Святлана Дзянісава - Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру

Здесь есть возможность читать онлайн «Святлана Дзянісава - Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Жанр: foreign_contemporary, Языкознание, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэту кнігу не назавеш ні ўнікальнай, ні арыгінальный – такія выданні ствараюцца на «адзін-два-тры». Але (парадокс ці не?) чытацца яна будзе гэтаксама, як пісалася і ўкладалася, – лёгка, весела, захапляльна. Іншымі словамі, у гэтай кнігі ёсць шанцы ператварыцца ў сапраўдны беларускі бестселер. А таму, калі вы марыце стаць пісьменнікам або рэдактарам літаратурнага выдання (чым чорт не жартуе, калі анёлкі дрэмлюць?), ды і калі нават вы ўжо з’яўляецеся першым, або другім, або першым і другім адначасова, не прамініце тое, што стваралася як быццам да юбілею часопіса «Маладосць», а на самай справе спецыяльна для вас.
Для вельмі шырокага кола чытачоў.

Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я не музыказнаўца, і гэта сцвярджэнне не маё, а вядомых даследчыкаў гісторыі музыкі: у многіх сімфанічных творах Мечыслава Карловіча гучаць беларускія жніўныя песні. Такая вось асоба.

– Акрамя таго, вы ж пісалі ў «Маладосць» рэцэнзіі. Перш за ўсё, на кніжкі сяброў, такіх як Караткевіч.

– Ну, калі ўжо гаварыць пра Караткевіча, дык лепш згадаць, што менавіта «Маладосць» мае самае непасрэднае дачыненне да таго, што чалавек гэты ўрэшце скончыў сваё халасцяцкае жыццё. Гэта апісана ўжо мною, але паўтарыць, думаю, варта.

Помню гэты дзень як сёння. 1967 год, час перад кастрычніцкімі святамі. Мы жылі тады побач: ён – на Веры Харужай, я – на Чарвякова, але гэта праз дом, паўсотні метраў. Вокны нашы, пакуль дрэвы не павырасталі, маглі праглядвацца, і, калі трэба было сустрэцца, мы сігналізавалі адзін аднаму лямпамі з падваконняў: тэлефонаў жа яшчэ не было.

Раніцай я збіраюся на работу – і прыходзіць ён. Расстроены. «Ведаеш, стары, я, здаецца, жаніўся». «Стары» – гэта яго любімае слова было. Я гавару: «Дык – здаецца ці жаніўся?» А Марыя мая, нябожчыца, падае голас з кухні: «Ну, нарэшце і на цябе ўправа знайшлася». Бо ніхто не мог апантаць яго. Я пытаю: «Дык хто ды хто?» Гэта таксама яго любімае – «хто ды хто», а я толькі пераймаю.

«Выкладчыца, – кажа. – Ты разумееш, стары, выкладае гісторыю КПСС, але сама археолаг». Я кажу: «Дык у чым справа? Чаго ты перажываеш?» – «Ты разумееш, запрасіў яе да сябе ў госці». А ён тады з маці жыў. Я кажу: «Ну дык што?» – «Ты ж памятаеш, што мы павінны заўтра ехаць у Ракаў на вяселле веку, да Рагойшаў». – «Дык запрашай туды і яе – табе даруюць».

Яна ж, Валянціна яго, тады па-беларуску гаварыць не ўмела, і хаця вучылася адначасова са мной на гістарычным факультэце, я яе, канешне, не памятаў. Ну, яна была разведзена, свабодная. А прычым тут «Маладосць», нехта папытае? Яна любіла чытаць дэтэктыўныя творы, польскую фантастыку і ўсё ў такім духу.

«Панажоўшчына» – гэта для яе было найлепшае. І неяк, едучы ў цягніку, лежачы чытала ў «Маладосці» «Дзікае паляванне караля Стаха». На прозвішча аўтара ўвагі не звярнула.

І вось ва ўніверсітэце праходзіць канферэнцыя па «Каласах…» – з удзелам самога Караткевіча. А яна, як куратар курса, прывяла на гэту сустрэчу сваіх студэнтаў. Сама ж зноў чытала дэтэктыўны раман і на выступоўцу, як кажуць, нуль увагі. Караткевіч, канешне, тады пра «Дзікае паляванне…» не гаварыў нічога. І вось па заканчэнні канферэнцыі Уладзімір Калеснік, ён быў загадчыкам кафедры, збірае куратараў у сябе ў кабінеце – знаёміць з Караткевічам. Ёй трэба было нешта сказаць – яна і кажа: «А чаму б вам не напісаць які-небудзь дэтэктыўны раман?» Ён глядзіць на яе з цікавасцю. «Ну, накшталт чаго?» – пытаецца. «Накшталт, скажам, “Дзікага палявання Караля Стаха”, напрыклад». Калі ён, зарагатаўшы, сказаў: «Гэта ж я напісаў», – ёй стала сорамна – прыйшлося запрасіць да сябе ў госці.

…Яму пашанцавала. Калі захочаш, то навучышся: яна пачала гаварыць па-беларуску і вельмі многа і плённа працавала пасля як гісторык. Валодзя ахвотна далучаўся да яе ў экспедыцыях. Яна была добрай гаспадыняй і разумнай жанчынай. І навяла парадак – пазбавіла магчымасці бываць у кватэры ўсіх, хто прыходзіў па ранейшай звычцы, шукаючы тут прытулак, – каб распіць пляшку.

Так што роля «Маладосці» ў жыцці Уладзіміра Сямёнавіча найвялікшая.

– Буйным планам у год юбілею «Маладосці» глядзяцца Кастусь Каліноўскі і яго паўстанне. Пра гэта вамі таксама было знойдзена шмат матэрыялаў.

– Так, пра ўдзельнікаў паўстання ў Беларусі – у Мінску ды іншых гарадах. У тым ліку была выяўлена і такая асоба як Міхал Цюндзявіцкі, расстраляны ў Мінску на раздарожжы Койданаўскай вуліцы і Ігуменскага тракта, у раёне цяперашняга паштамта. На добры толк, трэба было б паставіць мемарыяльную дошку аднаму з першых паўстанцаў. Да таго ж, асоба гэта сама па сабе вельмі цікавая. Маці яго – Ганна Цюндзявіцкая, аўтарка кніжкі «Гаспадыня літоўская», якой захапляўся Караткевіч і якую я потым дапамог выдаць.

Трэба сказаць, што свае архіўныя знаходкі я друкаваў таксама ў «Маладосці». Артыкул пра фонд 1135, напрыклад, упершыню абнародаваў творы беларускай паэзіі пачатку XVIII стагоддзя. Дамініка Рудніцкага, у прыватнасці, толькі знойдзеныя. Увогуле, самыя розныя творы. Заўсёды нешта пачыналася з «Маладосці»…

– З прынесенага вамі ў «Маладосць» апошнім часам стварылася інтрыга не горшая, чым у аповесцях Караткевіча: ваш рукапіс твора пра Адама Гурыновіча рэдакцыя проста згубіла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кузьма Чорны - Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру»

Обсуждение, отзывы о книге «Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x