Максім Лужанін - Добры хлопец Дзік

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Лужанін - Добры хлопец Дзік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Добры хлопец Дзік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Добры хлопец Дзік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Максіма Лужаніна — гэта эмацыянальная і шчырая споведзь пра верную дружбу чалавека з сабакам. Старонкі твора прасякнуты цяплом і сардэчнасцю апавядальніка, тонкага псіхолага і мудрага субяседніка.

Добры хлопец Дзік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Добры хлопец Дзік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цыганскія жанкі з раніцы высыпалі ў горад, ва ўскраінныя дамочкі — варажыць. Няпэўнае гэта ўмельства давала-такі зарабіць у той час. Толькі-толькі скончылася нечуваная дасюль вайна. А пазабірала яна безліч мужоў і бацькоў, развеяліся па свеце дружбы, каханні, цэлыя сем'і паразбіваліся. Людзі прагнулі хоць што дазнацца пра адсутных і лёгка давалі веры варажбіткам. Аднак хутка пачалі асцерагацца: пасля чарговага сеансу варажбы ў доме чаго-небудзь абавязкова недалічваліся: знікаў жакецік з вешалкі ці хоць гаршчок з плота.

Цыганова пагражанне наконт сабакі мела нейкія падставы. Вякамі ўсталяваная нядобрая слава — цыганы, маўляў, ахвотнікі да чужога, асабліва да коней — і цяпер ішла за імі не астаючыся. Праўда, нам не давялося доўга асцерагацца: цыганскі табар неўзабаве ссялілі. Пагрузілі на вялікія грузавікі амерыканскай вытворчасці «студэбекеры» і вывезлі, куды — невядома.

Мы нахапіліся на тыя прымусовыя пярэбары з адным вядомым паэтам. Стаялі даволі доўга. Глядзелі, як спачатку грузілі маёмасць, амаль адно рыззё і лахманы, адразу з двух-трох буданчыкаў, потым саджалі на платформу гаспадароў. Машына разварочвалася і трушчыла коламі рэшткі ўбогага чалавечага прыпірышча.

Пыл і курава стаялі слупам. Тым пасялкоўцам, хто меў коней, было дазволена вывозіцца самім, збоку ў рад стаялі іхнія фурманкі, чакалі, калі будзе сказана ехаць услед за машынамі.

Наўкола пасмейваліся кучкі разявак, жыхароў з ускраінных хацін, мала лепшых за цыганскія.

— Пойдзем! — крута павярнуўся паэт.— Што б там ні казалі пра іх, гэта — людзі. А выходзіць — новае гета...

Праз нейкі час, калі засмучэнне крыху забылася і аціхла, мой сябар прыгадаў Пушкіна: «Цыганы шумною толпою по Бессарабии кочуют». I якраз жа пераклаў-перайначыў: «Па Беларусі цыганы на «студэбекерах» вандруюць».

I расказаў, што ён дачуўся. Нейкія вандроўныя людзі аселі на зямлю ў Бабруйшчыне: хочам жыць калгасам. Атрымалі пазыку на будаўніцтва, далі ім і грэчкі, каб было чым пасеяцца. Грэчку яны як быццам абдзёрлі на крупы, а шалупінне высеялі. «Не ўзышло, дрэннага насення далі», потым абвясцілі мясцовым уладам.

Праўда ці не гэта, ён сцвярджаць не падручыўся, аднак пра цыганскія калгасы ў нашым баку пагалоскі не было.

Магчымасць набыць каня не магла быць утоена ад сяброў.

— А што ты думаеш,— казалі мне,— падгадаваў бы, дык і на работу б ездзіў. Прыпнуў каля Дома друку і працуй. I клопату няма.

Натуральна, не ведаючы імені ўласніка таго жарабяці, гаварылі — цыган. I хоць я, расказваючы пра здарэнне, хацеў сам пахваліцца сабакам і яго падхваліць, на Дзіка гэта слова дзейнічала кепска, ён хмурнеў.

СЯБРЫ Ў АБАРОНУ ДЗІКА

У часе праборкі за некарэктнасць да суседа Мільчанкі Алік быў настроены ваяўніча. Яны з Лявонам з'явіліся да нас таго ж дня надвечар. Хлопчык пачаў з парога, не паспеўшы скінуць шапку.

— Чаму вы дазваляеце крыўдзіць Дзіка?

— Як гэта так, хлопчанька?

— Дзік мае права не пускаць нікога да нашых дамоў?

— Будзем лічыць — мае.

— А чаго гэта Мільчанка кожны дзень ходзіць?

— Чакай, чакай! А хто гэта расказваў мне пра Петрачкоў сыр? Пра нейкія загрэбіны?

Алік стаяў на сваім:

— Але ж тады сабака нікога не зачапіў, яго самога ўдарылі!

— Вы ж не дрэсіравалі Дзіка гаўкаць на прозвішча Мільчанкі? — разважліва запытаўЛявон.

— Ну, хлопчыкі, усё гэта вы ведаеце не горш за мяне. Мы ніколі не звучалі яго рабіць па камандзе.

Сапраўды Дзік даходзіў усяго сваім сабачым розумам, нейкім верхнім нюхам. I даставаць розныя рэчы з вады, і скакаць на пастаменты. Ведаў імя кожнага сямейніка, прыбягаў клікаць любога з нас на абед ці вячэру,— з суседняга пакою ці з агарода.

Толькі славутыя ўскокі на пастаменты пасля слова «Сэм!» былі больш-менш падобны да каманды. А як і калі сабака стаў выконваць даручэнне «Паглядзі ў акно!» — мы началі ўспамінаць разам у вечар здарэння з асадаю інжынера. Гэта навука здабылася не адразу. З крайняга ад дзвярэй акна быў відзён ганак і хто стаіць на ім. Пакідаючы нашу дзяўчынку адну дома, заўсёды наказвалі: «Адразу дзвярэй нікому не адчыняй, перш паглядзі ў акно». Так яна і рабіла: глядзела сама, глядзеў,таварышуючы ёй, Дзік.

Напамянём, час тады быў неспакойны, не спрыяў таму, каб пускаць у дом незнаёмых. Таму і дарослыя, будучы ў поўным складзе дома, папярэджвалі адзін аднаго, пачуўшы стук у дзверы: «Зірні спачатку ў акно!»

I яшчэ. Мы любілі свой малады садок і агародчык. Як толькі заліліся першым цветам вішанькі, бясконца любаваліся імі. Клікалі і ўсіх гасцей да акна, каб не мінула каго выпадкам доля вясновага хараства: «Зірні, зірні». Паміж людзьмі, што пазіралі праз шыбы, уссоўвалася на падаконне і цікаўная сабачая морда.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Добры хлопец Дзік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Добры хлопец Дзік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Добры хлопец Дзік»

Обсуждение, отзывы о книге «Добры хлопец Дзік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Женя 27 июля 2023 в 18:17
Нормально,все понравилось!
x