• Пожаловаться

Іван Бунін: Выбраная проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Бунін: Выбраная проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1992, ISBN: 5-340-00731-6, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Іван Бунін Выбраная проза
  • Название:
    Выбраная проза
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1992
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    5-340-00731-6
  • Рейтинг книги:
    5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Выбраная проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраная проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі найлепшыя аповесці і апавяданні I. Буніна і А. Купрына, у творчасці якіх гучыць пратэст супраць прыгнечання чалавечай асобы, раскрываюцца супярэчнасці класавага грамадства, апяваецца каханне. Абодва пісьменнікі ў сваіх творах цвёрда стаяць на пазіцыях дэмакратыі і гуманізму.

Іван Бунін: другие книги автора


Кто написал Выбраная проза? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Выбраная проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраная проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Позна ўночы, калі на вёсцы патухнуць агні, калі ў небе ўжо высока яркне брыльянтавае сямізор'е Стажараў, яшчэ раз збегаеш у сад. Шастаючы па сухім лісці, як сляпы, дабярэшся да будана. Там на палянцы крыху святлей, а над галавою бялее Млечны Шлях.

— Гэта вы, паніч? — ціха пытаецца нехта з цемнаты.

— Я. А вы не спіце яшчэ, Мікалай?

— Нам няможна спаць. А ўжо, мабыць, позна? Вунь, здаецца, пасажырскі цягнік ідзе...

Доўга прыслухоўваемся і распазнаём дрыжанне ў зямлі. Дрыжанне пераходзіць у шум, расце, і вось, нібы ўжо за самым садам, усё мацней і мацней выбіваюць гаманлівы такт колы; грукочучы і стукаючы, нясецца цягнік... бліжэй, бліжэй, усё больш моцна і сярдзіта... І раптам пачынае сціхаць, глухнуць, нібы прападаючы ў зямлю...

— А дзе ў вас стрэльба, Мікалай?

— А вунь каля скрыні.

Ускінеш угору цяжкую, як лом, паядынку і з маху стрэліш. Барвовае полымя са страшэнным трэскам блісне ў неба, аслепіць на імгненне і патушыць зоры, а бадзёрае рэха колцам грымне і раскоціцца па гарызонце, далёка-далёка заміраючы ў чыстым і чуйным паветры.

— Ух, здорава! — скажа мешчанін. — Пужанеце, пужанеце, паніч, а то проста бяда! Ізноў усю дулю каля рова абтрэслі...

А чорнае неба расчыркваюць агністымі палоскамі падучыя зоры. Доўга глядзіш у яго цёмна-сінюю глыбіню, перапоўненую сузор'ямі, пакуль не паплыве зямля пад нагамі. Тады страпянешся і, хаваючы рукі ў рукавы, скоранька пабяжыш па прысадах дадому... Як холадна, росна і як хораша жыць на свеце!

II

«Ядраная антонаўка — на вясёлы год». Вясковыя справы найлепшыя, калі антонаўка ўрадзілася: значыцца, і збожжа ўрадзіла... Успамінаецца мне ўраджайны год.

Ледзьве толькі на золак, калі яшчэ крычаць пеўні і па-чорнаму дымяцца хаты, расчыніш, бывала, акно ў халаднаваты сад, напоўнены лілаватым туманам, праз які ярка блішчыць сям-там ранішняе сонца, і не вытрываеш — загадаеш скоранька сядлаць каня, а сам пабяжыш умывацца на ставок. Дробнае лісце бадай што ўсё асыпалася з прыбярэжных лазін, і сучча прасвечвае на блакітным небе. Вада пад лазінамі стала празрыстая, ледзяная і нібы цяжкая. Яна імгненна праганяе начную ляноту, і, памыўшыся і паснедаўшы ў чалядні з работнікамі гарачай бульбы і чорнага хлеба з буйной сырой соллю, з асалодаю адчуваеш пад сабою слізкую скуру сядла, праязджаючы па Выселках на паляванне. Восень — пара фэстаў, і народ у гэты час прыбраны, давольны, выгляд вёскі зусім не той, як у другую пару. Калі ж год ураджайны і на гумнішчах узвышаецца цэлы залаты горад, а на рэчцы звонка і рэзка гагочуць уранні гусі, дык у вёсцы і зусім не дрэнна. Да таго ж нашы Выселкі спрадвеку, яшчэ з дзедавых часоў, славіліся «багаццем». Дзяды і бабулі жылі ў Выселках вельмі падоўгу, — першая прыкмета багатай вёскі, — і былі ўсе высокія, вялікія і белыя, як галубы. Толькі і чуеш, бывала: «Скажы ты, — вунь Агапа восемдзесят тры гадкі адтупала!» — або такія размовы:

— І калі гэта ты памрэш, Панкрат? Нябось табе гадоў сто будзе?

— Як кажаце, паночку?

— Колькі табе гадоў, пытаюся!

— А не ведаю, паночку.

— Ды Платона Апалонавіча ты памятаеш жа?

— Як жа, паночку, — добра памятаю.

— Ну, от бачыш. Табе, значыцца, аніяк не менш як сто.

Дзед, які стаіць перад панам выцягнуўшыся, пакорліва і вінавата ўсміхаецца. Што ж зробіш, — вінаваты, зажыўся. І ён, мабыць, яшчэ больш зажыўся б, каб не аб'еўся ў Пятровіцу цыбулі.

Памятаю я і старую яго. Усё, бывала, сядзіць на лаўцы, на ганку, сагнуўшыся, трасучы галавою, задыхаючыся і трымаючыся за лаўку рукамі, — усё пра нешта думае. «Пра дабро сваё нябось», — гаварылі бабы, бо «дабра» ў яе ў куфрах было, праўда, многа. А яна быдта і не чуе; падслепавата глядзіць кудысьці ўдалеч з-пад густа прыўзнятых броваў, трасе галавою і нібы намагаецца ўспомніць нешта. Вялікая была бабуля, уся нейкая цёмная. Андарак — ледзь не мінулага стагоддзя, хадакі — нябожчыцкія, шыя — жоўтая і высахлая, кашуля з палатнянымі гесткамі заўсёды белая-белая, — «акурат хоць у дамавіну кладзі». А каля ганка вялікі камень ляжаў: сама купіла сабе на магілку, таксама як і саван — найлепшы саван, з анёламі, з крыжамі і з малітваю, надрукаванаю па краях.

У дапасунку да дзядкоў і бабулек былі і двары ў Выселках: цагляныя, будаваныя яшчэ дзядамі. А ў багатых мужыкоў — у Савела, у Ігната, у Дрона — хаты былі на дзве-тры прыбудовы, бо дзяліцца ў Выселках яшчэ не было моды. У такіх сем'ях разводзілі пчол, ганарыліся жарабцом-біцюгом сіва-жалезнай масці і трымалі сядзібы ў парадку. На гумнішчах цямнелі густыя і буйныя каноплі, стаялі ёўні і сушні, крытыя ў адзін грэбень; у пуньках і свіронках былі жалезныя дзверы, за якімі стаялі сувоі палатна, калаўроты, новыя кажухі, наборная збруя, посуд, акаваны меднымі абручамі. На варотах і на саньках былі выпалены крыжы. І, памятаю, мне часамі здавалася, што вельмі добра быць мужыком. Калі, бывала, едзеш сонечным ранкам па вёсцы, усё думаеш пра тое, як добра касіць, малаціць, спаць на гумнішчы ў сціртах, а ў свята прачнуцца разам з сонцам, пад густы і музыкальны звон царквы ў сяле, умыцца каля бочкі і надзець чыстую кужэльную кашулю, такія ж самыя порткі і абуць незнашоныя боты з падкоўкамі. Калі ж, думалася, дадаць да гэтага здаровую і прыгожую жонку ў святочным убранні ды паездку на абедню, а пасля абед у барадатага цесця — абед з гарачаю баранінаю на драўляных талерках і з сітнікамі, з сотавым мёдам і брагаю, — дык большага і жадаць нельга!

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраная проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраная проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Іван Шамякін: Ахвяры
Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін: Драма
Драма
Іван Шамякін
Аляксей Карпюк: Свежая рыба
Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Васіль Ткачоў: Варона
Варона
Васіль Ткачоў
Іван Пташнікаў: Тартак
Тартак
Іван Пташнікаў
Отзывы о книге «Выбраная проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраная проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.