Максім Лужанін - Добры хлопец Дзік

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Лужанін - Добры хлопец Дзік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Добры хлопец Дзік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Добры хлопец Дзік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Максіма Лужаніна — гэта эмацыянальная і шчырая споведзь пра верную дружбу чалавека з сабакам. Старонкі твора прасякнуты цяплом і сардэчнасцю апавядальніка, тонкага псіхолага і мудрага субяседніка.

Добры хлопец Дзік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Добры хлопец Дзік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Неўзабаве з другога боку провада даляцела прывітальнае павіскванне.

— Інгус! — загадаў Карацупа.— Бяжы зараз да мяне і вазьмі павадок. Павадок, чуеш? Але не кароткі, а доўгі. Чуеш? Годзе, годзе, дома абдымемся.

Я не мог схаваць засмучэння, і ў мяне ж быў звычай: вярнуўшыся дамоў, абдымацца з Дзікам. I хоць размова тачылася далей, Карацупа, чалавек назіральны, раптам спытаў: — У вас непрыемнасці? — Выслухаў маю бяду і дадаў: — Разумею, разумею. Я пазнаў у вас сабачніка.

Памаўчалі.

— Так, хлопец вам трапіўся з галавою. Нечым нагадвае майго першага Інгуса. Магу вам даць аднаго сабачку, добры. Праўда, зласнаваты крыху. Пойдзем, паглядзіце.

Я вяртаўся ў гасцініцу зачараваны: такі просты, абыходлівы. А ў яго на рахунку было тады больш за паўтысячы затрыманняў, кожнае з рызыкай для жыцця. У лясных нетрах, на горных схілах, у хвалях быстрых і халодных рэк даганяў, абяззбройваў лазутчыкаў.

З часам гэтаму, сапраўды заслужанаму чалавеку змянілі пагоны на генеральскія, ён стаў Героем Савецкага Саюза.

Тады ж у Гродне ён сказаў, развітваючыся:

— Падумайце, як быць. I я падумаю, можа, яшчэ што набяжыць...

Спакуса атрымаць выхаванца самога Карацупы была вялікая. Дый пёс у гадавальніку спадабаўся: чорны са спіны, рудыя падпаліны на грудзях і не лапы, а лапішчы, тоўстыя, спружыністыя. А ў вачах чыталася: перад табою непадкупная сабачая душа.

А як жа хатні? Ён жа свой, можна сказаць, сямейнік, ласкавы і ў той самы час гатовы рынуцца, не даць цябе ў крыўду.

Праўду казаў Карацупа: ёсць пра што падумаць. Не, гэта нікуды не варта! Як можна думаць пра нейкую замену!

Ранішнія перамовы з Мінскам адагналі ўсе сумняванні. Я пазваніў Карацупу: хворы павесялеў, пад'еў гарачага, спрабуе хадзіць, нават просіцца на двор.

— I дзякуй богу! — пачулася з тэлефоннай трубкі.— А той, што я нагледзеў вам,— у-у, сур'ёзны пёс! Трэніраваны на аднаго гаспадара, ніхто іншы не падыходзь. Калі б я вам перадаў ягоны павадок, значыць, права на загад, ён бы рваў мяне. Дарма, што я карміў, лашчыў, навучаў... Загад ёсць загад.

СВАРКА З РУДЫМ САБАЧКАМ

Мы з Дзікам ішлі па вуліцы і спявалі. Да гэтага хіліў падтуманены маёвы ранак, неабуджаная цішыня ў горадзе.

Дакладней кажучы, спяваў адзін я, Дзік ступаў поруч, задзіраў галаву і... усміхаўся. Праўда, праўда, усміхаўся! Падціскаў ніжнюю губу і крыху надымаў верхнюю: выскальваліся два рады іклаў, але не папярэджвальна і пагрозліва, а вельмі прыязна, акурат — усмешка.

Зараз гэтае пасміханне выяўляла высокую ступень задаволенасці самою праходкай, вясновай раніцай: цёпла, сонечна, чаму ж бы не заспяваць і сабаку!

За плоцікамі дамовых агародж ускраіны сінеў пахучы бэз, стаялі, як пад вянец убраныя, ігрушкі і слівы. Хораша ўсім!

Апрача ўсяго іншага, у Дзікавым запабяганні і падлешчванні чулася просьба: «Можа, я пабягу наперад? Дазволіш, а?»

Сабака ўвесь час прыбаўляў кроку і падскокваў, мерачыся зазірнуць у вочы. Я рабіў выгляд, нібыта не заўважаю гэтых хітрыкаў. На вуліцы Дзік мусіў хадзіць пры назе, каб не нагнаць страху каму сустрэчнаму. Перасцярога амаль залішняя: ён быў не здольны зрабіць нічога некарэктнага. На жаль, гэтага не ведалі пешаходы: палохаліся, кідаліся ўбок, а жанчыны падымалі крык.

Чаму ён прасіўся, было таксама зразумела. Парк, куды мы кіраваліся, абяцаў многа рознай уцехі: бегай — колькі ўлезе, скачы—куды хочаш, качайся па траве.

Выйшаўшы на бакавую алею, я даў дазвол:

— Добра, паганяй!

Сабака цяўкнуў, лізнуў мне шчаку і знік.

Калі казаць праўду, Дзік умеў спяваць і, сцвярджалі суседзі, не так і блага, можа, на саліста і не выцягваў, але подгалас даваў прыстойны.

Здаралася, усе дарослыя з нашай кватэры сыходзілі па справах ці ў госці або ў тэатр. За вартаўнікоў заставаліся Іна і Дзік.

Скончыўшы рыхтаваць хатнія заданні, дзяўчынка спакоўвала ў партфель патрэбныя на заўтра сшыткі і падручнікі. Заняткаў іншых не знаходзілася, кніжак новых не было, рабілася нудна. Апрача таго, сабака-то сабака, а ўсё роўна страшнавата перабываць адной цэлы асенні вечар, а час жа валачэцца надзвычай марудна. Праб'е хіба гадзіннік на сцяне, ды чакай таго бою зноў паўгадзіны. А ў цябе за худымі плечкамі ўсяго нейкіх дзесяць гадоў.

I дзяўчынка бралася спяваць усё, што ўспамінала. Украінскія, чутыя ад бабкі спевы, беларускія — народныя і партызанскія, нават рамансы, падхопленыя з рэпрадуктара.

Сабака сядаў насупраць канапкі, куды яна ўмошчвалася з нагамі, і пачынаў дапамагаць. Падвываў спярша паціху дый забіраў на поўны голас, мудрэй за спявачку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Добры хлопец Дзік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Добры хлопец Дзік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Добры хлопец Дзік»

Обсуждение, отзывы о книге «Добры хлопец Дзік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Женя 27 июля 2023 в 18:17
Нормально,все понравилось!
x