Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Таварыш генерал! — і зусім заблытаўся.— З'явіўся... прыбыў... Сырцоў... па вашаму загаду... не — выкліку!..

Атрымаўся не рапарт, а гора, і будзе дзіва, калі мяне адсюль не вытураць за такі рапарт.

Генерала я пазнаў адразу, хоць за сталом сядзела трое: ён зусім сівы і старэйшы за астатніх, зусім не такі, як мне ўяўлялася. Я чамусьці думаў, што ў яго павінна быць пуза, як у туза, бо генералаў жа, мабыць, нішчымнай бульбай не кормяць, мабыць, ім і сала неўпоед, а ён сядзіць худоба худобінай, на шчоках глыбокія барозны зверху ўніз, адно што мундзір і залатыя пагоны, а так і не сказаў бы, што генерал. Афіцэры, што былі з ім побач, моўчкі ўсміхаліся, гледзячы на мяне, а сам ён — ні-ні, сур'ёзны, толькі сказаў:

— Не ўмееш і не трэба. Падыдзі бліжэй.

Тут і пасыпалася, нібы з мяшка: адкуль я, хто бацька, ваяваў ён ці не, хто яшчэ ў сям'і ёсць. Гэта ўсё цікавіліся афіцэры, і я адбіваўся ад іх як мог: дзе бойка адказваў, а дзе злятала з языка адно «ыгы». А генерал тым часам маўчаў, разглядваў нейкія паперы. Хоць бы ён спыніў іх, а то я ўжо і потам пакрыўся. Нарэшце абазваўся і ён:

— Па матэматыцы ў яго даволі прыстойна, нават пяцёрка ёсць...

I ў мяне камень зваліўся з душы: значыць, Баця за мяне. Правільна Юрка казаў, што ён справядлівы, а гэтыя прычапіліся як сляпы да плота — хто, ды што, ды адкуль?

— А вось што будзем з двойкай рабіць па дыктанту, а? — гэта ўжо генерал звяртаўся да мяне.— Што скажаш, хлопча?

А што я скажу? Сказаць мне няма чаго, я толькі стаю і сам сабе думаю: будзь ты чалавекам, генерал, паглядзі на мяне — я ж харошы. Ну, з кім не бывае? Але да яго мае думкі не даходзяць, ён разгаварыўся не на жарты. Яму не трэба невукі. Што такое афіцэр, ды яшчэ артылерыйскі? Ён павінен быць пісьменным, і не проста пісьменным, а шырока адукаваным чалавекам, каб разбірацца не толькі ў гарматах, ён павінен быць, нібы дома, і ў літаратуры, і ў мастацтве, і, калі хочаце, у музыцы. Афіцэр — гэта свецкі чалавек, а не салдафон з пустой галавой, за яго не павінна быць сорамна, калі ён выйдзе на людзі, каб на яго не паказвалі пальцам і не гаварылі: а яшчэ афіцэр! Ён павінен быць узорам для сваіх салдат, якіх яму давядзецца вучыць і выхоўваць, і наогул — для ўсіх. Афіцэрства не ў залатых пагонах, не ў зорках на плячах, а ў высокай культуры.

I чым болын генерал гаворыць, тым менш у мяне надзеі: няма ў мяне ні такой культуры, ні свецкасці, якой яму хочацца, адно што нос ужо рукавом не выціраю. Ну, і ў музыцы крыху петру — «Сербіянку» ад «Страдания» адрозніць магу.

Але ўсяго таго, чаго ён ужо нагаварыў, яму яшчэ мала. Афіцэр павінен валодаць і замежнай мовай, а тут, калі ласка,— і ў сваёй, нібы ў цёмным лесе.

— Ты зразумеў, хлопча? — спытаў, нарэшце, мяне генерал.

Я ўсё зразумеў, апрача аднаго — прымаюць мяне ці выганяюць,— і на ўсялякі выпадак хацеў сказаць «так точно», а атрымалася зноў праклятае «ыгы».

— Ну, калі «ыгы»,— падвёў вынік генерал,— то запішам мы цябе ў другую батарэю да падпалкоўніка Асташэўскага. А за рускую мову, хлопча, вазьміся як след!

— Благадар-ру! — адчаканіў я тут жа чыста па-руску і з паперкай у руцэ, якую мне даў афіцэр, што сядзеў побач з Бацем, выпырхнуў з кабінета, ледзь дзверы лбом не высадзіў ад радасці.

— Прынялі! — выпаліў я хлопцам, што пакутавалі яшчэ пад генеральскімі дзвярыма, і яны зноў павесялелі.

— Прынялі! — радасна сказаў я Юрку, які чакаў мяне на двары, каб не мазоліць вачэй начальству каля генеральскага кабінета. Юрка таксама абрадаваўся, моцна паціснуў мне руку, але, прачытаўшы паперку, што мне далі ў генерала, чамусьці расчаравана прысвіснуў:

— Да Асташэўскага?

Я ўстрывожыўся: што такое, чым яму не падабаецца падпалкоўнік Асташэўскі?

— Маятнік? Гэта ж самы занудлівы камбат...

— А чаму — Маятнік?

— Сам убачыш,— загадкава ўсміхнуўся мой апякун.

Але маю радасць нішто не магло зацьміць. Я ўжо — не шпак, мяне прынялі ў вучылішча, я генерала не спалохаўся, дык што мне цяпер нейкі Маятнік? Ён жа мяне не з'есць. Вядома, было б лепей трапіць да маёра Барданоса, якога так нахвальвае Юрка, той быццам свой у дошку, але ж тут ужо капрызіць не будзеш, не дома, каб строіць гіморы.

Нарэшце мы з Юркам развіталіся, ён пайшоў у сваю казарму, а я ўжо — у сваю. На лесвіцы, што вяла на другі паверх, праверыў, ці ўсё мае на сваім месцы. Здаецца, усё: кепка на макушцы, каўнер кашулі зашпілены на вайсковы гузік, адно што раменьчык на штанах трэба падцягнуць на апошнюю дзірачку — падвяло жывот. Толькі вось бацькавым чаравікам нічога не зробіш. На дзёгаць, якім іх наваксілі дзеля чарнаты, наліпла столькі пылу, што не відаць ні чорнага, ні рудога. Тут ужо чысці іх хоць трэсні, а блішчаць яны не будуць. I толькі прывёўшы сябе ў поўны парадак, я ўзяўся за клямку высачэзных і цяжкіх дзвярэй. Якая яна там, казарма?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x