• Пожаловаться

Сяргей Ваганаў: Мосцік над вечнасцю (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Ваганаў: Мосцік над вечнасцю (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, год выпуска: 2016, ISBN: 978-985-7144-40-2, категория: foreign_publicism / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сяргей Ваганаў Мосцік над вечнасцю (зборнік)

Мосцік над вечнасцю (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мосцік над вечнасцю (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэксты з кнігі часткова друкаваліся ў газетах “Народная Воля” і “Наша Ніва” пад рубрыкай “Камертон”. Гэта нарысы і эсэ пра розныя падзеі, часам нават як бы нязначныя. Агульнае, што яднае іх, – гэта Памяць. Аўтар лічыць, што зразумець сучаснасць і зазірнуць у будучыню немагчыма без памяці пра мінулае, без адчування няспыннай плыні жыцця. Свайго жыцця, сваёй сям’і, грамадства, краіны.

Сяргей Ваганаў: другие книги автора


Кто написал Мосцік над вечнасцю (зборнік)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мосцік над вечнасцю (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мосцік над вечнасцю (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

…Пакуль наплывалі пад «Перапёлачку» гэтыя карціны і думкі, хлопчык са скрыпкай некуды знік, я не паспеў пакласці ў футарал хаця б нейкія грошы. І ўвесь тыдзень да самых Калядаў я цікаваў яго ў пераходзе, каб пагаварыць, спытаць імя, разлічыцца. Але не, цёмны пераход быў пусты, толькі дзьмулі з канца ў канец ад рынка да філармоніі і ад філармоніі да рынка цемнаватыя падземныя скразнякі…

І тады я выйшаў да святла на плошчу. Ці, можа, на Плошчу?

Усё тут было, як заўсёды ў выхадны дзень: і матулі з дзіцячымі вазочкамі, і юнакі, што з кветкамі чакалі спаткання, і падобны да Леніна Якуб Колас з героямі сваіх цудоўных твораў, увасобленых у не надта зграбным помніку…

Нават навагоддзе адчувалася нечым звыкла-ўмоўным.

Толькі на Сымона-музыку я глядзеў чамусьці зусім іншымі вачыма.

Апошні салют

Пішу 8-га траўня, заўтра будзе салют.

Ужо і не памятаю, у якім годзе тое было. Здаецца, у 1992-м, калі міністрам абароны быў прызначаны Павел Казлоўскі. Тады ўпершыню і толькі аднойчы за ўсе мінулыя дваццаць два гады 9 траўня а 22.00 мясцовага часу па загадзе міністра абароны ў Мінску павінен быў узляцець у нябёсы «святочны феерверк», што ў перакладзе з нямецкай мовы азначае «дэкаратыўныя каляровыя агні».

Што праўда, сапраўдных феерверкаў, гэтых цудаў піратэхнікі, мінскае неба да таго часу не бачыла. Куды больш звыклымі былі традыцыйныя салюты «…цаццю артылерыйскімі залпамі». То бок дзея класічна строгая, якая мусіць сімвалізаваць дзяржаўнуюсутнасць свята. Вясёлая легкадумнасць феерверкаў, калі душа, што прагне святочнай забавы, атрымлівае магчымасць пракаціцца па небу на агнявой калясніцы, заўжды была далёкай ад ідэолагаў дзяржаўнай велічы. І, канечне, было нешта нечаканае ў рашэнні тагачаснага міністра абароны адмовіцца ад звыклай мілітарысцкай традыцыі, адсвяткаваць Дзень Перамогі не артылерыйскімі залпамі, а «дэкаратыўнымі каляровымі агнямі».

Ні таго, ні іншага ў Мінску тады не адбылося. Калі не лічыць некалькіх «букетаў», што бязгучна распусціліся і адразу завялі над аддаленымі мікрараёнамі. Увесь дзень пасля афіцыйнага ўскладання вянкоў у горадзе панавалі нудота і пустэча. Між тым у цэнтры горада, на плошчы Перамогі і вуліцах паблізу, на мосце праз Свіслач, у цёмных водах якой зіхацелі рэдкія начныя агні, сабраліся ў чаканні святочнага феерверку дзясяткі тысяч людзей.

Я слухаў размовы ў натоўпе. Нехта палічыў, што вайскоўцам не хапіла пораху, што салюты і феерверкі – справа дарагая, а мы жабракі, у бюджэце спрэс дзіркі. Нехта з горыччу заўважыў, што войска развалілася і дрэнна выконвае загады.

«Прычым тут войска? – запярэчылі яму. – Гэта ўлады памыліліся, думалі, што народ па хатах сядзець будзе, піць горкую. Ды і як зараз дадому дабірацца? У транспарт не ўлезці, а таксоўка – самі ведаеце…» – «Ды не, – адгукнуўся малады чалавек у акулярах і белай, не па начной прахалодзе, кашулі, – яны проста страшацца, калі збіраемся больш за трох…» Недалёка моўчкі прыхінуўся да дрэва вясковага выгляду стары на кавяле і з трыма медалямі на прымятым пінжаку. «Усё, бацька, – махнуў рукой той, што ў акулярах, – здымай узнагароды, скончылася свята…»

Я не ведаў тады, скончылася яно 9-га ці скончылася назаўсёды. І ці не было прадвесцем гэтага канца нейкае падабенства глухога салюту над гарадскімі ўскраінамі?

Напярэдадні маскоўскае тэлебачанне паказала тоўстага чалавека ў падцяжках, «незалежнага маскоўскага журналіста». Седзячы ля каміна, ён з гэткай любай у народзе грубаватай праставатасцю выказаў між іншым думку, што Дзень Перамогі святочным быць не павінен. Падцяжкі на жываце «незалежнага маскоўскага журналіста» і ўтульны камін у кадры рабілі даволі няпростую для масавага ўспрымання думку хатняй, даходлівай: разам з таталітарным рэжымам мусіць быць разбураны і гэты пераможна-святочны Карфаген. Хопіць, маўляў, прыніжаць адоленага ворага…

Насамрэч – якое на крыві свята?!

Але хіба не дзіўна, што «вораг» сам лічыць гэты дзень ці не галоўным у сваёй трагічнай гісторыі?

Колькі разоў мы чулі ад суграмадзян традыцыйна-савецкае здзіўленне: немцы вайну прайгралі, а як жывуць! Хто ж перамог?.. Парадокс!

Але ніякага парадоксу няма. Немцы, перажыўшы ў той вайне перамогу над сабой, перамаглі вайну ў сябе. А мы ўсё ваюем, цешымся перамогай над імі, бразгаем зброяй…

Мо таму так і жывём?

Мо таму так і жывём, што не зважаем на тое, як спекулюе на перамозе ўлада, якая толькі тым і займаецца, што завіхаецца ў пошуку знешніх і ўнутраных ворагаў. Вось і ўзнікае пытанне: хто вораг?..

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мосцік над вечнасцю (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мосцік над вечнасцю (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Анатоль Кудласевіч: Трынаццаць дзён (зборнік)
Трынаццаць дзён (зборнік)
Анатоль Кудласевіч
Андрэй Федарэнка: Ланцуг (зборнік)
Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрусь Макатоўша: Упырхлікі
Упырхлікі
Андрусь Макатоўша
Отзывы о книге «Мосцік над вечнасцю (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Мосцік над вечнасцю (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.