Максім Лужанін - Добры хлопец Дзік

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Лужанін - Добры хлопец Дзік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Добры хлопец Дзік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Добры хлопец Дзік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Максіма Лужаніна — гэта эмацыянальная і шчырая споведзь пра верную дружбу чалавека з сабакам. Старонкі твора прасякнуты цяплом і сардэчнасцю апавядальніка, тонкага псіхолага і мудрага субяседніка.

Добры хлопец Дзік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Добры хлопец Дзік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Была ўзнікла нават думка: аддаць яго куды ў вёску ці ў другія рукі. А каму? Ды як разлучацца, блізка пяці год пражыўшы поруч з істотай, вельмі слухмянаю і адданай.

Лёс Дзіка вырашыў Алік. Ён таксама падтрымліваў наша байкатаванне, аднак забягаў хоць зірнуць на свайго прыяцеля. Ен пачуў аднойчы, як мы меркавалі, маўляў, трэба пазбаўляцца ад сабакі. Хлопчык спахмурнеў і зрабіўся такі, самы няшчасны, як і той, што нерухома ўздыхаў у сваім закутку.

— Тады я забяру яго! — раптам выгукнуў Алік.— А вы будзеце да нас прыходзіць, пабачыцца.

Мы вельмі дружна засмяяліся. Алікава адданасць сяброўству і рашучасць прытуліць бесхацінца,— перавышалі магчымасці: бацькі чакалі кватэры, і сям'я пакуль жыла ў сціску.

Сабака, мусіць, адчуў у нашым смеху палёгку да сябе. Падышоў да мяне, стаў не ўсутыч, а за крок, чакаў.

— Ідзі, ідзі сюды, валацуга! — Сабакава морда ўмомант апынулася ў мяне на калене.— Толькі грошы за ўкрадзенае дабро на завод сам панясеш. Хай табе там брыдка зробяць.

Узрадаваны Алік пачаў тлумачыць, што і ся род сабак сустракаюцца злодзеі і ашуканцы:

— Але Дзік прыстойны хлопец. Ён зрабіў гэта не наўмысна.

Пасля ён павярнуўся да мяне і напрасткі, з усёй адкрытасцю малалетняга, дадаў:

— Сабаку трэба карміць. Дзік, відаць, хацеў есці, калі палез не па сваё. Нашто яму тая скура?

Абвінавачванне было сур'ёзнае, аднак мы ўсе ведалі, што перад вандроўкай за раку Дзік павячэраў, вячэру далі з дзвюх страў: поліўку і чарпак кашы.

Сапраўды, што ж яго пацягнула пераплываць раку? Напэўна, смачна патыхала адтуль, скуры чакалі апрацоўкі, дрэнна выскрабеныя, з прысохлымі кавалачкамі тлушчу. Вось і не адолеў поклічу бадзяжнай крыві.

Я не мог сказаць Аліку нічога пэўнага, не чакаў адказу і ад Дзіка.

Так і застаўся гэты сабачы грэх невысветленым. Трохі пазней Лявон і Алік знайшлі апошні пралаз, праз які сабака ўцякаў з дому. Каля вераі ў варотах нашага двара была нямоцна прыбітая дошчачка, яна лёгка адсоўвалася. Сабака агледзеў і знікаў, пакуль, як кажуць, не быў злоўлены на гарачым.

ДРУЖБА З ДЗЕЦЬМІ. ДЗІК ДАПАМАГАЕ ПА ДОМУ. ПАВАГА ДА СТАРЭЙШЫХ. КАНФУЗ З ЧОРЦІКАМ

Дзік быў улюбёнец дзіцячай вуліцы, шырэй сказаўшы, усяго дзіцячага насельніцтва нашай незабрукаванай тады, размытай дажджамі ўскраіны.

Варта было яму паказацца на вуліцы, як набягала поўным-поўна дзяцей. Яны прыбывалі па адным і кучкамі, узяўшыся за рукі. З усіх бакоў чулася:

— Дзік! Дзік!

А шапялявы Міцька, каго ён асабліва вылучаў сярод дзяцей, крычаў:

— Дзіт! Дзіток! — гук «к» у яго не паддаваўся да вымаўлення.

Паабапал Дзікавай сцежкі да водаразборнай калонкі стварыўся гаманкі строй дзяцей, нібыта на парадзе. I адусюль цягнуліся рукі: якое шчасце пагладзіць такога вялікага сабаку ці хоць дакрануцца да яго поўсці.

Дзік не заставаўся безудзельным: каму тыцкаў носам у працягнутую руку, каму віляў, а каму дзякаваў языком у нос ці шчаку.

Шапяляваму Міцьку, ён быў ніжэйшы, пападала найбольш пацалункаў у лоб, і ён з гонарам затуляў далонькай ушанаванае сабакам месца:

— Мяне сюды лізнуў!

— А мне ўсю шчаку абмыў! — задаваўся рабенькі Петрык, не зважаючы на Дзікаву нетактоўнасць да ягонага бацькі.

Тым часам Дзік кіраваўся цераз вуліцу да калонкі. Гэта была яго служба і пачэсны абавязак: суправаджаць і ахоўваць каго-небудзь з нас, хто ішоў набраць вады. Гэтай праходкі ён чакаў з нецярплівасцю. Калі бразгалі вёдрамі з кухні, сабака падбіраўся — увесь увага і зрыхтаванасць. Стаяў каля ўваходных дзвярэй, нецярплівіўся, паскробваў філёнку лапай, але без запрашэння «Пайшлі па ваду!» з месца не саступаў. I вельмі засмучаўся, калі такога запрашэння, паводле якой-небудзь прычыны, не атрымліваў.

У двары, дзе стаяла калонка, жыў танканогі чорненькі сабачка Чорцік. Дзік не любіў сустракацца з ім, гурчаў і натапырваўся. Тут адбываўся канфуз, праз які сабаку было сорамна і перад гаспадарамі, і перад дзецьмі.

Павялося гэта ад тых дзён, калі ён толькі з'явіўся ў нас малалеткам, шчанюком. Чорцік быў старэйшы, праз сваю драбнату меў кепскі характар, занадта задзірысты.

Аднойчы ў прысутнасці Гаспадыні ён зрабіў напад на шчанюка. Патузаў за вушы і, галоўнае, прымусіў перацёрпець страшэннае паніжэнне, абваліў на зямлю і перавярнуў са скрыжаванымі лапамі. Гэта пастава выяўляла поўную пакору, і звычайна, прыняўшы яе, можна было ўжо не апасацца зубоў — ляжачых сабакі не рвуць.

Гаспадыня вызваліла шчанюка, узліла на Чорціка паўвядра вады. Малы, атросшыся, угнуў хвост і цішком падаўся за ёю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Добры хлопец Дзік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Добры хлопец Дзік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Добры хлопец Дзік»

Обсуждение, отзывы о книге «Добры хлопец Дзік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Женя 27 июля 2023 в 18:17
Нормально,все понравилось!
x