Максім Лужанін - Добры хлопец Дзік

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Лужанін - Добры хлопец Дзік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Добры хлопец Дзік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Добры хлопец Дзік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Максіма Лужаніна — гэта эмацыянальная і шчырая споведзь пра верную дружбу чалавека з сабакам. Старонкі твора прасякнуты цяплом і сардэчнасцю апавядальніка, тонкага псіхолага і мудрага субяседніка.

Добры хлопец Дзік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Добры хлопец Дзік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дык ты думаеш, што Дзік умее разважаць? — спытала Ініна маці Наташа, па прафесіі настаўніца.— Выходзіць, ён склаў план аперацыі?

— Падобна,— крыху збянтэжыўся Лявон. Аднак жывёліны не надзелены здольнасцю мысліць. Вам ужо гаварылі ў школе пра ўмоўныя рэфлексы?

— Не, я сам чытаў крыху.

— I што ж?

Хлопец падняў на мяне акуляры:

— Ваш Дзік пярэчыць тэорыі ўмоўных рэфлексаў. I шмат у чым.

Гэта была праўда: сабака лавіў загады і просьбы, не толькі зачуўшы слова, а з аднаго руху ці позірку, і не меў школы, не прайшоў ніякай дрэсіроўкі.

Мы гаварылі далей.

— Па-твойму, Лявон, акадэмік Паўлаў памыліўся? А яго доследы на сабаках пацвярджаюць гэту тэорыю...

— Так. Але, можа, тэорыя не распрацавана да канца...

Нешта падобнае здавалася часамі і мне. Аднак нейкі загадкавы момант у паводзінах аднаго сабакі не даваў ніякіх падстаў сумнявацца ў шматгадовай рабоце вялікіх. Дый яшчэ быўшы амаль невукам у гэтай справе.

I ўсе ж, што адбылося ў парку? Як растлумачыць? Па Лявонавым: зрабіў выгляд, што баіцца. Што шкуматаць меншага і слабейшага ды яшчэ на яго ўласным парозе не дазваляе ніякая этыка? Нават сабачая.

Наконт сабачай этыкі з хлопцам можна было згадзіцца, адносна чалавечай — наўрад. Стала амаль абвыклым: штурхнуць локцем слабейшага па службе і заняць ягоную пасаду, спыніць на вуліцы старога або інваліда, адабраць у яго апошнія капейкі, набіць так, каб не здыхаўся, або ўсадзіць між лапатак нож.

Што тычыцца этыкі дзяржаўнай, дык ці мала на нашай толькі памяці выпадкаў, калі вялізныя дзяржавы пад трохкаляровымі сцягамі ці паласатымі штандарамі з зорамі на простакутніку ўверсе падгібалі пад сябе меншыя прасцягам і сілаю народы? Выграбалі багацці, вынішчалі нацыі фізічна, рабавалі іх духоўна, тапталіся на годнасці і свабодзе? I знаходзілі сабе апраўданне ў вачах свету, маўляў, дапамагаем, баронім ад хцівых суседзяў...

Паколькі тое смешнае і нясмешнае здарэнне адбывалася ў парку амаль усутыч з колішняй сядзібай Якуба Коласа, было вырашана расказаць усё яму.

Што ён скажа?

Канстанцін Міхайлавіч слухаў усмешліва, хоць я і пабойваўся, што магу расхваляваць яго прыгадкаю пра мясціну, дзе некалі стаяў ягоны дом, пад дахам якога жыла ўся цалкам, не кранутая вайною і часам, сям'я. I, дарэчы, былі вартаўнікі, вельмі сімпатычныя сабакі.

На шчасце, сумныя прыгадкі абмінулі яго, а пасур'ёзнець Канстанцін Міхайлавіч пасур'ёзнеў:

— Можна сказаць, сабачая правакацыя. А можа, нават стратэгія: задуманы і складзены план аперацыі, як сарваць ворага з ягонай тэрыторыі і пакараць. I бліскучае выкананне...

Надышло маўчанне...

—Трэба думаць,— зноў пачаў Канстанцін Міхайлавіч,— розум жывёл і не такая ўжо няпэўная катэгорыя, як мне здавалася. Толькі ў жывёл сыплюць трохі больш цукру, чым трэба. Скажам, пра дэльфінаў шмат наманена.

Як ні дзіўна, развагі школьніка Лявона перагукваліся са словамі акадэміка Коласа.

ДЗІК ВАЮЕ СА ШКОДНІКАМІ. МЫ ТАНЦУЕМ ВАЛЬС

Наш халодны і малапрытульны дамок стаяў на ўскраіне горада і, як іншыя суседнія дамкі, быў абкружаны кустамі парэчкі і вішняком, а вокны пазіралі на грады з буракамі і капустаю.

Не дзіва, што вялося тут вялікае мноства розных паўзуноў і летуноў. Хай бы сабе вяліся, але нам ад гэтага было не салодка. Усе яны — мурашкі, мухі, камары і нават чмялі — не мелі ніякага жадання абсталёўваць сабе ўласнае жытло, а так і цэлілі трапіць у кватэру. Наляталі праз дзверы і форткі, напаўзалі праз непрыкметныя воку шчыліны ў сенцах і ў вокнах.

Як ні пільнаваліся мы шчыльней зачыняцца, зацягваць марляю і сеткаю вокны, нічога не дапамагала. Звечара самым старанным чынам аглядалі ўсе куткі і выганялі, нават выкурвалі дымам бярозавай губы ўсіх, хто меўся застацца з намі начаваць, здавалася б, дачыста. А толькі пагасіш святло і ледзь-ледзь змружыш вочы, над вухам звон — камар! Паспрабуй згледзь ды злаві яго! Як быццам дасі сяк-так рады, а ўжо ў суседнім пакоі нехта абудзіўся і ляпае далоньмі, каб залавіць парушальніка спакою.

Ішла трывалая, хоць і неабвешчаная ў друку вайна. I ў ёй актыўна ўдзельнічаў наш сабака.

Асабліва надакучалі мухі. Іх даводзілася выганяць па некалькі разоў на дзень. Цэлымі раямі ляцелі яны з бліжэйшых памыйніц і сметнікаў і трымаліся вельмі нахабна, поўзалі па сценах і па сталах, замахваліся сесці на хлеб ці ўваліцца ў талерку.

Дзік даволі ўдала абараняўся лапамі: адгрэбаўся ад мурашак і душыў на мордзе камароў. А вось мух гідзіўся страшэнна, асабліва гудух, тоўстых, чорных з зеленаватымі галоўкамі. Варта было такому стварэнню, абварыўшыся ў пары, упасці ў ягоную міску з гарачай поліўкай, як сабака адыходзіўся і не паддаваўся на ніякія ўгаворы: хоць бы пакаштаваць ежы, хоць муха была даўно выкінута.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Добры хлопец Дзік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Добры хлопец Дзік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Добры хлопец Дзік»

Обсуждение, отзывы о книге «Добры хлопец Дзік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Женя 27 июля 2023 в 18:17
Нормально,все понравилось!
x