Сяргей Ваганаў - Мосцік над вечнасцю (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Ваганаў - Мосцік над вечнасцю (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мосцік над вечнасцю (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мосцік над вечнасцю (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэксты з кнігі часткова друкаваліся ў газетах “Народная Воля” і “Наша Ніва” пад рубрыкай “Камертон”. Гэта нарысы і эсэ пра розныя падзеі, часам нават як бы нязначныя. Агульнае, што яднае іх, – гэта Памяць. Аўтар лічыць, што зразумець сучаснасць і зазірнуць у будучыню немагчыма без памяці пра мінулае, без адчування няспыннай плыні жыцця. Свайго жыцця, сваёй сям’і, грамадства, краіны.

Мосцік над вечнасцю (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мосцік над вечнасцю (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Звыш двух гадоў няма і Косціка. Бацька яго, дарэчы, ніколі не быў ні «жыдом», ні «адміралам». Хто хоча даведацца, кім ён быў, хай паглядзіць сайт прысвечаны Кастусю Тарасаву, і пачытае ягоныя кнігі…

А саматужнаму гуру хачу нагадаць тыя часы нашай гісторыі, калі слова «жыд» было не словам, а хваробай. Смяротнай, нават літаральна, хваробай для людзей і грамадства.

Ці вылечаная?..

Пытальнік там, дзе, здавалася б, пастаўлена апошняя кропка.

Барыкады Хеопса

Я пачуў гэта на Камароўскім рынку, у радах, дзе ўзвышаюцца горы заморскай садавіны і гародніны. «Ды тут у вас сапраўдныя барыкады Хеопса!»

Бальзакаўскага ўзросту дамачка, рызыкуючы зламаць высачэзны абцас, намагалася ўручыць гандлярцы статысячную купюру, не дацягваючыся да працягнутай насустрач рукі. З-пад густога макіяжу на цалкам правінцыйнай фізіяноміі прабіваўся пасярод марознай зімы медна-чырвоны загар. У Егіпце, мусіць, пабывала. («В Египете » – натыкнуўся днямі ў некалі паважанай расійскай газеце.)

Я не вытрымаў, разрагатаўся.

Чорт мяне пацягнуў «узнікаць». Такой лаянкі ў свой адрас я не чуў за ўсё жыццё…

Да вечара эпізод забыўся. І, магчыма, забыўся б назаўсёды, каб не «Панорама!.. На Первом!»… Зразумела, можна было б і не глядзець, колькасць і якасць адборнай прапаганды добра вядомыя загадзя. Але набліжаліся 90-я ўгодкі БНР, вакол гэтай падзеі і таго, як яе адзначаць, разгарнуліся спрэчкі. І тут «солидные люди», якіх сабрала за «круглым сталом» «солидная газета», нечакана нарадзілі «сенсацыю»: дазволілі нарэшце БНР прысутнічаць у беларускай гісторыі, ды яшчэ ў якасці папярэдніцы незабыўнай БССР! Цікава стала, як абвесціць пра ўсё гэта «телевидение твоей страны»…

Абвясціла. Па звыклай завядзёнцы пайшло на вуліцу паслухаць так званы «глас народа». І, як заўсёды, пачула тое, што хацела: «народ» пра БНР нічога не ведае і – вось яно! – ведаць не жадае! Якое ж тут свята?! Які юбілей?! Якія шэсці з нацыянальнымі сцягамі?!

Замест таго, каб засмуціцца правалам у нашай гістарычнай памяці, так і перла з экрана пачуццё глыбокага задавальнення. Прасцей сароміць «тупых янкі», якія не ведаюць, што Александрыя знаходзіцца не ў Егіпце, а недзе пад Шкловам, чымсьці самім адчуваць сорам ад страты гістарычнай арыентацыі.

І што ж адбылося пасля таго выяўлення «народнай думкі»? Нагадаю: святочнае шэсце было жорстка разагнана. Пры абыякавасці і нават падтрымцы «народа». «А чаго лезуць?!», – рашуча рэзала рукой паветра суседка, вечная скаржніца на малую пенсію і хапуг з ЖЭСа, наглядзеўшыся рэпартажаў ды апытанняў БТ…

У савецкія гады падпоркай рэпрэсіўнаму механізму з’яўляўся ваяўнічы атэізм.

Сёння ваяўнічае невуцтва – адна з самых угноеных ідэалагічных дзялянак рэжыму.

Справа нават не ў «вершах Быкава» ці ў «Скарыне, што жыў у Пецярбургу»…

Справа ў тым, што дзяржава, калі яна насамрэч незалежная, павінна самастойна, без ліслівай аглядкі на былую імперыю, вызначаць падзеі і асобы, якія крок за крокам – праз турмы і шыбеніцы, праз узлёты духа і страты надзей, праз «сонца ў аконца» і «стрэльбу, хлопчыкі, бяры», праз Гулаг і «кожнага трэцяга»… – да яе, гэтай незалежнасці, прывялі.

У грамадстве могуць быць розныя думкі наконт гістарычных падзей і асоб. Гэта цалкам натуральна, калі яны, гэтыя думкі, грунтуюцца на фактах, і не прыцягваюцца за вушы дзеля апраўдання палітыкі сучаснай улады.

У дзяржавы ж, якая насамрэч незалежная, такой раскошы – мець розныя думкі ці не мець аніводнай – няма. У незалежнай дзяржавы павінна быць адно стаўленне да вызначальных гістарычных падзей і асоб, якія гэтыя падзеі здзяйснялі – як да агульнанацыянальных, у тым ліку юбілеяў і святаў.

Сёння такой дзяржавы ў нас няма.

Пакуль праўладныя ідэолагі і палітолагі пужалі насельніцтва «палякам» і «тэрарыстам» Каліноўскім, дзяржава, па сутнасці, праігнаравала магчымасць пацвердзіць сваю прыхільнасць да незалежнасці і дэмакратыі, з набыццём якіх непарыўна звязана імя Каліноўскага. «СБ», галоўнае дзяржаўнае выданне, абмежавалася 2 лютага сціплым, на два-тры радкі, «аб’ектыўным», так бы мовіць паведамленнем пра 150-годдзе з дня нараджэння «…публициста, поэта, революционера-демократа, одного из руководителей восстания 1863–1864 гг.» Між тым у нумары за 1 лютага тая ж газета з бальшавіцкім размахам адзначыла 100-годдзе народзінаў Сяргея Прытыцкага, які сапраўды здзейсніў «за польскім часам» тэрарыстычную акцыю. Добра, што адзначыла. Але чаму такая няроўнасць?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мосцік над вечнасцю (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мосцік над вечнасцю (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мосцік над вечнасцю (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Мосцік над вечнасцю (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x