Сяргей Ваганаў - Мосцік над вечнасцю (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Ваганаў - Мосцік над вечнасцю (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мосцік над вечнасцю (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мосцік над вечнасцю (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэксты з кнігі часткова друкаваліся ў газетах “Народная Воля” і “Наша Ніва” пад рубрыкай “Камертон”. Гэта нарысы і эсэ пра розныя падзеі, часам нават як бы нязначныя. Агульнае, што яднае іх, – гэта Памяць. Аўтар лічыць, што зразумець сучаснасць і зазірнуць у будучыню немагчыма без памяці пра мінулае, без адчування няспыннай плыні жыцця. Свайго жыцця, сваёй сям’і, грамадства, краіны.

Мосцік над вечнасцю (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мосцік над вечнасцю (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён застаўся. Усё жыццё клапаціўся аб жонцы і дзецях сябра. А ў сваіх анкетах пісаў: «Мірановіч Яўген Фёдаравіч, беларус, выхадзень з беднай яўрэйскай сям’і. Бацька Фінкельштэйн – яўрэй. Брат Фінкельштэйн – яўрэй…»

P. S. Анатоль Аграноўскі застаўся на семінар, нават нешта распавядаў пра вопыт Вугоршчыны… Зазнаўшы, што Мірановіч памёр, адразу з’ехаў. А праз нейкі час у «Известиях» з’явіўся нарыс «Логика Мироновича».

Апошняя кропка

Уладзімір Мацкевіч, самаабвешчаны лідар інтэлектуальнага, так бы мовіць, супраціву рэжыму, вызначыў, нарэшце, сваю пазіцыю па найвастрэйшаму, падобнаму да гамлетаўскага, пытанню беларускай сучаснасці: жыд ці не жыд? І зрабіў гэта ў найбольш натуральнай для філосафа форме дыскусіі, абраўшы ў якасці апанента нейкага Гену Варковіча. «Ты, Гена, – супакоіў Мацкевіч свайго нібыта суразмоўцу, – яшчэ тая морда, але нічога жыдоўскага ў цябе няма! Звычайны беларус яўрэйскай нацыянальнасці»…

Супакоены адсутнасцю ў сабе «жыдоўскай морды», выцягнуты на «Бел. партызан» Гена тым не менш не супакоіўся: цягам ўсёй дыскусіі настойліва, нібыта ад імя ўсёй яўрэйскай супольнасці, даказвае абразлівасць для яўрэяў ужывання ў беларускай мове слова «жыд». Адваротная думка Мацкевіча проста ўражвае сваёй інтэрнацыянальнай глыбінёй і празрыстасцю: няма чаго рускамоўнаму Гену з усёй ягонай супольнасцю ўсталёўваць у беларускай мове свае нормы. З чаго вынікае, што «жыд» па-беларуску – гэта жыд, а па-руску – «жидовская морда»…

Я не лінгвіст, каб спрачацца з Мацкевічам, і не Гена, якога Мацкевіч як нарадзіў, так і забіў «логікай, перад якой ні жыда, ні бульбаша… усе роўныя…» Далёка мне да Мацкевіча і з ягонымі ведамі гістарычных абставінаў, праз якія ўзнікла ці добраўжыванае, ці злоўжыванае цягам стагоддзяў слова з трох літараў. Але мне вельмі блізка да Косціка, нават праз 60 з гакам гадоў…

Косцік, сябра майго дзяцінства, быў першым на маёй памяці, хто не стаў высвятляць этымалогію слова «жыд», а наўпрост даў Нехая ў морду, абцукраваную з густа пасыпанага цукрам бутэрброда.

Няхай быў старэйшы і дужэйшы за Косціка. Заўжды чырвоным, пляскатым, нібыта блін, тварам, ён быў падобны да свайго бацькі, які служыў нейкім эмгэбэшным начальнікам і адзіны ва ўсім двары раскатваў на трафейным БМВ. Вядома, нас душыла зайздрасць, мы душылі яе і трымаліся ад Нехая як мага далей, бо менавіта ад яго сыходзіла спакуса зазнаць нешта недасягальнае ў параўнанні з іржавымі абручамі, што паганяліся загнутым у крук дротам. Аднойчы не вытрымалі, наблізіліся да аўто. Няхай стаяў, абапёршыся на бліскучае крыло, і дажоўваў бутэрброд. «А мой бацька быў на вайне адміралам», – з выклікам сказаў Косцік. «Хлусіш, – прашамкаў Няхай, – жыды адміраламі не бываюць…»

Праз імгненне рэшткі бутэрброда ляцелі з Няхаева роту…

Паўстагоддзя лягло паміж Косцікам і Карасікам – на жаль, забыўся імя. Хаця тапаграфічна стаяць яны зусім побач: як і мы з Косцікам, Карасік жыў у адным з чатырох дамоў на Маскоўскай вуліцы, што перажылі акупацыю і вайну. Было, праўда, і адрозненне: наш дом перажыў акупацыю і вайну без нас, а Карасікаў дом – разам з Карасікам. Гэта высветлілася адразу, як толькі ён неяк нязграбна ледзь увабраўся ў машыну, і я выказаў меркаванне, што пасля вайны мы былі суседзямі. «Так, мусіць, былі, – адазваўся Карасік, – але я жыў у сваім доме яшчэ да вайны…» «А ў вайну?», – запытаўся я. «І ў вайну»…

Колькі хвілін ехалі моўчкі. «Вас цікавіць, як я застаўся жывы? Суседзі выратавалі. Бацька загінуў на вайне, маці – ў гета, а мяне схавалі суседзі…»

Мы ехалі на Карасікаву дачу, ён – прадаваць, я – купляць. Машыну кінулі недзе кіламетры за два, пасярод сумётаў па абодва бакі вузенькага прасёлку і непераадольнай слізгаты. Астатні шлях ішлі гадзіны паўтары – дзе коўзаючыся, дзе правальваючыся ажно да поясу ў снег. Я ці не цягнуў Карасіка на сабе, што пры ягонай вазе было амаль немагчыма. Ён цяжка дыхаў, потым з нейкім вінаватым адчаем сказаў: «Прабачце – сэрца, інфаркт…»

Таргавацца былы лётчык грамадзянскай авіяцыі не ўмеў. Амаль адразу ён зразумеў, што ні ягоны ладны домік, ні дагледжаныя, што было відаць нават пад снегам, соткі я купляць не буду. І раптам заплакаў: «Думаеце, я хачу прадаваць? Трыццаць гадоў… столькі працы… столькі жыцця… І ад’язджаць не хацеў. Але як убачыў на дзвярах кватэры намаляванае белай фарбай «ЖЫД», вырашыў: ўсё, кропка!»

…«Жыд» Карасік памёр у Амерыцы ці не праз год, у 97-м.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мосцік над вечнасцю (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мосцік над вечнасцю (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мосцік над вечнасцю (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Мосцік над вечнасцю (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x