Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Затое я бульбай з кіслымі гуркамі павячэраў, а ён, можа, нават макаронамі. За ўсё жыццё мне адзін раз толькі давялося іх пакаштаваць, гэта тады, як у вайну ў нашай вёсцы італьянцы стаялі, дык іхні повар дазволіў кацёл падшкрэбці. Ой, і смачна было, увесь век еў бы!

Затым розныя клопаты па стайні мяне адолелі. Не прыдумаю, дзе ўзяць фанеры на новыя таблічкі коням, дзе хімічным алоўкам разжыцца. I вось яшчэ — ці варта ад дзеда Каўрача пазбаўляцца? Хто тады настроіць хамут, хто аброць сшые, калі яна парвецца? Гэтага, мабыць і Чыжык не ўмее. Задумаешся тут. Хаця мяне, можа, яшчэ і не паставяць конюхам, старшыня ці хто іншы ўпрэцца.

А на вуліцы ўжо цёмна. Недзе затрынкала балалайка, дзявочы смех рассыпаўся пад вокнамі звонкім гарохам. Каля Скокавай хаты пачынаюцца танцы. Крутануўся я на другі бок, быццам прыпякло: хоць вы ў зараз медныя трубы зайграйце — не выйду.

I раптам каля самай нашай хаты дзяўчаты заспявалі прыпеўку, ды так гучна — хто каго перакрычыць, ды са смехам:

Запляту я ў косы бант,
А мой мілёнак — лейтэнант.
А як будзе капітан,
Ён мне купіць сарафан!

Мяне нібы варам абдалі. Каб вам скулле ў глотку — а калі бацька не спіць? Вось гадзюкі, вось кобры праклятыя, дня не мінула — паспелі прыдумаць. Вось зараз выскачу ды спушчу Жука з ланцуга, але што толку, калі ён, чорт, не куслівы.

Я думаў, што на гэтым усё і скончыцца, а яны зноў:

Ой, дзяўчатачкі, я скора
Падчаплю сабе маёра,
Буду есць салодкі торт,
Буду ездзіць на курорт!

Відаць-такі, бацька не спаў, а можа, спаў ды прачнуўся, толькі з яго ложка раптам пачуўся не смех, а нейкае прыглушанае кудахтание, быццам трохі і з плачам:

— Кху-кху-кху, каб вы скіслі, верціхвосткі. Глядзі ты на іх — і ў чынах разбіраюцца, і ў акладах.

I бабка са свайго кутка адгукнулася:

— Ідзі ты ўжо патрусіся трохі пад іх балабайку-хварабайку, а то будуць шчадраваць усю ноч, як пад Новы год.

Хутчэй жа іх балалайку шашаль паточыць, чым я пайду на тыя танцулькі пасля такіх прыпевак. Ды і Алёшка ж Скачок там будзе, з якім я не расквітаўся яшчэ за ранішні цырк. Не, няхай танцуюць цяпер самі, без мяне, хоць да упаду. А я, як толькі прыдбаюць мне новыя штаны, буду хадзіць танцаваць на Хутар. Там — гармонік з бубнам, а не задрыпаная балалайка.

I за прыпеўкі таксама разлічуся. Я ведаю, хто іх складае — Надзька Сіпакова. Яна яшчэ толькі школу канчае, а ўжо прыбілася да дзяўчат з нашага гурту, і не толькі прыбілася — пачала імі верхаводзіць, яны ўсе ёй у рот глядзяць. А было б там на што гляд-зець — нізенькая, кругленькая, нос піпкай і такая ўжо смяшлівая, быццам яе ўвесь час нехта казыча. I яшчэ — калі ў маёй Каці вяснушкі толькі на носе і дзе-нідзе на шчоках і толькі вясной, дык у гэтай рагатухі — круглы год ад вуха і да вуха, быццам яе хто знарок цагляным пылам напудрыў. Ёй скажаш:

— Ух, рыжая!

А яна:

— Ха-ха, што рыжэй, то даражэй!

Вось за гэта за ўсё ў яе і мянушка такая — Гарбуза.

3 гэтай самай Гарбузой мне і трэба разлічыцца за прыпеўкі. Яны ў яе самі з языка скачуць. Яна жыва не будзе, калі за вечар не прыдумае іх дзве-тры. I пра што хочаш, на што вока кіне. Вось каб і мне самому пра яе скласці што-небудзь смешнае. Хаця б так:

Ах ты, рудая Гарбуза...

А цяпер само просіцца — каза, просіцца, а не клеіцца.

Хіба вось так:

Ах ты, рудая Гарбуза,
Як сідарава каза,
Ты ў мяне паскачаш
I горка заплачаш.

Так я і заснуў, больш нічога лепшага не прыдумаўшы. Калі б Санька — той змог бы, галавы не ламаючы, якую хочаш казу да гарбуза прыляпіць.

Яшчэ два дні я вазіў потым з Глыжкам снапы, яшчэ два вечары Надзька-Гарбуза дапякала мяне ўсё новымі прыпеўкамі, а бабуля — яхіднымі парадамі.

— Выйдзі ўжо, калі прысушыў дзеўку.

А на трэці дзень надвячоркам адбылося такое, што і ахнуць мала. Толькі селі мы сям'ёй вячэраць, вярнуўшыся з поля, а на парог — дзядзька Калдоба, наш участковы міліцыянер, пры поўным, як гаворыцца, парадзе. Госць ён у нас рэдкі і сваім нечаканым прыходам усіх нас азадачыў. Я нават разгубіўся, ці не па маю душу ён прыйшоў з-за той бойкі са Скачком на калгасным двары, ці па Глыжку, які сёння ўкраў у калгасным садзе з дзесятак антонавак. За суседскія — нічога, а за калгасныя могуць і засудзіць ці бацьку штраф прыпаяць — народнае дабро. Закон цяпер наконт гэтага суровы.

Але Калдоба ні мяне, ні Глыжку не арыштаваў.

— Мой Юрка,— сказаў ён, прывітаўшыся,— прыходзіў сёння з вучылішча, хацеў пабачыць вашага Івана, ды не знайшоў. Дык вось ён пераказаў: няхай заўтра ідзе — яго як быццам іхні генерал выклікае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x