Максім Лужанін - Добры хлопец Дзік

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Лужанін - Добры хлопец Дзік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Добры хлопец Дзік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Добры хлопец Дзік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Максіма Лужаніна — гэта эмацыянальная і шчырая споведзь пра верную дружбу чалавека з сабакам. Старонкі твора прасякнуты цяплом і сардэчнасцю апавядальніка, тонкага псіхолага і мудрага субяседніка.

Добры хлопец Дзік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Добры хлопец Дзік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ад таго прыкрага здарэння мінулася больш за паўгода. Дзік ператварыўся ў дужага і смелага сабаку, вясёлы і бесклапотны, «хадзіў па ваду», прымаючы дзіцячыя захапленні і прывітанні. А пры з'яўленні Чорціка ўмомант вянуў і клаўся лапамі ўгору на спіну.

Гэта было смешна: дробненькі Чорцік падыходзіў, гыркаў і наступаў на ўдвая большага і дужэйшага за яго пса. Пасля адыходзіўся да сваёй будачкі і адтуль назіраў, каб пераможаны не паварушыўся.

Дзеці абураліся на Чорціка, сарамацілі Дзіка, аднак пры іхніх сустрэчах нязменна адбывалася ганебная для Дзіка працэдура.

Алік абурыўся на Дзіка. Аднойчы мы ўтраіх пайшлі па ваду, Алік не то каб дапамагчы, а пазадавацца перад суседзямі-аднагодкамі сваім панібрацкім абыходжаннем з сабакам: Дзік дазваляў яму цягаць сябе за вушы і нават за хвост.

Мы прыйшлі на панадворак з калонкаю. Не замарудзіўшы з'явіўся Чорцік і вызверыўся на нашага сабаку. Дзік прысеў і пачаў падгінаць лапы, нібыта станавіўся на калені, як даўнейшы князь, прывёзшы ясак магутнаму хану.

— I ты церпіш? — з дакорам прамовіў Алік.— Не можаш яго турнуць? Турні Чорціка!

Запаветнае слова, пасля якога Дзік распраўляўся з катом Хамою, спрацавала. Дзік скочыў, ударыў крыўдзіцеля грудзінаю. Чорцік перакуліўся дагары чэраўцам і завішчаў, а Дзік прыціснуў яго лапамі.

Натоўп прысутных пры сутычцы хлапчанят крычаў, заходзіўся з рогату. Аўтарытэт Аліка падняўся на недасягальную вышыню, усе малыя радаваліся. Не так Дзікаву вызваленню ад ганьбы і знявагі, як уціхаміранню Чорціка. Ён быў зласлівы, дзіцячай ласкі не прымаў, мог спадцішка хапіць за портачкі ці цапнуць за лытку.

ДЗІК — АХОЎНІК ХАТНІХ. АДНОСІНЫ ДА ЛЮДЗЕЙ. ВЫПАДАК З ЦЕЦЯЙ УЛАДЗЯЙ

Пра Дзікаву кемлівасць пачалі складацца легенды. Раслі яны на сапраўдным грунце, тое ці іншае здарэнне пераказвалася так, як было на справе, потым жа паступова расквечвалася больш-менш удала прыдуманымі падрабязнасцямі.

Асабліва шырока перадавалася адна гісторыя. Дзея адбывалася каля той самай калонкі. Дзік праводзіў туды Гаспадыню, яна была ў прасторным і даўгім, як насілі ў тыя гады, халаце са штапелю з кветкамі на блакітным полі.

Петрык кінуў гуляць у «фанцікі» і войкнуў: — Якое ў вас аграмаднае плацце! — I, паслюніўшы палец, хацеў дакрануцца да крыса.

Дзік быў напагатове: ён лёгенька ўзяў Петрыка за рукаў і адвёў далей.

Петрыкавы сябры на момант знямелі ад здзіўлення.

— Во розум! — першы азваўся сам Петрык.

— А нашто чапаеш? — зашапялявіў Міцька.— Ён і ўкусіць меў права.

Дзік стаяў паміж малымі і Гаспадыняй і строіў добразычлівую ўсмешку.

Нам гэты спосаб бараніць сваіх быў не ў навіну. Жылося ў першыя гады па вайне не вельмі заможна, аднак дзверы нашай хаціны не зачыняліся за людзьмі. Мы мала калі садзіліся за стол толькі сваёй сям'ёю, заўсёды нехта гасцяваў.

Дзік беспамылкова вылучаў у гасціннай талацэ асоб яму прыемных. Магчыма, здагадваўся па вітаннях і тоне гаспадароў, што за чалавек з'явіўся ў дом.

Паводле якіх адзнак адрозніваў ён непрыемных, сказаць цяжка, зачэпкі да гэтага ў голасе ці ў абыходжанні з прышлым чалавекам ніхто з нас яму не даваў. Хутчэй — ён падказваў нам, як трымацца з людзьмі: калі глядзіць на незнаёмага скосу,— прыкмячай і ты, ад гэтага спагадай не патыхае.

Адным словам, для кожнага госця была свая доля ўвагі і ветлівасці. Больш сталых і таму лепш знаёмых яму сустракаў даволі працяглым павільваннем хваста, вёў да вешалкі, адно што не выдаваў нумаркі, як робіцца ў гардэробе.

Для другой катэгорыі гасцей ці таварышаў па рабоце, якія забягалі перакінуцца словам пра якую-небудзь справу,— хвост матляўся толькі раз: управа ці ўлева. Былі і такія наведвальнікі, каго сабака як быццам не заўважаў: моўчкі ўпускаў, маўляў, ідзі, калі прывалокся, толькі глядзі, каб трымаўся па-людску.

Непрыхільнасць выяўлялася ў адзіночным «гаў!» на прыйшоўшага. Такім чынам гаспадары папярэджваліся, што прыйшоў нехта невядомы ці знаёмы, але такі, што не надта па душы.

Пра яшчэ больш непажаданых асоб спавяшчаў працяглы брэх, сабака сціхаў толькі пасля загаду: «Даволі!» Тады даваў дарогу ў пакоі.

А вось аднаго тоўсценькага газетчыка, даволі-такі бяскрыўднага чалавека, чамусьці незалюбіў: стаяў у дзвярах, растапырыўшы лапы, і шчэрыўся. Той з'явіўся, каб адзначыць разам нейкую дату, з туга напакаваным партфелем, сабака не мог не ўнюхаць, што адтуль патыхае прысмакамі, што не так часта вадзіліся ў доме. Аднак ён не сыходзіў з парога і злосна гаўкаў. Загаду сціхнуць не выконваў, давялося ўзяць за нашыйнік і прымкнуць на верандзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Добры хлопец Дзік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Добры хлопец Дзік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Добры хлопец Дзік»

Обсуждение, отзывы о книге «Добры хлопец Дзік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Женя 27 июля 2023 в 18:17
Нормально,все понравилось!
x