Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нарэшце дзверы капцёркі адчыніліся, і старшына не запрасіў нас у яе, а вынес два ладна такі напоўненыя нечым мяшкі. Адзін з іх ён усучыў мне, другі — Лёву, і мы ўсе чацвёра пайшлі табуном услед за ім на вуліцу. Тут каптэнармус узяў нас у шоры, адразу даў зразумець, што мы ўжо на вайсковай службе, а тут кампанія больш за двух табуном не ходзіць, а ходзіць строем. Таму ён і паставіў нас у калону па адным, і мы бадзёра пакрочылі немаведама куды, адтоптваючы адзін аднаму пяты. Праўда, наш камандзір падказваў, якую за якой нагу трэба ставіць на зямлю:

— Левай, левай!

Але гэта мала дапамагала, і ўсё адно мы доўга яшчэ блыталіся ў дзвюх сваіх нагах: хто — левай, а хто — правай. За казармай нам сустрэўся такі ж строй.

— Ну і гвардзейцы ў нас з табой,— сказаў чужы старшына нашаму, а наш яго абнадзеіў:

— Нічога — абчэшуцца.

— Вы ім камандуйце: сена-салома! — параілі старшынам двое выхаванцаў-старшакласнікаў.— Яны ж не разумеюць, дзе левая нага, дзе правая!

I весела зарагаталі нашай «калоне» наўздагон. Але ў канцы маршу мы пайшлі ўжо ў лад. А заканчваўся ён каля прыземістага цаглянага будынка — каля лазні.

Апрацоўка была не абы-якая — санітарная. Пачалася яна з таго, што старшыны ўзялі машынкі і за пяць мінут абалванілі ўсім галовы, хоць шаром пакаці. Пры гэтым наш дабрадушна пасмейваўся:

— Кажуць, у іх дыверсантаў няма. Ды яны тут строем ходзяць, аж сцежкі павытоптвалі!

Усе мы пакорна ішлі пад машынку, толькі наш грузін спахапіўся ў пусты след, калі паглядзеўся ў асколак затуманенага люстэрка, прымацаванага на сцяне.

— Вай-вай!— усклікнуў ён.— Як мама пазнае, а?

А я, зірнуўшы ў тое шкельца, нічога не сказаў, а толькі падумаў: бывайце, танцы ў парадным мундзіры, на паўгода, не менш. Не галава — кавун, і вушы выраслі.

3 нашай вопраткай расправіліся яшчэ горш, як з чубамі. Старшына загадаў скінуць з сябе ўсё да ніткі ў вялікую фанерную скрыню, а затым паклікаў дзеда-качагара і кіўнуў пальцам:

— У печ!

Я абрадаваўся: нарэшце абмундзіруюць, не павядзе ж ён нас адсюль у чым маці нарадзіла. Чаго мне было толькі шкада, дык гэта бацькавых салдацкіх чаравікаў. На мае здзіўленне, пашкадаваў іх і каптэнармус.

— Чые? — спытаў ён і, звязаўшы парай, сунуў у іх паперку з маім прозвішчам. Мабыць, аддасць назад.

Са старшынскіх рук мы трапілі ў рукі дзядзькі ў белым халаце. Гэта быў санітар. Ён дастрыгаў тое, чаго не выстрыглі старшыны,— пушок, у каго ён ужо вырас пад пахамі і яшчэ дзе-небудзь,— і тут жа квачом пэцкаў выстрыжаныя месцы сапраўды такім смярдзючым, што карболка супраць яго — адэкалон. Было гідка і сорамна. Але што тут зробіш? Цярпі казак — атаманам будзеш.

I вось стаім мы ўсе перад старшынамі стрыжаныя, аблавухія, голенькія, парахманелыя, канфузімся, што на такіх на нас глядзяць чужыя людзі. А санітар дык яшчэ і пад'ягорвае: нам, маўляў, не ў вайсковае вучылішча, а прамым ходам — у медыцынскае. Там шкілеты патрабуюцца для вывучэння касцей, там нас адразу схапілі б. Асабліва, на яго думку, прыгадзіўся б я. Там мяне медыкі з рукамі адарвалі б для сваёй навукі. На мне ўсё відаць: і маслы, і пазванкі, і рэбры.

Як каму, а мне гэтыя жарты не спадабаліся. Разумнік вялікі. Няхай бы сам на нішчымнай бульбе з гуркамі пасядзеў, дык я пабачыў бы, які ён карак наеў бы. Дзякуй, каптэнармус Хамутоў за мяне заступіўся.

— Не плявузгай ты абы-чаго, а калі гаворыш, дык адкусвай,— асадзіў ён «медыка».

Апошні раз да гэтага дня я мыўся ў лазні яшчэ да вайны. Добрая тады ў калгасе была лазня, вялікая, цэлая хата з трысценам. Стаяла яна на беразе нашага раўчака, перагароджанага ў тым месцы грэбляй, каб было куды распараным да чырвані мужыкам і нырнуць. А што пары было ў парылцы — за адзін крок чалавека не відаць, хоць «ау» крычы. Аднойчы я пайшоў з бацькам парыцца, дык мне чужы дзядзька па недагляду галаву памыў і спіну рагожай пацёр, думаючы, што мые свайго хлопца. Вось колькі было там пары! Нам, падшыванцам, аж млосна рабілася. Але ў пачатку вайны лазня згарэла.

Толькі ж вы не падумайце, што ўсю вайну і два гады пасля яе я жыў нямыты. Летам у возеры купаўся, націраючыся глеем — адзін чорт, што і мыла, толькі не пеніцца. А зімой іншы раз, калі ўжо зусім ад «дыверсантаў» паратунку не было,— у ночвах без глею, затое вада з попелам — шчолак. Праўда, у ночвах не наныраешся, але можна было жыць. Усе так жылі і жывуць пакуль што ў Падлюбічах.

А тут я ў гарадской лазні, у цаглянай. Зайшоў туды, дзе мыюцца,— ну і гамарня! А вады — разлівай колькі хочаш, яна розная з кранаў цячэ: і вар, і такая, нібы з калодзежа — лёд лёдам. Больш таго — пад столлю каля сцяны два сіты жалезныя, і адтуль вада ліўнем ільецца, толькі пакруці круцёлкі на трубе. Вось гэта раскоша — свет не бачыў! А тут яшчэ кожнаму далі па брусочку сапраўднага гаспадарчага мыла велічынёй з запалкавы карабок, якіх накроіў каптэнармус ніткай з вялікага бруса — не мыццё, а свята.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x