Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Справіліся мы з абедам хутка — каптэнармус і вокам плюснуць не паспеў, а можна было б і яшчэ хутчэй, калі б не манернічалі адзін перад адным. На чужых людзях усё ж такі няёмка каўтаць, не разжаваўшы, хоць і галодны, а непрыстойна. Ды і каптэнармус час ад часу тармазіў: то яму не сёрбай на ўсю сталоўку, то не чвякай — не ля карыта, то рукой не бяры — ёсць відэлец. А відэлец рэч ненадзейная, адвернецца старшына — зноў рукой. Але калі б мы ведалі, што будзе далей, то так старанна міскі не выскрабалі б і так ужо вельмі не манернічалі, а паспяшаліся б у казарму, дзе нас чакаў новы сюрпрыз. Я і думаць пра такое не думаў. Ну, здавалася б, што нам ужо трэба, якой такой трасцы? Памылі-напарылі, апранулі-абулі, накармілі-напаілі — лепш ужо і быць не можа. Не, аказваецца,— можа. Прывёўшы «калону» ў казарму, каптэнармус нечакана загадаў:

— Нікуды не разыходзіцца, атрымаць рэчавае забеспячэнне!

Катлавым мы ўжо толькі што забяспечыліся, абмундзіраванне далі, дык што ж яшчэ нам дадуць? Але што б там ні далі, адмаўляцца не буду. Як мая бабуля гаворыць: б'юць — бяжы, даюць — бяры.

Спачатку ўсе аднесліся да гэтага спакойна, але калі з капцёркі першы выйшаў Генацвале з абярэмкам рознага дабра, мы захваляваліся і, хоць нас засталося ўсяго трое, умудрыліся пад дзвярыма зрабіць такую ж таўкучку, як за хлебам на вуліцы Батарэйнай. Кожны пачаў лезці наперад, асабліва гэты Лёва з Магілёва. Ну і жук! Я яго плячом адпіхваю, а ён учапіўся за клямку кляшчом — не адарваць. А тут яшчэ тое цяля — Гецьман з Рэпак — між намі ўціснулася. Але я ўсё адно першы праслізнуў: толькі Лёва дзверы адчыніў, я — коўзь — і там.

Дык вось яна якая — таямнічая «капцёрка»! Таго ў ніводным магазіне няма, што ёсць тут: просціны, шчоткі, падушкі, вакса, шынялі, зубны парашок, мыла, чаравікі — усяго патроху, аж вочы разбягаюцца. I ўсё дарма, без грошай — толькі распісвайся ў ведамасці, што атрымаў. Усяго за некалькі мінут я наставіў сваіх подпісаў у каптэнармусавых паперах, мабыць, у пяць разоў больш, чым за ўсё сваё жыццё. Яно і не дзіва, бо апрача абмундзіравання, якое было ўжо на мне, і розных іншых рэчаў, без якіх не можа абысціся ні адзін вайсковы чалавек,— артылерыйскіх эмблем на пагонах, зорачкі на пілотцы, папругі з меднай бляхай,— старшына надаваў мне яшчэ і такога, якое хіба дзяўчатам і трэба, ды не ў кожнай яно цяпер і ёсць. Духмянае мыла, напрыклад, і аж трайны, а не адзінарны, адэкалон. Такое і Каці з Сонькай не снілася, не кажучы пра падлюбскіх шпакоў. А хоць і насоўкі, каб у голую жменю не смаркацца. Зразумела, што ад гэтага давядзецца адвыкаць, а зубы чысціць — прывыкаць. Нездарма ж выдадзена скрыначка з парашком і шчотачка ў футлярчыку. Словам, будзем квітнець і пахнуць! Нават іголку не забыўся каптэнармус укалоць мне ў пілотку і абматаць яе крыж-накрыж зялёнай ніткай, каб я ведаў, як гэта робіцца. А белых нітак — поўную катушку! Я імі павінен падкаўнерыкі падшываць. Не хапала мне толькі напарстка. Завяршылася рэчавае забеспячэнне дзвюма свежымі просцінамі. Старшына праверыў мае подпісы ў ведамасці, дапамог згрузіць усё дабро ў навалачку і — марш з капцёркі. Наступны!

Вось і заканчваецца першы дзень маёй вайсковай службы. Цяжкі гэта быў дзень, мітуслівы: Баця, Маятнік, санапрацоўка, капцёрка, перастаноўка ложкаў, пастраенне, вячэра і прагулка строем пасля яе, зноў пастраенне, вячэрняя паверка і нарэшце — падрыхтоўка да сну. Усе сцелюцца, а я ламаю галаву, што рабіць з дзвюма просцінамі. Усё жыццё я абыходзіўся без іх: драную світку пад бок, саматканай посцілкай накрыўся — і глядзі сны. А тут іх аж дзве. Ну, адну рассцялю падыспад, зверху — ёсць байкавая коўдра. Не іначай памыліўся старшына-каптэнармус. Гляну навокал — ва ўсіх па дзве і ўсе адну на адну рассцілаюць. Ну што ж, мабыць, тут мода такая, ад багацця шалеюць. I мне не мулка будзе на дзвюх.

Тут днявальны з парога крыкнуў «адбой» — зарыпелі, зайгралі па ўсёй казарме металічныя сеткі на ложках, я таксама шмыгнуу пад коўдру, выцягнуў ногі, далонь пад шчаку — раскоша, аж не верыцца. Пад бокам на сетцы са спружынамі ватовы матрац, і пасля цаглянай чарэні на печы мне мякка так, як богу на аблоках.

Цікава, а што там зараз дома пра мяне думаюць бацька, бабуля, Глыжка? Баюся, яны і здагадацца не могуць, што ў мяне было сёння на вячэру, на чым я зараз сплю. Тэта ж калі сказаць, што да чаю было па два драбкі цукру і па акрайчыку белага хлеба са смятанкавым маслам — белага з маслам, дык хто ў Падлюбічах паверыць? Мне самому не верылася, нават шкада было есці. I кажуць, тут кожны дзень так. Значыць, можна жыць, можна вучыцца. Толькі з маслам і белым хлебам я рабіў бы не так — не даваў бы кожны дзень камару на дзюбку, а збіраў бы ўвесь тыдзень, а тады — усё разам. Так я і сам толкам наеўся б, і Глыжку гасцінец прынёс калі-нікалі, як пачнуць пускаць у звальненне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x