Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I мне стала спакайней: нічога, відаць, страшнага не будзе, а будзе мараль. Але мараль маралі — розніца. Гэта была доўгай, нуднай і крыўднай. Яна прабірала да пячонак. Такім, як я, аказваецца, нельга нічога даверыць. Я засну ў каравуле на пасту, і тады ўсю батарэю возьмуць цёпленькую без адзінага выстралу. Я магу заснуць і каля гарматы на агнявой пазіцыі — тады нас падавяць варожыя танкі.

Падпалкоўнік неяк здагадаўся, што мае шкарпэткі не на нагах, а ў кішэні, і загадаў іх адтуль выцягнуць і паказаць усім, быццам усе іх ніколі не бачылі. Па страі прабег вясёлы смяшок. Камандзіру батарэі не спадабалася і мая вайсковая выпраўка, таму што ўся гімнасцёрка сабралася наперадзе, а не за спіной, як гэта ей належыць. Таму, апрача цяцеры і разгільдзяя, я — яшчэ і пянцюх. Але ён з мяне зробіць чалавека, ён мне пакажа, дзе ракі зімуюць, і навучыць шанаваць званне будучага афіцэра савецкай артылерыі, ён не дазволіць такім, як я, ганьбіць сваю батарэю. I каб мне служба не здавалася мёдам, на першы выпадак хопіць і вымовы перад строем. А там будзе відаць, што са мной рабіць. Мараль скончылася, як і ўчора, калі ён заліў мяне за двойку: выганю, будзеш шыльды ў горадзе чытаць па складах, невук. Мне было ўжо вядома, што «шыльды» — яго любімая пагроза, як і тое, што ў яго ёсць і іншая мянушка — Грызь. Нездарма Юрка Калдоба ўчора хмыкаў, калі даведаўся, што генерал мяне накіраваў у гэтую батарэю.

У жыцці іншы раз бывае, нібы ў кіно: толькі я ўспомніў Юрку, а ён тут і стаіць непадалёку ад падпалкоўніка. Я проста яго не заўважыў. Не да парасяці свінні, калі яе смаляць. А ён, па ўсім відаць, таксама будзе нейкім над намі настаўнікам, бо гэта яму падпалкоўнік загадаў:

— Вядзіце на фіззарадку!

Ну і Юрка — хітруга! Сябра мне называецца. Не мог учора пахваліцца, што ўжо ў камандзіры выйшаў. Вось ён, як заусёды, нібы толькі што з карцінкі сышоў, што вісіць у казарме каля люстры, статны, адпрасаваны, падцягнуты. Крыху незнаемым мне металічным голасам ён скамандаваў:

— Ба-та-рэ-я-я! Прама — арш! — і пабег побач са строем лёгкім крокам выпеставанага скакуна.

У страі я апынуўся побач з Санькам. Ужо амаль суткі, як мы жывём у адной казарме, я ўжо паспеў паслухаць дзве маралі за гэты час і атрымаць вымову, а пагаварыць з сябрам усё не выпадала. Ды і тут пад тупат сотняў чаравікаў не вельмі разгаворышся, а калі павысіш голас, дык адразу — разгаворы ў страі! Таму Санька на хаду толькі моцна паціснуў мне руку і радасна кінуў некалькі слоў:

— Усё добра! А Грызя не бойся. Ён кожную раніцу ловіць тых, хто спозніцца, і аднолькава грызе. Не ты першы!

— Разгаворы ў страі!

Санька змоўк, а я сабе думаю пад тупат ног: дудкі ён мяне цяпер зловіць, той Грызь. У мяне на плячах не пусты гаршчок, а з галавой каго хочаш можна аб'ехаць на вараных. Вось вазьму і ўмудруся легчы звечара ў штанах — усё ж раніцай хутчэй будзе. Гiмнасцёрку на плечы — і я ўжо ў страі. Няхай іншых ловіць, у каго мазгаўня не варыць. А то, бачыце, дагаварыуся — з-за мяне танкі батарэю растопчуць.

Што такое сапраўдная фіззарадка, я толкам да гэтага не ведаў. У нас у школе глядзелі на фізкультуру скрозь пальцы. Звычайна яе замянялі іншымі ўрокамі, а калі і не замянялі, дык мы проста тую гадзіну валялі дурня. Апрача хіміка, у нас не было і фізкультурніка. А нашы настаўніцы — яшчэ тыя спартсмены! Не распранаючы верхняй вопраткі, каб не акалець у халодным, нібы вуліца, калідоры, крыху рукамі памахаем, нагамі падрыгаем і — зноў у клас, дзе з рота ідзе пара.

А тут фіззарадка дык фіззарадка. Спачатку Юрка нас гнаў рыссю вакол казармы, а потым па стадыёне, як Пецька Чыжык ганяе на луг калгасны табун, гнаў да той пары, пакуль мы не засапліся і не пакрыліся потам. Гэта называецца лёгенькай прабежкай. Затым, пастроіўшыся шырокімі радамі, услед за Юркам мы пачалі рабіць розныя выкрунтасы: то, сагнуўшыся крукам, махалі растапыранымі рукамі — уяўлялі з сябе млын, то скакалі на насках казламі, аж селязёнка ёкала і трэслася галава, то білі паклоны, дастаючы пальцамі рук пальцы ног, то лупцавалі, нібы баксёры, паветра, то, выпрастаўшыся, нібы дошка, лажыліся на зямлю, кранаючыся яе толькі рукамі і нагамі і нічым болей іншым, пачыналі адпіхвацца ад яе, аж трашчалі рукі ў маслах, а затым зноў апускацца, нібы нюхалі росную траву. На другім ці трэцім адпіхванні я здаўся і лёг на жывот — так нюхаць глебу лягчэй. Гляджу — і суседзі не дурні. Самае лёгкае практыкаванне — гэта расслабление: тут стой і махай нежывымі рукамі, нібы стомлены бусел, ды ўздыхай на поўныя грудзі, як па роднаму бацьку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x