Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— 3-з-зараз жа распраніся! Аб'яўляю табе на першы раз вымову!

I з такім гэта ён запалам сказаў, што можна было падумаць: у другі раз аддасць пад трыбунал, якім нам ужо гразіўся падпалкоўнік, шкадуючы, што мы яшчэ не дараслі да вайсковай прысягі. Яшчэ гады два трэба, а каму — і тры.

А то аднойчы маю засланую пасцель раскідаў. Не так, бачыце, я заслаў. Ну, крыху была яна ўзгоркамі, крыху не цаглінай была падушка, бо ў ёй жа і не гліна, а штосьці мяккае, хоць і не пух. Вось ён адразу: сік-брык — гатова, засцілай, Іван, зноў. Самадур, а не Санька. Ох, і крыўдна мне тады стала.

А пераняў ён гэта ад Юркі. Убачыў, як той неахайную пасцель разбурыў у трэцім узводзе, дык і ён услед. Як гусак, так і гусяня. Думае, што можна старшыне, тое можна і яфрэйтару. Праўда, потым, калі мы засталіся ўдвух, ён даў задні ход.

— Ты,— кажа,— прабач. Усе ж ведаюць, што ты мой сябра, і калі ты не будзеш слухацца, дык і астатнія пачнуць сачкаваць. Яны ж на цябе глядзяць.

Тут сэрца мае памякчэла, але душа довадаў не прыняла. Па-мойму, гэта не Санька гаворыць, а яфрэйтар Санькавым голасам. Выходзіць, што з-за яго лычак я павінен у аддзяленні першую лямку цягнуць.

Хаця, калі прабачэння просіць, значыць, яму наша сяброўства — не трын-трава. Мабыць, не нацешыўся яшчэ ўладай, а калі саб'е аскому, дык нікуды не падзенецца, будзе зноў хлопец свойскі. Ды, відаць, і я — добры ёрш. Але які ні ёрш, а не быў бы такі, калі б мне далі яфрэйтара. Калі б мне далі яфрэйтара, я... я рабіў бы так, як вучыў мяне бацька: каб і сабе было добра, і таварышу. А як гэта робіцца? А ці жыву я зараз па бацькавай навуцы? Не такая яна і простая. Тут задумаешся.

Задумаешся, але не вельмі, няма часу доўга думаць. Заняткі ў вучылішчы пачнуцца першага верасня, як і ў звычайных школах. Засталося якіх-небудзь тры дні, а мы яшчэ хадзіць у страі не ўмеем. Падпалкоўнік Асташэўскі аж кіпіць ад абурэння, калі глядзіць на наш строй, у яго тады такі пакутлівы выгляд, быццам чалавека замучылі зубы. На яго думку, гэта не строй, а атара авечак або статак гусей. Ён праваліцца ад сораму пад зямлю, і адбудзецца гэта менавіта першага верасня, калі генерал перад пачаткам заняткаў будзе рабіць вучылішчу страявы агляд. Першы страявы агляд у нашым з Санькавым вайсковым жыцці, ён і нам не дае спаць, мы не ведаем яшчэ, што гэта такое, і таксама баімся праваліцца пад зямлю. Дзіва хіба, калі нават афіцэры з-за яго так непакояцца? Вось таму кожную вольную хвіліну нас вучаць хадзіць. Ды мы і самі стараемся навучыцца.

А хітрая ж гэта штука! Шаснаццаты год мы з Санькам ходзім па зямлі, а толькі цяпер зразумелі, што ходзім не так. Трэба ж выглядаць арлом, а не мокрай курыцай, трэба нагу на зямлю ставіць цвёрда, а не цягнуць яе як нежывую. Пакуль што, на думку камбата, ніхто не скажа, паглядзеўшы на нас, што гэта ідзе гвардзеец, хоць мы і носім вайсковую форму з артылерыйскімі эмблемамі. А трэба наадварот. Як птушку па палёту, так і нас па хадзе людзі павінны пазнаваць здалёк і без формы, нават у цывільнай адзе-жы; трэба, каб любы і кожны, пабачыўшы нас яшчэ за вярсту, адразу мог падумаць сам сабе: а то ідзе вайсковы чалавек, адразу відаць афіцэрскую костачку. А мы — э-эх! Дзе нашы грудзі? Не, падпалкоўнік згарыць ад сораму перад генералам.

Вось чаму цяпер кожны дзень ад снедання і да абеду, а потым яшчэ і пасля дзённага сну, так званай мёртвай гадзіны, мы вучымся хадзіць. Мы ходзім па адным, па двое, шарэнгай, аддзяленнем, узводам і батарэяй. Нам гэта ўжо знадаела, абрыдла, мы ідзём на страявую, нібы на катаргу, нам здаецца, што мы ўжо навучыліся, а паглядзім на старшакурснікаў, і завідкі бяруць. Супраць іх мы сапраўды — статак. А хочацца ж даказаць. Нас не так камбат дапякае, як «старыя» сваім пагардлівым позіркам і сваім пыхлівым выглядам. У кожнага з іх на твары напісана: яны — афіцэрская ко-стачка, а мы — салагі.

Але не так гэта проста ўсёй шарэнгай у дзесяць чалавек, ды хоць і ў чатыры, усім разам падымаць нагу роўна на дваццаць сантыметраў, як гэта трэба па страявой навуцы. Як тут вызначыць, падняў ты яе на дваццаць ці ўжо — і на ўсе трыццаць? Гэта ж каб можна было спыніцца ды памераць лінейкай. Хаця па камандах Юркі відаць, што мы з гэтымі сантыметрамі скупімся. Ён увесь час патрабуе:

— Вышэ-э ногу!

Дык мала ж падымаць, трэба яшчэ і насок адцягваць, каб падэшва была паралельна зямлі, а потым ужо і адбіваць поўнай ступнёй, а не дзяўбці жвір абцасамі, нібы казёл, і не дыбаць на пальчыках. Мы — не балерыны, каб хадзіць на дыбачках. Мы — страевікі, а таму і ногі не павінны гнуцца, нібы на шарнірах. Пра калені мы павінны забыцца. Няма ў нас каленяў пасля каманды «страявым!». Яны нам не трэба! Добра ім камандаваць, а тут паспрабуй выключыць тое калена, калі яно жывое і само без цябе гнецца, хоць ты клёпку якую да нагі прыбінтуй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x