Максім Лужанін - Добры хлопец Дзік

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Лужанін - Добры хлопец Дзік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Добры хлопец Дзік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Добры хлопец Дзік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Максіма Лужаніна — гэта эмацыянальная і шчырая споведзь пра верную дружбу чалавека з сабакам. Старонкі твора прасякнуты цяплом і сардэчнасцю апавядальніка, тонкага псіхолага і мудрага субяседніка.

Добры хлопец Дзік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Добры хлопец Дзік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтым былі задаволены ўсе: Дзік, праўда, не здагадваўся, якая яму рыхтавалася доля, а хатнія, у тым ліку і я, радаваліся,— з другам расставацца не трэба.

Сабака сапраўды быў здольны, хоць і адольваў навучанне саматугам. За нейкі тыдзень ён асвойтаўся з усімі адценнямі каманды «Сэм». Трэба было толькі выставіць палец на рэч, якую належала падаць, ці паказаць, куды трэба ўскочыць, і вымавіць запаветнае слоўка. Браў якія хочаш бар'еры, пераскокваў цераз падняты да твару кіёк, сядаў на крэслы і канапы, нават злаўчыўся ўмайстроўвацца на падаконні, не трушчачы шыбы.

Невялічкая затрымка выйшла аднаго разу. Каля чыгункі знайшоўся парканчык, высакаваты, чалавеку па бараду.

Высока, нічога не скажаш! I сабака рабіў усё новыя і новыя спробы апынуцца наверсе. Разганяўся, даставаў лапамі апошняе бервяно, вось-вось, здаецца, утрымаецца, але — не хапала сілы — абсоўваўся ўніз. Тады ён клаўся, спачываў хвілінку і зноў разганяўся, ляцеў, гаўкаючы, нібыта хацеў застрашыць непадатлівую перашкоду.

Падчас чарговага штурму паркана я хацеў дапамагчы, паспрабаваў падперці сабаку заднія лапы,— яму ніяк не ўдавалася зачапіцца кіпцямі за бярвенца. Дзік пакрыўдзіўся і адышоў.

— «Сэм!» — знарок голасна выгукнуў я.— I табе не брыдка?

Адкуль тая сіла ўзялася! Сабака рынуўся кумільгом, скочыў, але зноў павіс з боку парканчыка, на гэты раз, аднак, прыняў дапамогу, успёрся на падстаўленую руку і праз момант асядлаў перашкоду. Зверху на мяне пазіралі сапраўды разумныя вочы.

Пэўна, меў рацыю той мастак, успамянуўшы пра сабачы густ і розум.

Да слова трэба сказаць: недарэчныя постаці падлеткаў і брыдотны посуд, з якіх Дзік пачынаў сваё трукацтва, праз некалькі гадоў знялі. Праўда, і лепшых не паставілі.

На запрашэнне мастака ў майстэрню давялося адгукнуцца. Пайшоў. На стук у дзверы абазваўся густы брэх: «Баў! Баў!»

— Ну і бас жа ў твайго цюцькі! — пахваліў я, распранаючыся.

— Ты ўгадаў,— мастак паціснуў мне руку,— па голасе яму імя і дадзена — Бас.

Тым часам сабака з усіх бакоў аглядаў і абнюхваў мяне, калі мы паселі, пашворыўся ў кутку і прынёс сухую, даўно абсмоктаную костачку. Паклаў перада мною і стаяў, нібыта пытаючы: чаму ты не бярэшся за такі гасцінец? Калі ласка!

Мастак спляснуў рукамі:

— Ведаеш, такога яшчэ не здаралася. Каб ад першай сустрэчы так даць веры. Нават не пашкадаваў самага ўлюбёнага. Значыць, вельмі ўпадабаў. I мне дае зразумець: з гэтым чалавекам можна не асцерагацца...

Мастак пачаў паказваць новыя работы, мы гаварылі пра навіны. I раптоўна высветлілі прычыну Басавай гасціннасці: упускаючы мяне ў майстэрню, ён унюхаў: прыйшлі з дому, дзе жыве сабака.

— Цікава, а што зрабіў бы твой Дзік, каб я зайшоў? — задумаўся мастак.— Зрэшты, мы можам зайсці з ім. Хочаш, Бас? Толькі дай слова не грызціся.

ДЗІК ВАРТАЎНІК. ЗНАЁМСТВА З ПЕТРЫКАМ

— Дзік, паглядзі ў акно!

Сабака ахвотна прымаў даручэнне, бег да крайняга ад дзвярэй акна, адкуль быў відзён ганак, і клаў лапы на падаконне: а што ж там робіцца на дварэ? Калі ўсё было ціха, ніхто не стукаўся да нас, не хадзілі незнаёмыя, гракі не збіралі чарвей каля плота, сабака адварочваў морду да таго, хто падаваў голас: «Чаго трывожыцца, маў ляў, ніякіх падстаў клікаць мяне на дапамогу няма, тым больш перабіваць сон. Калі шурхне што, я пачую раней».

Так яно заўсёды і бывала. Дзік імгненна абуджаўся нават ад шолаху, без загаду бег да акна, і не дай божа, калі прыкмячаў чужога ці, яшчэ горай, сабаку. Ён з размаху расчыняў дзверы грудзьмі, разводзячы лапамі паслухмяныя палавінкі. А ў сенечках падымаў брэх, адсунуць зашчапку самому не ўдавалася.

Шпаркая бяга, нашыленая поўсць, гучнае гаўканне былі не больш як шумавы эфект, сабака адпуджваў прышлага, нікога з людзей ён не парваў, хоць і мог скубянуць за порткі, калі хто хапаўся за кій. Не кусаў і сабак, налятаў віхурай, збіваў з ног і прыціскаў пераможанага да зямлі. Таму не заставалася нічога іншага, як падціснуць хвост і падавацца прэч.

Чуткі пра Дзікаву лютасць хадзілі вельмі перабольшаныя. Паверыў у гэта і адзін ленінградскі паэт. Выбіраючыся адведаць нас, загадзя склаў вершаваны надпіс на сваёй кнізе.

Вершык быў адразу ж перакладзены і прачытаны ў прысутнасці Дзіка і відавочна ўпадабаны ім:

Хай Вашым сабакам уджгнуты без жалю

У рове прыезджы паэт,

Ды Вам персанальна, таварыш Лужанін,

Ён шле свой гарачы прывет.

Тут жа Вадзіму, так звалі паэта, былі прадэманстраваны некаторыя нумары накшталт падскокаў па камандзе «Сэм!» — «Сэр?» і «Паглядзі ў акно». Апошні загад даваўся даволі часта.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Добры хлопец Дзік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Добры хлопец Дзік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Добры хлопец Дзік»

Обсуждение, отзывы о книге «Добры хлопец Дзік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Женя 27 июля 2023 в 18:17
Нормально,все понравилось!
x