Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля «мёртвай» гадзіны — зноў з песнямі ў клас. Пачынаецца самападрыхтоўка да заўтрашніх заняткаў, або, як сказаў бы шпак, мы вучым урокі. Тут ужо ніхто табе ў гэтым не перашкодзіць, ніхто не скажа «ідзі курэй з проса згані», ці «дроў насячы», ці «вады прынясі», як гэта дома часта рабіла бабуля. Калі ў хаце ці на агародзе была работа, у яе па маёй вучобе галава не балела. А тут у нашага начальства баліць. Ад чаго-чаго, а ад самападрыхтоўкі не сачканеш. 3 намі на самападрыхтоўцы заўсёды капітан Захараў. Мы робім практыкаванні, рашаем заданы, а ён, каб у класе было ціха, сядзіць за выкладчыцкім сталом і чытае тоўстыя раманы.

Калі ў капітана раман вельмі цікавы, тады мы, вывучыўшы формулы і вершы, можам ціхенька і пашаптацца, напісаць дамоў Ці сяброўцы жыцця. Хто ўмее, можа і маляваць, ці, як Санька, складваць вершы, або, як і капітан, узяцца за «Трох мушкецёраў», або і проста лунаць у паднябессі. Крый божа, калі кніжка ў капітана сумная. Тады ён часта ад яе адрываецца, падымае вочы на кожны шорах, а то і ходзіць паміж сталамі, з якіх умомант знікаюць пісьмы, вершы, малюнкі і «мушкецёры». Бывае, што хто-небудзь і не паспее схаваць. Тады перад ім трэба ўставаць і, стоячы навыцяжку, слухаць натацыю. Яго натацыі кароткія, не тое што ў падпалкоўніка Асташэўскага, але са шпількай. Спачатку нас пацяшалі яго любімыя слоўцы пра племя мумбу-юмбу, а цяпер крыўдзяць, у іх чуецца пагарда і насмешка. Гэта ж ён, мабыць, нас лічыць за дзікуноў.

— Я вас наскрозь бачу,— заканчваючы сваю мараль, звычайна хваліцца капітан сваёй празорлівасцю.

Але і мы яго раскусілі — не сляпыя. Павага, якая была зацяплілася, калі ён прыйшоў на страявы агляд увесь ва ўзнагародах, паціху пачала атухаць, і ён ужо носіць у нас мянушку Педант.

У вестыбюлі вучэбнага корпуса вісяць намаляваныя салдаты, сяржанты і афіцэры, а зверху друкаваны надпіс: «Форма адзення ваеннаслужачых Савецкіх Узброеных Сіл». Ды можна падумаць, што малюнкі афіцэраў на той плакат рабілі з нашага капітана, толькі губы намалёваны меншыя, не як каржы-скавароднікі.

Усе афіцэры ў вучылішчы — акуратысты, а капітан Захараў — акуратыст адпеты. Ён увесь такі адпрасаваны, бліскучы, падкаўнерык заўсёды бялейшы за снег, боты — глядзецца можна. Адным словам, прыходзіць на службу, нібы на парад або ў сваты. 3-за сваіх ботаў ён заўсёды ў задняй кішэні штаноў носіць аксамітку, акуратна загорнутую ў паперу. Ад казармы да «вучэбкі» прайшоў — аксамітку з кішэні, і ўмомант на яго ботах ні пылінкі. У казарму вернемся — зноў аксамітку пускае ў ход. I дзіўная рэч — боты ж, вядома, у ваксе, а капітанская аксамітка заўсёды чыстая, нібы новая. I як жа назавеш такога чалавека, калі не Педант?

А вось з аблічча капітан няўдалы. Там, на малюнках, усё прыгажуны маляваныя, а ў яго і залысіны, і поўныя шчокі ў рэдкім рабацінні, а пра губы вы ўжо ведаеце. Затое ён заўсёды чыста паголены, наадэкалонены, і ёсць падазрэнне, што капітан пудрыцца.

Але гэта яшчэ — не дзівацтва. Дзівацтва — што ён узяў сабе ў галаву і нам хоча ўдзяўбці, быццам на свеце трэба жыць па гадзінніку мінута ў мінуту. Самападрыхтоўка ў нас пачынаецца роўна ў пятнаццаць гадзін, калі запіпкае радыё, даючы сігналы дакладнага часу, цюцелька ў цюцельку. Яна ідзе роўна чатыры гадзіны і нуль секунд — ні болей і ні меней. Праз кожныя пяцьдзесят мінут нам даецца перапынак — дзесяць мінут і таксама нуль секунд. Аднойчы дзяжурны забыўся выцерці перад заняткамі дощку. На гэтую справу па капітанскаму гадзінніку яму спатрэбілася дзве мінуты. У той дзень самападрыхтоўку мы скончылі пазней на дзве мінуты і нуль секунд. Словам — педант. Над ім пасмейваюцца нават афіцэры:

— Таварышы, праверце гадзіннікі — маёр Захараў ідзе.

I што вы думаеце? I правяралі, і падкручвалі. Па батарэі хадзіў такі жарт: па Захараўскаму гадзінніку звярае час маскоўскае радыё. Нам, яго выхаванцам, гэта падабаецца і не падабаецца. Падабаецца тады, калі іншыя ўзводы пасля самападрыхтоўкі яшчэ слухаюць натацыі па дзесяць, а то і пятнаццаць мінут. Капітан Захараў і на секунду не затрымае. Не падабаецца ж тады, калі іншых адпускаюць на мінуту-другую раней, калі ўсе ўжо выбягаюць з класаў, а мы яшчэ сядзім. Каштан Захараў і на секунду раней не скамандуе «ўстаць!».

Сярод старшакурснікаў пра нашага каштана ходзіць такая легенда. Кажуць, аднойчы правяраць вучылішча прыехала нейкае высокае начальства, нейкі вялікі генерал ледзь не з Масквы.

Пасля праверкі назначыў той вялікі генерал збор усяму нашаму афіцэрству ў вызначаны час, каб пахваліць, а хутчэй за ўсё даць наганяй. Зразумела, тут кожны прыбег крышачку раней, каб не спазніцца. I вось той наганяй сама пачаўся, як з'явіўся капітан Захараў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x