вады. Лёва весела рагатнуў і, кіўнуўшы мне, каб я заняў яго пост, самаўпэўнена сказаў:

— Вучыся, пакуль я жывы.

3 Лёвавай макушкі карэц зваліўся не на спіну, а на пагон і абліў рукаў. Аказваецца, не так гэта і проста стаць такім страевіком, як хочацца капітану. Насіць на галаве посуд з вадой яшчэ больш складана, чым хадзіць, не згінаючы ногі.

Але ўпартасць бярэ свае. Пасля пятага ці шостага практыкавання, калі нас з Лёвам можна было ўжо і выкручваць, мне ўсё ж удалося, не дыхаючы, зрабіць пару крокаў, пакуль карэц не нарабіў грукату. Лёва зрабіў — тры.

I тут мы страцілі пільнасць. Калі на парозе ўмывальні з'явіўся капітан Захараў, я якраз наважыўся адправіцца ў новую дарогу з карцом на галаве, а Лёва, затаіўшы дыхание, чакаў, што з гэтага будзе, і не паспеў крыкнуць «атас». Я так і застыў па стойцы «смірна», а пракляты карэц на гэты раз, замест таго каб знікнуць з капітанскіх вачэй, стаіць, нібы цвіком да макушкі прыбіты.

Што падумаў капітан, гледзячы на гэтую карціну, сказаць цяжка, можа, яму здалося, што я з глузду з'ехаў ці перавучыўся ўжо за тры дні, але ён таксама нейкі момант слова сказаць не мог — аслупянеў з неданесенай да губ папяросай у руцэ. Ну, цяпер мне будзе дык будзе на арэхі. Каштан — гэта не старшына Юрка і не яфрэйтар Санька. Гэты ўжо адваліць на поўную катушку, тут ужо, мабыць, не адным і не двума нарадамі пахне. Не мінуць мне гауптвахты, ці, па-нашаму, «губы». I буду я, арол малады, сядзець у цямніцы сырой як міленькі.

Да каштана, нарэшце, вярнулася здольнасць размаўляць, і ён спытаў:

— Што гэта за водныя працэдуры?

Маўчок.

— Страявая? — нарэшце здагадаўся ён і сам без нашага з Лёвам адказу. Тут ён весела зарагатаў і так захліпнуўся папяросным дымам, што я думаў, не адкашляецца, давядзецца паміж лапатак кулаком біць. Не — адкашляўся, толькі слёзы выступілі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x