Ужо каторы дзень, позна вяртаючыся дамоў, бачу прыгорбленага мужчыну ў куфайцы, якi, седзячы пад лiхтаром, перабiрае нешта пальцамi на дошцы цi на блясе, пакладзенай на зэдлiк. Схаваная ў зелянкавай бруднай куфайцы галава не падымаецца, калi я праходжу. Я i не чапаю яго. Ён заняты, выграбае золата можа, выбiрае чарвякоў, альбо кавалкi слюды з камянiстага жвiру. Я не заглядваю на той ягоны стол, хоць сам занятак прыцягвае ўвагу, як таямнiчая мiстэрыя. У той самы час, кожны дзень, у той самай пазiцыi. Прыгорблены, панылы беларускi талерант, якi ў шэрай беспрасветнасцi месячнай ночы вычароўвае нейкiя кавалачкi дастатку.
Уваходжу ў дом, дзе Марк шчыруе на кухнi. Ён цалуе мяне, лёгенька кранае за азадак i даверлiва пагладжвае, знуджаны па маiм целе. П'ем гарбату. Пасля ў ваннай аддаёмся сваiм пажадам. Ён лiжа мне i лашчыць, поўны палкай жарсцi. Я нахiляюся над краем ванны i бяру яго жылiсты чэлес глыбока ў рот. Пасля ён моцна выгiнаецца назад, абапiраючыся рукамi на другi край ванны i сцяну. Краем вока бачу ў люстры асалоду на ягоным твары. Мне хочацца па-малому. Марк прапануе мне, каб я змачыла яму твар i галаву. Я ўстаю над iм, i бледнажоўты струмень залiвае яму лоб, валасы, заплюшчаныя вочы i злёгку растуленыя вусны. Калi я канчаю, ён падымаецца i языком казыча маё ўзбуджанае, набрынялае i мокрае лона. Я пускаю ваду з душа, i тады ён моцным струмянём жоўтай мачы апырсквае мне лона. Расхiляю пальцамi сорам i адчуваю прыемныя дрыжыкi, калi неаслабны напор яго мачы дражнiць клiтар. Спрабую ўвесцi яго чэлес, але струмень перапыняецца. Моцна цалуемся, крыху тэатральна, драматычна, нiбы гэта працягвалася размова пра перажытыя за дзень здарэннi i спатканнi, быццам мы рэпетыравалi пасля спектакля ўсе сцэны, жэсты i словы, якiя прайшлi праз нас на працягу апошняга дзесятка гадзiн.
Мыемся. Ён старанна намыльвае маё цела i спалосквае, адначасова павольна абмацваючы другою рукою кожны сантыметр маёй скуры. Мые валасы i, калi я, схiленая з галавой пад струмянём вады, змываю ўсю пену, ён уваходзiць у мяне ззаду i асцярожна папiхае маё цела так, што раскалыханыя грудзi канцамi саскоў лашчаць кран i халодны край ванны.
Абое ўпадаем у хвiлю манатоннага спазму, якi наблiжае нас да вяршынi асалоды. Паварочваюся, зноў бяру яго чэлес i кончыкам языка даводжу яго да эякуляцыi. Перша моцны ўдар спермы прымаю ў вусны. Пасля рэзка вымаю, i чарговыя кроплi белай плазмы ападаюць мне на губы, нос, лоб i валасы. Тулю яго мужчынскасць да твару, нiбы хочучы прыхiлiцца да нутра асалоды i ўвайсцi ў рытм спаду ўзбуджэння.
Яшчэ хвiллiну мыемся, спалоскваючы сляды раскошы i рэшткi мыла. Марк выцiрае мяне свежым ручнiком. Выходзiць, калi я яшчэ ўбiраюся i расчэсваю валасы.
Пазней я стаю ў дзвярах пакоя, поўная прамянiстай разрадкi. Ён ставiць нактурны Шапэна. Кладзёся поруч, i толькi тады пачынаю расказваць яму пра ўражаннi з майстэрнi Дзмiтрыя.
Ён усмiхаецца з маiх бабскiх флiртаў, а я пераконваю яго, што тое, што сёння дзякуючы Ёй я пабачыла, адкрыла мне вочы на сiлу эмоцый, у якiх раней зусiм не разбiралася.
Вiдаць, пад канец гэта яго зацiкавiла. Нейкая блiзкасць памiж выклiкам, парнаграфiяй i адкрываннем найменш вядомых закуткаў чалавечай псiхiкi.
Пасля, ужо засынаючы, напаў на думку, каб мы купiлi тую карцiну. Я падклала руку пад ягонае плячо i, тулячыся да раскалыханых валасатых грудзей, апусцiлася ў глыбокi сон.
XVIII
Яна патэлефанавала мне з самага рана, у самы непрыстойны час. Працiраю вочы. Палова восьмай. Але ж i здароўе ў цябе, дзеўка. I хуценька пахвалiлася, што звонiць, уласна, з басейна па тэлефоне калегi. Яны выбiраюцца ў Ракаў. Калегу завуць Вiктар, месяц таму назад ён атрымаў грант у Польшчы на пераклад адной з кнiг Сэргiюша Пясэцкага.
Памятаю захапленне калегаў па вучобе "Запiскамi афiцэра Чырвонай Армii", калi я рашыла замахнуцца на "Багам ночы роўныя" i на "Каханка Вялiкай Мядзведзiцы". Кнiжкi не зрабiлi ня мяне грамавога ўражання. Прачытаўшы некалькi самых цiкавых раздзелаў, адклала на палiцу. I ўжо толькi калi выбiралася ў Менск, пастанавiла сабе паўтарыць чытанне з пачуцця абавязку перад тым светам, якi даўно адышоў i запрапаў. Альбо ж перабраўся на накалькi сот кiламетраў на захад. На iншую гранiцу, па iншыя тавары, на iншую кантрабанду i iншыя легенды, ярка расказваныя за багата застаўленымi сталамi.
Я адзелася. Зашпiляючы спаднiцу, пацягнулася, сонна адкiнуўшыся безуладным целам на ложак, дзе загорнуты ў коўдру прыгнечана енчыў Марк. Пацалавалiся. Пасля чаго я павалаклася на кухню рабiць каву.
Я некалькi разоў праязджала мiма Ракава, але нiколi неяк не знагодзiлася завiнуць туды. Мне заўсёды было цiкава, як жа выглядае гэта авантурнае i рамантычнае мястэчка, якое ў трыццатыя гады вiравала кантрабандным жыццём.
Читать дальше