Максім Лужанін - Добры хлопец Дзік

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Лужанін - Добры хлопец Дзік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Добры хлопец Дзік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Добры хлопец Дзік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Максіма Лужаніна — гэта эмацыянальная і шчырая споведзь пра верную дружбу чалавека з сабакам. Старонкі твора прасякнуты цяплом і сардэчнасцю апавядальніка, тонкага псіхолага і мудрага субяседніка.

Добры хлопец Дзік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Добры хлопец Дзік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гуляў Дзік пераважна ў сваім двары: хапала прасторы, агароджа надзейная і даволі высокая — не пераскочыш надта. I тым не менш сабака пачаў знікаць.

Амаль на кожнай сядзібе нашай ускраіны абзываўся свой сабачы голас. Вартаўнікі з іх былі неблагія і брахалі на кожны крок з-за сваіх платоў і брамак. Асабліва стараліся яны ноччу, здаралася, што некалькі кварталаў цябе сустракаў і праводзіў няўпынны галас.

Тут і хавалася неадольная спакуса для нашага сабакі: хацелася ці працягнуць якое-колечы знаёмства з таварышам па службе, ці пачаць новае.

I Дзік знікаў з двара. Выпусціш з сенечак і амаль адразу ж ідзеш паглядзець,— ужо і следу няма. Вароты і брамкі пазачыняны на завалы і засаўкі, а сабака быццам выпарыўся.

Як жа і калі ён дастаецца дамоў? Я вырашыў падсачыць. Апрануўся цяплей і чакаў на дварэ. Стаяць і хадзіць давялося больш за гадзіну. Свяціла поўня, двор праглядаўся навылёт. Нарэшце, у адным кутку агароджы, ад суседняга саду, пачала варушыцца зямля. У выграбенай адтуліне з'явіліся лапы, потым — галава, і вось ён увесь!

Сабака даволі ахайна абтросся і быў гатовы ўжо бегчы пад дзверы прасіць, каб пусцілі, як заўважыў ці знюхаў мяне. I не пабег, а пасунуўся насустрач, вінаваты, рахманенькі.

— Дзе ты быў, валацуга! Хто дазволіў? Сабака лёг, падпоўз пад самыя ногі, глядзеў, не падымаючы галавы: рабі, маўляў, што хочаш, але даруй! Усё перацёрплю, не сварыся толькі.

— Глядзі, дастукаешся ты ў мяне! Абяцанне гэта спадабалася не вельмі, сабаку яно было знаёма, хоць ніякай знявагай ці абразай ніколі не канчалася. Зараз ён не адчуваў сур'ёзнай пагрозы ў голасе і тут жа палез абдымацца.

Падкоп засыпалі: увалілі ў яму некалькі цяжкіх камянёў і прытрамбавалі. Памаглося гэта, праўду сказаць, ненадоўга: сабака пачаў зноў знікаць, здаравенным лапішчам нічога не каштавала выграбці новую нару. З кожным наступным пралазам рабілі тое самае, што і з першым, завальвалі. А сабаку, добра прабраўшы, пачалі выводзіць на павадку.

Дзік пагадзіўся з горкім сваім лёсам: наняўся на работу, дык служы верна, выконвай, калі загадваюць. I з двара самавольна як быццам не адыходзіўся.

Аднойчы ж зноў знік. I ледзь не дастукаўся, нарабіў бяды. Прачакаўшы сабаку за поўнач, я хацеў ужо класціся спаць. Пагасіў святло і ўсё ж такі яшчэ раз зірнуў праз акно. На бурачнай градцы ляжаў Дзік і ці то з нечым гуляў, ці шкуматаў зубамі гэтае нешта.

Загледзеўшы мяне на ганку, сабака не толькі не спыніў свае забавы, а нават, здалося мне, узяўся гуляць яшчэ заложней.

— Кінь! Пайшоў у хату.

Я прыгледзеўся: сабака рваў ладны кавалак каровінай скуры! Дзе было падхапіць? Знайшоў на сметнішчы падлу і адлупіў кавалак? Не мог жа ён парваць жывую карову, бо пры сустрэчах са статкам выказваў рагулям самую непадробную пашану.

Тады што? Успомнілася. Пераказвалі знаёмыя, нібы на Гарбарным заводзе пачаліся дзівосы. Вялікі, падобны да ваўка сабака, пераплываў рэчку, выцягваў адну з распяленых перад вырабам скур і бухаўся з ёю ў ваду. Вартаўнікі колькі разоў стралялі і не ўцэлілі.

Няўжо Дзік? Я дакрануўся да спіны: мокры! Відаць, ён?

— Бяры гэта паскудства. I вынось адсюль. Сабака пакорна падняў уваляныя ў зямлю шкуматы і нёс за мною аж да чыгуначнага пераезда, кіламетры за два, каб загрэбці ў яміне пад шлакам. Пасля панура пацягнуўся ззаду, нават не паспрабаваў звярнуць на сябе ўвагу, пабегчы поруч ці падскочыць.

Вінаваты, значыць, вінаваты, цярпі.

Спусціліся да рэчкі, супраць гарбарнага завода. Я стаў прыкладна ў тым месцы, адкуль Дзік мог плаваць на раздабыткі скуры.

Ён занепакоена глядзеў на мяне.

— Ну, можа, скочыш і мне з адну скурку ўкрадзеш? Баішся? Ну, усё роўна, лезь у ваду.

Я трохі спаласкаў яму морду і лапы. Заставацца тут далей было небяспечна: сабаку маглі згледзець вартаўнікі і пазнаць у ім злодзея.

У доме трывожыліся, гарэла святло. Гаспадыня з Наташай сустрэлі нас на парозе кухні. Выслухаўшы, што адбылося, яны ўзяліся грэць ваду. Налілі ў ацынкаваныя ночвы і паказалі лезці туды сабаку. Ён быў відавочна не супраць, бо заўсёды любіў мыцца, як і ўсе ў доме, перад нядзеляй.

Аднак надзей, што ўсё абышлося, у яго, відаць, не ўзнікала. Мылі і апалосквалі яму поўсць моўчкі, без звычайных ласкавых зваротаў: «Падымі ножку!», «Давай намылю вуха!».

З тае начы сабаку быў абвешчаны байкот маўчання. На яго не звярталі ніякай увагі, быццам ён перастаў існаваць. З ім не размаўлялі. Моўчкі, на павадку, выводзілі на хвілінку і зараз жа — назад. Моўчкі налівалі ў міску есці, не пачуўшы абвыклага запрашэння: «Еш!», сабака адварочваўся і клаўся на падсцілку галодны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Добры хлопец Дзік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Добры хлопец Дзік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Добры хлопец Дзік»

Обсуждение, отзывы о книге «Добры хлопец Дзік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Женя 27 июля 2023 в 18:17
Нормально,все понравилось!
x