Альгерд Бахарэвiч - Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры

Здесь есть возможность читать онлайн «Альгерд Бахарэвiч - Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны пісьменнік піша пра Парыж, нават калі нічога пра яго не ведае і нават тады, калі апісвае сваю родную вёску. Няма нічога весялейшага і рызыкоўнейшага, як блуканьні з мапай Парыжу па беларускай літаратуры і яе ваколіцах, па сваіх і чужых жыцьцях і словах, бяз сэнсу і мэты, як і належыць эўрапейцам, паэтам і марнатраўцам.

Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ні Бастыліі, ні польскіх фашыстаў даўно няма, а беларускія графаманы з асалодай пішуць слова “Бастылія”: “Бастыён Бастыліі бастуе!” – давялося прачытаць нядаўна ў вершы маладога паэта, які так і пырскае літровымі алітэрацыямі. Быццам у яго пад бокам сваёй роднай турмы няма. Паўтараць штампы і баяцца пісаць пра сваё – таксама астрог, пісьменьніцкі. Што ж, турма памерла – хай жыве турма.

Беларускія графаманы – таксама людзі і любяць Караткевіча. Караткевіч у Лукішках не сядзеў і ў Парыжы не бываў, але сваю Бастылію мае. Магчыма, і не адну.

З чым увогуле можна зрыфмаваць Бастылію? Думай, паэце, думай. Вядома, з “Ідыліяй” Дуніна-Марцінкевіча: пан Лятальскі Бастыліі не засьпеў, але ў кафэшантанах на парэштках былой турмы патанчыў удосталь (у п’есе ёсьць на гэта намёкі). З чым яшчэ? “Адылі я…”… “У тыле я…” Думай!

Караткевіч у пошуках рыфмы ня стаў ні штудыраваць Вэргілія, ні наогул ламаць сабе галаву. Ён прастадушна зрыфмаваў Бастылію з Кастыліяй. А мог бы і з Бразыліяй. Ды нават з Паўднёвай Радэзіяй. Караткевічу можна, яго ўсе любяць – у адрозьненьне ад дэ Сада.

Гаворка пра верш “Баляда плахі” – Караткевіч піша ў ім пра людзей (“расьпятых хлапчынак”), якія ў розных кутках плянэты цярпяць за свае перакананьні. Іх вешаюць і на бамбукавых, і на сасновых, і на магноліевых крыжах (Караткевіч па-мужыцку, па-цясьлярску зь любоўю пералічвае матэрыял), іх сякуць і душаць, і зямля, “сьвятая калодніца”, прымае іх да сябе. А “збавіцель ня помніць іх”, таму і раю для іх няма, і катам іхным няма суду. Але яны самі сабе езусы-хрыстусы і самі сабе чэ гевары – і змагаюцца да канца:

“У чырвонай ад сонца Кастыліі,
Ў парнай сэльве і ў зорных ільдах
Кожны дзень яны бураць Бастылію:
Чалавечы свой, просты жах”.

Бастылія чалавечага жаху – вось чым абярнулася ў беларускай літаратуры тая мужыцкая Парыжа. Турма з двайнымі, трайнымі мурамі: жах экзыстэнцыі і жах палітычнай несвабоды, ды яшчэ жах пераадоленьня самога сябе: гэта вельмі балючы верш. У ім Караткевіч, седзячы ў “турме народаў” займаецца любімай справай: спрабуе выказаць боль сьвету, як ён яго разумее. Ён самы гуманны гуманіст і прастадушны душпастыр беларускай савецкай літаратуры: яму падаецца, што ўвесь боль там, за мурамі.

Парыж зруйнаваў Бастылію і замест яе выгадаваў Сартра. Мусіць жа быць нехта, хто выпусьціць на волю чалавечы жах.

5 Імя Забавы Абуховіч Сартра пабеларуску і Камю парасейску я ўпершыню - фото 5

5. Імя. Забавы. Абуховіч

Сартра (па-беларуску) і Камю (па-расейску) я ўпершыню прачытаў недзе ў 1992-м – і прыкладна тады ж з Алега зрабіўся Альгердам. Мой аднакурсьнік, вядомы цяпер журналіст Паўлюк Быкоўскі, які спагадліва назіраў за маімі першымі літаратурнымі высілкамі, неяк выказаўся ў такім духу, што, маўляў, Алег – усё ж не найлепшае імя для беларускага паэта. Вось Альгерд – зусім іншая рэч. Альгерд Бахарэвіч – гучыць велічна, загадкава і патрыятычна. Вядома, усё гэта было сказана паўжартам, але я быў на некалькі гадоў маладзейшы за Паўлюка – і прыняў гэткі перахрост з гордасьцю. Пад такім імем і выйшла мая першая публікацыя: нейкія няздарныя, крывыя вершы ў “Крывавай зьмене”. Мая бабуля пазірала на мяне з чыста вясковым шкадаваньнем: “Дзе ж ты, унучак, сабе такое імя выкапаў… Гольгэрд… У яўрэі падаўся?..”

Ведаў бы я, колькі яшчэ тэкстаў будуць падпісаныя гэтым кніжным, княскім мяном… Новае імя прыжылося намертва і вельмі хутка. Але мяне гэта ўжо не хвалявала.

Бо Сартр мяне проста забіў напавал – а пазьней і Камю. Было такое адчуваньне, што яны напісалі пра мяне: Памятаю адчуваньне гэтага жаху, гэтай чорнай бездані, якая раптам расхінулася перада мной: я не вінаваты ў тым, што нарадзіўся, я мог бы і не нараджацца, а цяпер мушу цягнуць на сабе самога сябе, сваё жыцьцё, і ніхто ня зьніме зь мяне гэтай адказнасьці. Галава і праўда круцілася ажно да ванітаў, і сорамна было глядзець бацькам у вочы, бо я адчуваў, што маё чытаньне нейкім дзіўным чынам прыніжала іх подзьвіг.

Калі б я мог уявіць тады, што аднойчы студзеньскім вечарам мы з табой будзем крочыць цёмнымі, поўнымі такіх цялесных ценяў парыскімі вуліцамі і нечакана на рагу бульвару Saint-Germain і rue Saint-Benoît на нас, як нос “Тытаніка”, зьзяючы бартавымі агнямі, насунецца ярка асьветленая кавярня “La Flore”, а на іншым бульвары раптам са змроку выплыве “La Rotonde”, тая самая, на бульвары Montparnasse, у якую любілі завітваць Мадыльяні, Пікасо і Суцін. А ў “Флёры”, магчыма, выціраў тлустыя рукі Апалінэр, там еў і піў Брэтон, там любіў пісаць Сартр, і Сымона задумвала тут свае рэвалюцыйныя тэксты, і Камю сюды зазіраў, і Лорэнс Дарэл… А можа, і наадварот – якая розьніца? Мы так і не зайшлі ні ў “Флёру” зь яе art deco, ні ў “Ратонду” зь яе прывязанымі да сьценаў равучымі дваццатымі, ні да “Deux Magots”. Паеўшы там, ня зробішся іншым. І папіўшы ня зробішся. Застанешся тым, кім быў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры»

Обсуждение, отзывы о книге «Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x