Максім Лужанін - Добры хлопец Дзік

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Лужанін - Добры хлопец Дзік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Добры хлопец Дзік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Добры хлопец Дзік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Максіма Лужаніна — гэта эмацыянальная і шчырая споведзь пра верную дружбу чалавека з сабакам. Старонкі твора прасякнуты цяплом і сардэчнасцю апавядальніка, тонкага псіхолага і мудрага субяседніка.

Добры хлопец Дзік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Добры хлопец Дзік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— I ты любіш цвет? — пытаўся хто-небудзь.— Глядзі, глядзі, вясны на ўсіх хопіць.

Такім чынам сабака запамінаў, што за акном робіцца многа цікавага. Узімку злёталіся чародамі гракі і вароны, шукалі спажывы пад снегам, вясною бегалі па разорах шпакі. Добрыя памочнікі чалавеку, яны дзяўблі вусняў і розных жучкоў, не так лёгка было накарміць ненаеднае патомства пад дахамі шпаковень у кожным садку.

Таму збіралася іх мноства, а Дзік любіў парадак і выганяў лішніх з сядзібы, каб вачам не заміналі. Ён не падзяляў крыважэрных мэтаў ката Хамы.

ДЗІК I КОТ ХАМА

Звычайна кот умошчваўся ў адчыненай фортцы дубэльтаў, так хораша гавораць сталяры на падвойныя рамы, сачыў, як чубяцца і сварацца на вішняку вераб'і, і ляскаў зубамі. Ад прагнасці, хутчэй ад звычкі сваіх продкаў — паляваць, лавіць жывое, у яго падрыгвала ніжняя сківіца.

Пераканаўшыся, што з форткі свежае дзічыны не здабудзеш, кот вылез на дах. Неасцярожны верабейка падскакаў заблізка да мызы драпежніка, Хама скочыў і не адзержаўся на слізкіх гонтах. Зляцеў далоў, а на лапы добра не стаў, не паспелі спружыніць, што звычайна ратуе катоў пры паданні, і таму пабіў нос, а таксама губы каля вусаў.

Дзік уважліва аблізаў яго, як і тады, калі ратаваў абсмаленага ў печы, і прынёс, узяўшы за каршэнь, пад самыя дзверы.

Наогул жа, жылі яны ў згодзе. Неахвотна, праўда, Дзік даваў кату месца каля свае міскі, дазваляў пакаштаваць стравы. Хама шырока карыстаўся такім высакародствам і не мінаў выпадку паласавацца, хоць і не быў галодны, дый наогул атрымліваў куды больш смачных кавалачкаў.

Данускаўся кот нават у сабачую кватэру, праўдзівей, на Дзікаву падсцілку. Скручваўся ў сабакі пры самым жываце. Зімою хата наша асабліва выстывала, тады абодвум спалася цяплей.

Дзік толькі аднаго разу пакараў ката, дый то якая гэта была кара, можна сказаць, папярэджанне, растлумачэнне, што не да твару рабіць прыстойнай хатняй жывёліне. Хама ў нас быў яшчэ навасёл, а да гэтага карміўся каля агульнага памяшкання рамесніцкага вучылішча. Па тых харчах меў і апетыт — непамерны, як на худое і няўдаленькае кацяня.

У доме чакаліся госці. Стол быў рассунуты, блішчэў посуд, нажы і відэльцы раскладзены з таго боку, як і належыць. Пачэснае месца займаў доўгі фаянсавы паўмісак. На ім красаваўся шчупак — фірменная страва Гаспадыні, яе сапраўдны гонар.

Жанчыны канчалі завіхацца ў кухні, я гартаў часопісы ў сваім пакоі, у сталовай заставаліся, ці то сачылі адзін за адным, ці то моўчкі аглядалі сервіроўку, Хама і Дзік.

Раптам пачуўся лёгкі скок, услед за ім мітусня і злоснае кацінае: «Вва-ў!» Мы вызірнулі: Дзік, падняўшыся на крэсла, цягнуў са стала Хаму, а ў таго на кіпцюры быў узнізаны шчупачыны хвост. Кот упіраўся і вольнаю лапаю даставаў сабаку па мордзе.

Засмуцілася, а пасля засмяялася і Гаспадыня, не зважаючы на пашкоджанае кулінарнае збудаванне.

— Маладзец,— пахваліла яна сабаку, паклаўшы на месца яшчэ непачэпаны кавалак рыбы,— без хваста ніякага выгляду.— А ты — благі, нявыхаваны кот, хам, хамуйла.

— I я тое скажу,— далучылася Наташа,— я ж яго сырою рыбаю накарміла. Яшчэ і гадзіны не прайшло. Еў, пакуль не адваліўся.

Ад таго часу, уласна кажучы, за катом замацавалася пэўнае імя. Дасюль яго клікалі: кіцка, каток, мурняўчык, пасля выпадку са шчупаком прыляпілася мянушка Хам, а з часам, калі правінка забылася,— сталі зваць Хама. Гэта вельмі пасавала да ягонай вусатай морды, дый сам ён разбыўся, ператварыўся з шэранькага камячка поўсці ў спаважнага і саліднага мурлыку.

Тады ж Гаспадыня, спярша пахваліўшы сабаку, падакарала яго:

— Ну, хто так робіць? Навошта было хапаць катка? Мог проста пастрашыць, турнуць яго ад стала. А з тваімі зубамі нядоўга і перакусіць тую лапу.

Тут было паказана, як добра выхаваны сабака павінен турнуць неслуха-ката. Хаму ўзялі за каўнер і лёгенька перасадзілі з канапы на падлогу.

— Бачыш, як трэба?

Дзік сачыў, насцярожваў вушы і, як ні дзіўна, прыняў навуку да ведама.

У далейшым паводзіны катка і блізка не дасягалі добрапрыстойнасці Дзіка. Хама мог разлегчыся без папытання на падушцы, нарабіць лапамі брудных слядоў на капе. Часта блытаўся пад сталом у час абеду і ўздрапваўся на калені, не хаваючы чутных і праз адзежу пазуркоў.

Калі гэта было вельмі не да месца і не да часу, прасілі:

— Дзік, турні Хаму!

Сабака пераносіў ката ў парог і аглядаўся: калі хочаце, маўляў, магу і за дзверы выкінуць.

Часцей Дзік паводзіўся менш далікатна: спіхаў ката з крэсла ці з ложка мордаю і чакаў, ці не будзе загаду на большае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Добры хлопец Дзік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Добры хлопец Дзік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Добры хлопец Дзік»

Обсуждение, отзывы о книге «Добры хлопец Дзік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Женя 27 июля 2023 в 18:17
Нормально,все понравилось!
x