Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Духмяным мылам, што даў каптэнармус, пакуль што мыцца не буду, хопіць мне і таго змылка, які збярог у лазні і ўкрадкі схаваў у сваёй тумбачцы. А цэлы брусок аднясу бабулі, яна за свой век, мабыць, такога не бачыла. Вось няхай помніць маю дабрату. А можа, бацьку аддаць? Яму таксама няма ўжо з чаго пену на бараду пускаць, калі голіцца. Не — бацьку, калі мне яшчэ дадуць.

Мабыць, зараз каля Скокавай прызбы самыя танцы. Каб туды з'явіцца такім, якім я цяпер ёсць, вось раты разявілі б! Рудая Гарбуза прыкусіла б язык са сваімі прыпеўкамі, а то раскрумкалася: мой мілёнак — лейтэнант. Толькі з гэтым трэба пачакаць, няхай на кавуне адрастуць хоць тыя тры сантыметры, якія нам будзе дазволена мець, як і старшакурснікам.

I так мяне адолелі розныя думкі і мары, што я не пачуў, як да ложка падышоў старшына.

— Дзе ваша прасціна? — затармасіў ён мяне за плячо.

Гэта было так знянацку, што я падхапіўся, нібы на пажар, і першае, што падумаў — укралі, казённую прасціну ўкралі. Толькі як яны сумелі з-пад мяне? Хуценька глянуў — на месцы, не ўкрадзена.

— Дык вось жа яна!— аж усміхнуўся я ад радасці.

I старшына засмяяўся прыглушаным смехам: пасля адбою ўголас нельга. На яго думку, сукін я кот, цемра беспрасветная. У якім лесе я вырас, што накрыцца не умею? Казарма таксама ціхенька захіхікала, але старшына цыкнуў — прыціхла. Ён накрыў мяне сам спачатку той прасціной, што была лішняя, а затым ужо коўдрай. А здагадаўся ён, што я няправільна накрыўся, вельмі проста — тут парадак такі: бераг верхняй прасціны трэба загортваць на коўдру, каб тая не мусолілася ад потнай шыі. І спаць абавязкова на правым баку, каб сэрцу было вольна. Век не падумаў бы, што майму сэрцу не ўсё роўна.

Каптэнармус Хамутоў на дыбачках пайшоу далей, недзе там яшчэ кагосьці шэптам патрывожыу. Вось цяпер я зразумеў, што за чын — каптэнармус. Генералісімус — галоўны зверху, а каптэнармус — знізу. Нездарма ў іх званні заканчваюцца на гэтае самае «мус». Толькі ў іх, а больш — ні ў кога, падумау я, засынаючы.

Служба — не дружба

Ад бацькі я неаднойчы чуу, што салдат спіць, а служба ідзе. Першай маёй вайсковай ноччу служба ішла добра — да раніцы і на другі бок не перавярнуўся і ніводнага сну не пабачыу. Прачнууся я таму, што нехта штосьці закрычаў нібы рэзаны, прачнууся і нічога не разумею: дзе я і хто я — няма печы, няма хаты, няма бацькі з бабуляй, і Глыжкі не відаць. А вакол, нібы растрывожаны мурашнік, мітусяцца хлопцы: хто хапае штаны, хто гімнасцёрку нацягвае на плечы, хто абувае ужо і чаравік. Шум, гам, тарарам. Куды яны так, ці не на пажар? Тут і мяне само сабой падкінула з пасцелі: ды я ж — вайсковец, вось хто я! I на мяне не іначай пчолы напалі, так я пачаў кідацца, каб не адстаць ад усіх. А яно, калі вельмі спяшаешся, заусёды што-небудзь ды не так: у штаны ўскочыў правільна, а гімнасцёрку чорт на мяне навалок задам наперад. Пакуль яе распранау ды зноу апранау — абувацца няма калі, у казарме пусцее. Шкарпэткі — у кішэню, чаравікі — на босую нагу і вопрамеццю — на вуліцу ужо самы апошні. А куды і чаго, сам не ведаю.

Строй ужо стаіць, выраўніваецца, ціхенька перашэптваецца, а перад ім сам падпалкоўнік Асташэўскі моўчкі ківаецца то на насках, то на абцасах, незадаволена пачмыхвае носам, з нецярпеннем паглядваючы на гадзіннік. А тут яшчэ і я з казармы выскачыў нібы Піліп з гароху. Быццам тое куранятка, што спазнілася пад квактуху, а потым з ціўканнем бегае вакол яе і не можа зашыцца пад выратавальнае крыло, так і я пад строгім позіркам афіцэра не магу сабе знайсці месца ў страі, куды ні памкнуся — сцяна. Так мне і не ўдалося схавацца за чужыя спіны, падполкоўнік спыніў маю бегатню.

— Станьце тут! — паказаў ён мне пальцам месца не ў страі, а перад строем.

I я стаў з пачуццём асуджанага на смяротную кару. Тэта ж, мабыць, самае малое, што мне будзе — загадае ўсё, што на мне здаць і адправіць самога назад дамоў па шпалах як міленькага. Няхай бы што хацеў рабіў, толькі не гэта. Я кляну сам сябе апошнімі праклёнамі і разам з сабой той матрац, на якім так соладка спіцца. Вось гэта пачаў службу — няма чаго сказаць, малайчына. Будзе чым дома пахваліцца.

А перад строем сорамна: сто пар вачэй на мяне глядзяць, і ўсе чужыя, апрача Санькавых; і глядзяць гэтыя вочы па-рознаму: якія са спачуваннем, якія з простай цікаўнасцю, а некаторыя і з насмешкай.

Але, як кажуць, з вялікага грому — малы дождж. Падпалкоўнік загаварыў не столькі сурова, як насмешліва:

— Ну што, сонная цяцера, ты спаць сюды прыйшоў? Спаць трэба было ў мамы на прыполе, а тут служба, разгільдзяй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x