Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вельмі добра ў тутэйшай лазні, цэлы б дзень мыўся, але ж трэба і галаву на плячах мець. Пасля памыўкі будуць жа новую абмундзіроўку даваць, так што варон лавіць не трэба, а то застануцца якія абноскі. Тады і будзе: на табе, нябожа, што нам нягожа.

I ці доўга тут мыць той стрыжаны макацёр? Пены з мыла напусціў, пад дожджыкам з-пад сіта абдаў — і паў-Івана гатова. Яшчэ пяць мінут пайшло, каб намыліць шыю ды Гецьману з Рэпак пацерці мне спіну. Мабыць жа, салдаты доўга не пялёскаюцца: ту-ды-сюды і — крокам руш. Хлопцы пырскаюцца, весела галёкаюць, абліваюцца з тазікаў вадой, шчасліва смяюцца, а я непрыкметна круць — і за дзверы. Пакуль яны там будуць бесклапотна шалець, дык мне ўжо ўсё новае выдадуць на выбар.

— Гатовы?— здзівіўся каптэнармус, і ў яго аж вочы пакруглелі.

— Гатовы!— бадзёра пацвердзіў я і нават пажартаваў: — Чаго там доўга размывацца? Яшчэ вароны схопяць, падумаюць, што сыр.

— Ну, калі гатовы, то ідзі сюды,— кіўнуў ён мне пальцам. А на лаве побач з ім раскладзены гімнасцёркі з пагонамі, штаны з чырвонымі канцікамі, горкамі ляжаць пілоткі, майкі і трусы — усё, што мы прывалаклі сюды ў мяхах.

Каптэнармус, замест таго каб даць мне тое, што належыць, раптам не на жартачкі раззлаваўся. Тут і пачалося! А хто мне з вушэй мыла будзе вымываць — нянька? А за вушамі? Там жа рэпу можна сеяць. Пад каптэнармусавым пальцам на маім плячы адкуль і ўзяліся брудныя качолкі. А ногі? Яны ж у мяне — не раўнуючы, кірзавыя боты. Мне іх за месяц не адмыць, калі нават буду вельмі старацца. I так пагнаў мяне старшына назад, што я ледзь дзверы лбом не высадзіў у мыльню:

— Ах ты, караўка!

3 такім жа поспехам пасля мяне вярнуўся назад і Генацвале — так мы паспелі ўжо ахрысціць нашага грузіна. А пасля спробы Лёвы з Магілёва ў мыльню з'явіўся і сам старшына Хамутоў, голы і з бярозавым венікам у руцэ.

— Скончылася мае цярпенне,— сурова сказаў ён.— Вы што — паслеплі? Парылкі не бачыце?

А ўслед за нашым каптэнармусам і не наш завітаў, і таксама з венікам. Тут ужо сапраўды як толькі з нас скура не пааблазіла. Гэта ж не парылка ў іх, а нейкае пекла: дыхнуць нельга, вушы ў трубачку скручваюцца ад спякоты, нібы лясная лістота на агні. Калі якога «дыверсанта» не выстрыглі і не атруцілі смярдзючым квачом, у гэтым пекле сам ногі выцягне. Мы охаем пад венікамі, звіваемся вужамі, а старшыны дзеда-качагара ахайваюць:

— Што гэта сёння стары слаба напаліў?

Пасля такой апрацовачкі і качолкі перасталі качацца, і мае ногі адмыліся — белыя, нібы ў паненкі, такімі я іх у жыцці не бачыў, і наогул пад рукой цела рыпіць, як капусны качан. I ўсе мы пачырванелі не горш за спелыя вішні. Аднаму толькі Гецьману дрэнна зрабілася, яму «медык» нешта нюхаць даваў.

3 лазні мы ідзём і ззяем ужо ў пілотках, у гімнасцёрках, у лёгкіх чаравіках. Праўда, некаторыя не зусім задаволены, а сярод іх і я: вопратка шыракаватая і ў плячах, і ў поясе, і каўняры — цэлыя прорвы. Але каптэнармус нас суцешыў: па-першае, усё пашыта на нармальных людзей, а не такіх заморкаў; па-другое, мы яшчэ будзем расці і раздавацца ў плячах, а дзяржава нам — не дойная карова, каб пераапранаць нас потым цераз кожны месяц; а галоўнае — мы ад'ядзімся, а яно пасля прачкі сядзе і тады будзе ў самы акурат. Ён жа гэта ведае. Толькі што нам з яго ведаў? Нам хочацца, каб адразу хоць плечы раздаліся, хоць абмундзіраванне сселася. Вельмі добра было б, каб ён тут жа і павёў нас ад'ядацца. Ён і павёў.

У сталоўцы, куды нарэшце прымаршыравала наша «калона», было ўжо бязлюдна. Вучылішча толькі-толькі паабедала і пайшло сытае з песнямі, якія яшчэ чуваць у аддаленні. А тут усяго некалькі выхаванцаў бразгочуць, не іначай у кузні, алюмініевымі міскамі і карцамі, прыбіраючы іх са сталоў. Я крыху затрывожыўся: як жа — будуць нас чакаць, ужо ўсё паелі і лыжкі аблізалі. I ўсё з-за старшынскага чыстаплюйства, з-за яго бярозавага веніка, каб ён згарэў.

Так яно, мабыць, і ёсць — старшына падышоў да акенца ў глухой сцяне сталоўкі, што падобна на амбразуру, за якім быў нехта ў белым халаце, і да маіх вушэй данеслася падазронае слова — «расход». Расход — не даход, тут любому зразумела, і, значыць, будзем мы смактаць лапу да вечара. Але, на мае здзіўленне, на падаконніку з'явілася каструля, з якой падымалася лёгкая пара. Нічога не зразумела: гавораць адно, а робяць другое. Тут трэба ўсё матаць на вус.

Паабедалі мы — царам такога не падаюць: расольнік на мясным навары — і такі, што лыжка стаіць, самай гушчы зачэрпалі, прасяной кашы па талерцы, і рыба да яе — называецца траска, а затым яшчэ і салодкі чырвоны кісель. Усё падмялі чыста. Праўда, з хлебам у мяне атрымалася няўвязка. Я ўсё бярог сваю порцыю, многа не адкусваў, каб хапіла і на расольнік, і на кашу, і на кісель, але перастараўся — засталося. Дык я яго, ужо выходзячы са сталоўкі, дажаваў нішчымны. Яно яшчэ і лепш — хоць адчуў смак чыстага хлеба. А ён, мабыць, не горшы за той, які прадаюць у горадзе па картках. Словам, можна жыць, калі такога хлеба застаецца пажаваць і пасля кісялю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x