Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў - Мы з Санькам — артылерысты...» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Мастацкая лiтаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мы з Санькам — артылерысты...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам — артылерысты...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Мы з Санькам — артылерысты... — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам — артылерысты...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хіба ваш хлопец не ў калгас?

— Ат,— зняважліва махнула старая рукой і не то пахвалілася, не то паскардзілася,— маўчы, мая тайка, генерал жа во заве.

Атрымалася ў яе так, быццам гэта для нас звычайная рэч і ўжо знадаелі ёй гэтыя генеральскія перазовы горш за горкую рэдзьку.

Мы развіталіся, мне пажадалі ўдачы, і я з кволай надзеяй у душы адправіўся ў дарогу. Што яно будзе і як яно будзе — цёмная ноч. Добра было б, каб я спадабаўся генералу.

Баця i маятнiк

Я ніколі ў жыцці яшчэ не бачыў сваіх генералаў. Нямецкага ў вайну — давялося, дык і то здалёк. Праўда, гэта я зараз думаю, што то быў генерал, а можа, гэта і не ён, можа, якая іншая важная шышка ў пагонах пляцёнкай. Помню толькі, што бегалі перад ім немцы нібы апантаныя, цягнуліся ў струну, ляскалі абцасамі, а калі садзіўся ў легкавушку, нават дзверцы яму салдат адчыніў. Сам, бачыце, не мог — пан вялікі. А свае генералы нашу вёску чамусьці абміналі, хоць рознага войска цераз яе ішло і нямала, ці, можа, і заязджаў каторы, ды не трапіўся мне на вочы. Канешне, я разумею, што свой генерал — тэта свой, але ўсё ж такі і не са звычайнага поля ягада — начальства вялікае, не калгасная брыгадзірка цётка Нінка. А мне ж не толькі на яго глядзець, мабыць, і размаўляць давядзецца, штосьці ж ён у мяне пытаць будзе. Добра, калі дагаджу адказам, а калі, крый божа, язык праглыну ці буду мямліць свае «ыгы»? Тут трэба набрацца смеласці. I ўсю дарогу я то набіраўся яе, то зноў губляў, і чым бліжэй да вучылішча, тым меней яе заставалася.

На мае шчасце, адразу на КПП сустрэў Юрка, як заўсёды, увесь адпрасаваны і начышчаны. Ён, аказваецца, даўно мяне тут пільнуе, каб зноў не прычапіліся якія-небудзь салагі. Юрка сам мяне правядзе ледзь не да генеральскага парога, каб я не бадзяўся абы-дзе, а своечасова быў на месцы як штык. Дзеля гэтага ён нават змыўся ад свайго старшыны, за што, вядома, можа і нагарэць, калі той схамянецца. Ну, скажыце, як такога таварыша не любіць? Гэта ж не Юрка, а — родны брат. 3 такім, як кажуць, і ў разведку можна ісці. А калісьці я думаў, што ён самахвал,— там, на нашых вясковых танцах.

— Ты генерала не бойся, не будзь мямляй,— быццам заглянуўшы ў маю душу, падбадзёрвае мяне Юрка дарогай,— у нас Баця справядлівы. Праўда, і строгі, але стружку здымае больш з афіцэраў.

Маім вушам не верылася: генерал і — Баця. Я гэтаму вельмі здзівіўся і абрадаваўся, душа крыху супакоілася, пачала вяртацца мая адвага. Калі б ён яшчэ і стружкі не здымаў, можна было б і зусім асмялець. Толькі ж чаго мяне кліча той Баця?

— А недабор,— растлумачыў Юрка.— Прыймовая камісія перастаралася, многа адсеяла.

Цяпер я ў душы злараднічаў: так ім і трэба, а то пераборлівыя вельмі — той ім не падыходзіць, гэты ім не падабаецца, падавай ім адных выдатнікаў. Гэта ж добра, што Баця-генерал справядлівы, мабыць, ён паказаў той камісіі, дзе ракі зімуюць, каб не грэбавалі такімі, як я.

У доўгім калідоры, пад дзвярыма генеральскага кабінета, якія абабіты чорнай цыратай, з надпісам на шкляной таблічцы: «Начальнік вучылішча» таўклося адсеяных душ з пятнаццаць. I ў мяне ўжо каторы раз за сённяшні дзень зноў спынілася сэрца. Па тварах хлопцаў я здагадаўся, што паперка ў маёй руцэ — гэта яшчэ не ўсё, што казаць «гоп» яшчэ рана. Напэўна, генерал сам высеўкі перасявае. I як у ваду глядзеў!

Нас пачалі выклікаць у кабінет па адным. Першыя двое выскачылі з кабінета праз адну-дзве хвіліны з усмешкай на ўсе зубы — залічаны. А ў іх жа таксама адзнакі на экзамены былі не золата. Народ пад дзвярыма павесялеў, а з народам — і я. Прарвёмся!

А трэці быў там з паўгадзіны. Што там генерал з ім робіць, чаму так доўга трымае? Смялейшыя спрабавалі нават падгледзець у замочную шчыліну — ні хваробы не відаць. Хлопцы затрывожыліся — і нездарма: выйшаў ён адтуль чырвоны, разгублены, нічога нам не сказаў, толькі ў роспачы махнуў рукой і падаўся моўчкі на вуліцу. А што тут гаварыць — не прынялі.

Пасля гэтага выклікалі мяне. Я пераступіў генеральскі парог нібы ў сне, пераступіў і адразу разгубіўся, бо зразумеў, што гэпаць па генеральскай падлозе маімі чаравікамі, як вучыў нас с Санькам той салага пры першым нашым з'яўленні ў вучылішчы, мабыць, нельга: падлога тут далікатная — не з дошак, а нейкіх клёпак у елку,— таму па бацькавай навуцы і пачаў рапартаваць з самага парога:

— Таварыш генерал!

I не пазнаў свайго голасу, быццам я свісток праглынуў, такі ён аказаўся тонкі. А мне ж трэба быць бойкім, смелым хлопцам. I, збіўшыся, я залямантаваў яшчэ гучней:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам — артылерысты...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Iван Карпенко-Карий - Хазяїн
Iван Карпенко-Карий
Iван Карпенко-Карий - Бурлака
Iван Карпенко-Карий
Iван Нечуй-Левицький - Хмари
Iван Нечуй-Левицький
Iван Франко - ІЗ ДНІВ ЖУРБИ
Iван Франко
Iван Франко - ВОВК-СТАРШИНА
Iван Франко
Iван Франко - Зів'яле листя
Iван Франко
Отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам — артылерысты...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x