Святлана Дзянісава - Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Дзянісава - Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, Языкознание, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэту кнігу не назавеш ні ўнікальнай, ні арыгінальный – такія выданні ствараюцца на «адзін-два-тры». Але (парадокс ці не?) чытацца яна будзе гэтаксама, як пісалася і ўкладалася, – лёгка, весела, захапляльна. Іншымі словамі, у гэтай кнігі ёсць шанцы ператварыцца ў сапраўдны беларускі бестселер. А таму, калі вы марыце стаць пісьменнікам або рэдактарам літаратурнага выдання (чым чорт не жартуе, калі анёлкі дрэмлюць?), ды і калі нават вы ўжо з’яўляецеся першым, або другім, або першым і другім адначасова, не прамініце тое, што стваралася як быццам да юбілею часопіса «Маладосць», а на самай справе спецыяльна для вас.
Для вельмі шырокага кола чытачоў.

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Скрозь «Маладосць»

Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру

© Дзянісава С. Д., укладанне, 2013

© РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», 2013

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Ад укладальніка

Імёны, падзеі і факты, названыя, асвечаныя і выкладзеныя на старонках гэтай кнігі, па-першае – даволі гучныя, па-другое – адбываліся на самай справе, па-трэцяе – збольшага як быццам правераны.

Хіба толькі памяць чалавечая, зацёршы адно, нешта іншае трошкі прыўкрасіла.

Прычыны, з-за якіх немагчыма адмовіць сабе ў чытанні гэтай кнігі

Ёсць прапанова адразу перайсці на «ты» – бо маладосці ж уласцівы стыль v kontakte.

Ты, значыцца, думаеш зараз, што трымаеш у руках звычайную кніжку, шараговае прысвячэнне чарговаму літаратурнаму юбілею, якія ўжо, дальбог, сустракаць надакучыла. Маеш рацыю. Але толькі ў другой частцы сваёй, прабач, не дужа эксклюзіўнай думкі.

Ну не такая ўжо яна звычайная – кніга, якую ты толькі што разгарнуў без асаблівай да яе цікавасці. Бо – каб разумеў ты, у чым тут справа, – не ў кожнай кніжцы спавядаецца ў граху прафесар Мальдзіс. А тут ён, між іншым, яшчэ і дзеліцца ўспамінамі пра будучыню (вось бачыш, і такое бывае). Тут гучны акадэмік Гніламёдаў сумуе па радочках пра каханне: хто і калі, маўляў, апіша яго так, каб кропкі спрэс шматкроп’ямі паўсталі?..

Дайнека «коціць бочкі» на Бураўкіна. Саламаха пасылае Станкевіча «на зону».

Гігевічу трапляюць пад пяро «душыцелі прыўкраснага пісьменства»…

Крыўдуе зноў, які ўжо раз, сярдзіты, прынцыповы Караткевіч. А Дамашэвіч бачыцца святым. Ды і Машэраў паўстае амаль прарокам.

* * *

Ёсць кнігі, на якія шкода дрэваў. Ёсць дрэвы, вартыя стваральна-добрых кніг.

Як ты будзеш чытаць гэту кнігу

Паслядоўна, старонку за старонкай, перагортваючы іх пад сёрбанне кавы, – выдатная ідэя.

Дарэчы! Таццяна Сівец, дзявяты па ліку рэдактар «Маладосці», прапануе ўзяць да кавы горкага шакаладу. Таму што яго смак такі ж, як матэрыялы ў часопісе «Маладосць», – з вастрынкай. Добра, калі так.

Працягнем разглядаць варыянты чытання.

«Не ў тым» парадку – пацікаваць на карцінкі, прайсці праз тэкст мастком дыяганалі, схапіцца за вядомае імя, зніякавець ад нейкай спрэчнай думкі і выгукнуць пасля: «Ого, ці-і-кава»… Ды калі ласка!

Ты ж не праміні гісторыю пра тое, як чацвёра – Гардзей, Казлоў, Кунцэвіч, Саламаха – куплялі рыбу ў больш шчаслівых рыбакоў: паехалі лавіць натхненне. Або тое месца, дзе Ягор Конеў апісвае сваю першую «маладосцеўскую» фотасесію. Забаўна. Або вось яшчэ: як Анатоль Шушко палез на гарышча немаведама за чым, а знайшоў там «Маладосць» з вершамі свайго настаўніка, імя якога, між іншым, Мікола Купрэеў.

Што Янка Сіпакоў хаваў у сейфе?

Пра што пісаў у лісце да Валянціны Кадзетавай Генрых Далідовіч?

Як «даймаў» Сцяпан Даймак?

Куды знікла з рэдакцыі «Маладосці» крэсла Машэрава? Каго можна назваць секс-сімвалам часопіса?

Чытай, як падабаецца, чытач. Яна напісана для цябе – кніжка, што ў тваіх руках.

* * *

Ты можаш чытаць яе нават дагары нагамі – яна не зробіцца ад гэтага менш цікавай.

Некалькі дзясяткаў старонак таму

Кніжка, выхад якой меўся быць прысвечаным 60-годдзю «Маладосці»… Апошнія словы гучаць неяк трохі недарэчна, ці не так? А ўсё таму, што маладосць здаецца з’явай непрацяглай. Але гэта толькі здаецца. Часопіс – прыкладам!

Дык вось, кніжка гэта бачылася напачатку трохі іншай.

Дакладней, яна ўяўлялася зусім іншай.

Яшчэ дакладней – ад таго, першапачатковага варыянта выдання засталася толькі назва.

Як гэта магло быць?

Уяві сабе віншавальныя словы міністраў і іншых афіцыйных асоб – па мелаванай паперы залатымі літарамі, у суправаджэнні фотаздымкаў, старонка на персону, з эксклюзівам – подпісамі «ад рукі» – на кожным экзэмпляры выдання (а ты – ці адмаўляеш сабе ў чым-небудзь, калі марыш?). Далей – навукова-практычная, так бы мовіць, частка: аналіз станаўлення і развіцця часопіса (ад 1953-га да нашых дзён) у кантэксце развіцця літаратуры краіны.

Мастацкая літаратура і камуністычная партыя.

Знакавыя постаці, падзеі, публікацыі.

Эвалюцыя часопіса як арт-аб’екта.

Публіцыстыка тысячагоддзяў – старога і новага.

Інстытут галоўнага рэдактара…

Хай бы хто падлічыў, колькі разоў прамаўляліся гэтыя словы ў тонкія вушы літаратурных крытыкаў ды аналітыкаў рознага кшталту.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кузьма Чорны - Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»

Обсуждение, отзывы о книге «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x