Максім Лужанін - Добры хлопец Дзік

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Лужанін - Добры хлопец Дзік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Добры хлопец Дзік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Добры хлопец Дзік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Максіма Лужаніна — гэта эмацыянальная і шчырая споведзь пра верную дружбу чалавека з сабакам. Старонкі твора прасякнуты цяплом і сардэчнасцю апавядальніка, тонкага псіхолага і мудрага субяседніка.

Добры хлопец Дзік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Добры хлопец Дзік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Звычайна, агледзеўшы праз акно двор, сабака заставаўся абыякавы, калі там хадзілі жыхары суседняга дома: свае людзі, бачыш іх кожны дзень. Твары і постаці абвыклыя, як дваровыя дрэўцы і дрывяныя хлеўчукі ўздоўж агароджы.

Хіба для Лявона і Аліка можна было зрабіць выключэнне: махнуць хвастом і ўсміхнуцца, а то і добразычліва паказаць зубы, што выклікала ў іх вялікае захапленне.

Добрым вокам пазіраў Дзік і на іншых хлапчукоў, якія высыпалі гуляць з двухпавярховых драўляных баракаў, што належалі недалёкаму заводу. Малыя плацілі яму сімпатыяй за сімпатыю і спрабавалі ўчаставаць кавалкам абаранка ці аладкі. Дзік ад чужых ежы не прымаў, але ў такіх выпадках, каб не ўкрыўдзіць чалавека, браў пачастунак, адносіў пад плот і заграбаў пяском.

Дзеці рагаталі і дзівіліся.

Алік растлумачыў:

— Сабака не грэбуе, але зараз паснедаў, не галодны,— потым знойдзе і з'есць.

Петрыкаў бацька, заводскі інжынер, чарнявы мужчына высокага росту, непрыязна глядзеў, як Дзік закопваў ладнаваты кавалак белага сыру, урачыста паднесены яму Петрыкам.

— Ты што, збіраешся тут буфет адчыняць? — інжынер пхнуў сабаку нагой.— Гэтаму і людзі жадны.

Той адскочыў, прыняў ваяўнічую паставу, але стрымаўся і не брахнуў нават.

Петрык кінуўся, прытуліўся шчакою да натапыранай поўсці сабакі.

Тады перапала і яму:

— А ты — дадому! I больш не ацірайся каля брудных псоў.

Петрык, размазваючы па тварыку слёзы, пайшоў за бацькам.

Ні я, ні Дзік не маглі тады суцешыць яго — сварыўся не хто-небудзь, а родны бацька.

Зрэшты, ягонае абурэнне можна было зразумець: і людзі, і горад толькі-толькі станавіліся на ногі пасля вайны — збыткавацца не было чым. Да таго ж Мільчанка, так звалі інжынера, шчадзіў кожную капейчыну, ён збіраў грошы на матацыкл.

Такіх машын у горадзе было шмат. У пераважнай большасці падабраныя на месцы баёў і «катлоў» ці прывезеныя з-за мяжы дэмабілізаванымі, каштавалі яны не так і дорага.

Мільчанка здзейсніў мару, купіў-такі не першай маладосці двухколку з маторам. Ахвотнік хутка ездзіць, ён часта вяртаўся з-за горада з пабітымі каленьмі і локцямі, а то і з пісягамі на твары.

Усе навіны мы ведалі ад Петрыка.

Аднаго разу аварыя з матацыклам здарылася на выездзе з двара, на вачах у дзяцей.

Петрык адразу ж прыбег падзяліцца ўражаннямі.

— Цёця Жэня! — тут хлопчык згледзеў каля Гаспадыні і сабаку: — Дзядзя Дзік! Наш тата: пі-пі, дуду-дуду, ба-бах!

Мы не маглі не засмяяцца, так смешна малы імітаваў гукавыя сігналы і ад наплыву ўражанняў звярнуўся да Дзіка, як да чалавека.

Наогул жа Петрык меў схільнасць да імправізацыі. Больш за свой двор любіў наш: прасторна, лётай колькі хочаш па сцежцы паміж градамі, спявай, а можа,і Дзік спакусіцца пагуляць.

Петрык бегаў і махаў сагнутымі ў локцях рукамі, удаваў з сябе курыцу, якая знеслася і сакоча, паведамляе пра здарэнне на ўвесь свет. Дзік станавіўся наперадзе ў малога, поўз да яго на чэраве, адскокваў назад, зноў поўз, нібы ўзбрэхваў, як дурлівы шчанюк.

Тады Петрык пакідаў сакатаць па-курынаму і заводзіў:

Бі-бі я ячменьку з'еў, Бі-бі я яечка знёс.

«Бі-бі» азначала і «каб жа», і «тады б». Аднойчы Лявон устыдзіў хлопца:

— Даволі хваліцца, вось узяў бы ды знёс. Петрык не маргнуў і адказаў:

— Бі-бі, я — пеўнік, бі-бі, я кукірэкаць магу.

ДЗІКАВА ПАМЯЦЬ

Дружба з Петрыкам, на жаль, не паляпшала адносін з ягоным бацькам. Інжынер Мільчанка не цураўся нашага двара. Прыходзіў рабіць фізкультурную размінку, часамі загаворваў з суседзямі. Дзік не мог пагадзіцца з гэтымі наведваннямі ці не запомніў даўні штуршок у бок за закопаны сыр, брахаў, быў гатовы да больш сур'ёзных дзеянняў, даводзілася адклікаць яго і замыкаць у доме. Там, аднак, ён не супакойваўся: без каманды ўскладаў лапы на падаконне і сачыў, калі гэта непажаданая асоба пакіне назаляць вачам.

Калі ў гэты час каму-небудзь здаралася папытаць: «Ну, хто там? Мільчанка?», як чулася зласнаватае «гаў» два, а то і тры разы.

Наогул гэта прозвішча лепш было не вымаўляць,— сабака абзываўся ўзбрэхваннем і бег да акна аглядаць панадворак.

Гэта быў другі пасля «дужання» з магутным нашым госцем выпадак, які хваляваў Дзіка.

У кутку нашага двара стаяў складзік, дзе перахоўваліся торф і вугаль. Поблізу тулілася збітая з аполкаў будачка пад занадта гучнай для свайго непагляднага выгляду назвай — туалет.

Як разгортваліся далейшыя падзеі, бачыў на свае вочы добры Дзікаў прыяцель Лявон, ён якраз ішоў у школу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Добры хлопец Дзік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Добры хлопец Дзік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Добры хлопец Дзік»

Обсуждение, отзывы о книге «Добры хлопец Дзік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Женя 27 июля 2023 в 18:17
Нормально,все понравилось!
x