Максім Лужанін - Добры хлопец Дзік

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Лужанін - Добры хлопец Дзік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Добры хлопец Дзік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Добры хлопец Дзік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Максіма Лужаніна — гэта эмацыянальная і шчырая споведзь пра верную дружбу чалавека з сабакам. Старонкі твора прасякнуты цяплом і сардэчнасцю апавядальніка, тонкага псіхолага і мудрага субяседніка.

Добры хлопец Дзік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Добры хлопец Дзік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адным словам, інтанацыі выдатнага артыста запомніліся і паслужылі штуршком да аднае з Дзікавых прыгод.

Як і раней, мы часта гулялі з ім у парку. Сам не ведаючы чаму, аднойчы я выпрастаў паднятую руку і сказаў: «Сэм!» Сабака, відаць, палічыў гэта за пачатак гульні і падскочыў амаль да ўзроўню пляча.

Мы пайшлі далей. Уздоўж алеі, на якой мы зрабілі практыкаванне ў падскоках, узвышаліся бетанаваныя пастаменты вышынёй у палавіну чалавечага росту. На іх панастаўлялі безліч няўклюдных, таксама бетонных, пасудзін, і блізка непадобных да старажытных амфор, пра цудоўную форму якіх павінны былі здагадацца наведвальнікі. Такім высакародным памкненнем, трэба думаць, і кіраваліся расстаўляльшчыкі гэтай бязгусціцы ў людных месцах.

Алею з другога боку загрувашчвалі абы-як злепленыя і неахайна сфармаваныя постаці хлопчыкаў і дзяўчатак. Паміж іх, крыху адступіўшы на пагорак, невядома за якія заслугі быў узнесены на пастамент сабака.

Мы спыніліся, Дзік не прызнаў гэта пудзіла за сваяка, дый, праўду сказаць, яно вельмі мала нагадвала высакародных аўчарак ці ганчакоў. Аднак нейкія сабачыя рысы ўсё ж былі схоплены даволі жыва, і мой пёс дзеля знаёмства махнуў хвастом.

Не думаючы падахвочваць яго на падскок, я чамусьці падняў руку і вымавіў: «Сэм!» На пастаменце імгненна з'явіліся два сабакі, жывы, з радаснай мордай — выканаў каманду! — і другі, цэментовы, увесь у дажджавых пацёках. Я збянтэжыўся: выпадковая непавага да паркавых акрас і аздабленняў у вачах тутэйшых вартаўнікоў і ахоўнікаў парадку магла вырасці ў наўмысную знявагу і скончыцца непрыемнасцямі.

Дзякуй богу, нікога блізка не было. Надумаўся праверыць: што гэта — выпадак ці Дзік лёгка запамінае каманды і яшчэ паддаецца дрэсіроўцы. На хаду я падымаў руку і казаў: «Сэм!», сабака з відавочнай ахвотай адказваў высокім падскокам. Так забаўляючыся, абышлі ўвесь парк з прыпынкамі каля постацей на пастаментах, каб ушанаваць іх толькі што засвоеным гімнастычным практыкаваннем, якое наўрад каб удалося радавому гімнасту.

На мастку, пачуўшы запаветнае слоўка «Сэм», сабака без вагання адужаў даволі высокія парэнчы, але доўга не ўстояў: біла было вузкаватае, а ўнізе шумела рака. Дзік зірнуў і паспяшаўся саскочыць долу.

Тут нас усё ж дагнала вымова.

— Спрытны сабака! — поруч спыніўся пажылы чалавек у капелюшы, з цёплым шалікам пад макінтошам.— Дрэсіруеце? — Ён, відаць, палічыў мяне за аднаго з артыстаў недалёкага цырку, якія выгульвалі ў парку сваіх выхаванцаў.

Я сіліўся выціснуць з вуснаў хоць які адказ, але, уласна кажучы, апраўдання не было, не было і патрэбы ў ім.

Чалавек у макінтошы асуджальна дадаў:

— Дрэсіроўка — справа патрэбная, але не ў такіх месцах. Сабака скача на статую! Разумець трэба!

Мае растлумачэнні, маўляў, ніякіх зламысных замахаў на грамадскую ўласнасць няма, гучалі непераканаўча. Чалавек у макінтошы слухаў і не слухаў. Добра, што нахапіўся знаёмы мастак і стаў на маю абарону.

— Ні на што іншае гэтыя аздабленні непрыдатны,— ён задзёр угару клінаватую бародку.— Вырабляць і выстаўляць такія, з вашага дазволу, творы мастацтва могуць хіба што грабежнікі з вялікай дарогі. Халтура! — зняважліва кінуў ён.— На гэткія рэчы чалавек, калі ён сябе хоць крыху паважае, і глядзець не захоча... Хіба толькі сабака нагу падыме.

Узгаралася даволі гарачая спрэчка, чалавек у макінтошы быў не надта памяркоўны і дазволіў сабе празрысты, але выразны намёк, што, выказваючы такія погляды, недалёка дайсці і да фігур на плошчах.

— На плошчах і мая работа ёсць,— ускіпеў мастак,— так што! Чаго вы стаіце?.. Ідзіце, далажыце дзе належыць!

Чалавек у макінтошы палічыў за лепшае пайсці. Я і вінаватая ва ўсей гэтай уструшні сабачая душа моўчкі слухалі. Праўда, Дзік быў гатовы не даць мяне ў крыўду, як і заўсёды ў хвіліны гарачых гаворак.

— Ну, твой сабака — рашуча — маладзец! — Мастак пачаў астываць пакрысе.— Ён не дрэсіраваны? Аддай яго ў школу, няхай памуштруюць. А не прымуць у сабачую, можна ў мастацкую,— у яго ёсць густ дый, мусіць, і розум. Глядзіш, выб'ецца, пачне пісаць рэцэнзіі на выстаўкі.

Задаволены сваёй дасціпнасцю, мастак запрасіў у майстэрню паглядзець новую работу.

— Заходзь, толькі без яго,— палец упёрся ў Дзіка.— I мяне ж ахоўвае адзін такі маладзец. Дык каб не ўзнікла канфрантацыі, а чаго добрага, і крыві...

Як ні дэманстравалі мы ўсё, што мог прарабляць Дзік, у навуку яго не ўзялі. Сабачая прафесура не прызнала чыстай пароду. А так сказалі: «Самавук здольны».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Добры хлопец Дзік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Добры хлопец Дзік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Добры хлопец Дзік»

Обсуждение, отзывы о книге «Добры хлопец Дзік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Женя 27 июля 2023 в 18:17
Нормально,все понравилось!
x