Туркі – гэта не народ волатаў. Ніколі не сустракаў сярод іх высокіх, ужо не кажучы пра двухметровых, тады як сярод немцаў – iх нямала.
Шмат тоўстых дзяцей з бегемотавымі тулавамі – раскормленых «снікерсамі» і «рахат-лукумам».
У туркаў свой сямейны ўклад жыцця, заснаваны на пурытанстве і уласным «Дамастроi», свая кухня, якая за 10 гадоў сямейнага жыцця ператварае стройную дзяўчыну ў непаваротлівую гуску. Свая культура, якая ставіць начале кута, асаблівую нацыянальную музыку і футбол, ужыванне кiчавых рэчаў… Свая мода, што прыводзіць у жах феміністак…
Пацешна глядзець, як турэцкія дзяўчыны ў туга павязаных хустках, задраўшы падолы доўгіх спадніц, гуляюць у футбол…
Ці як самавітая маці сямейства, уся захутаная ў чорнае па самыя вочы, падвозіць раніцай дзяцей у школу на белым «Мерсэдэсе» не растаючыся з серабрыстай скрыначкай «мабiльнiка»…
Традыцыя і сучаснасць.
А чаго варта турэцкае вяселле!
Грукат барабанаў, стральба з пісталетаў, каланады машын… і ніводнага п'янага!
Не магу сабе нават уявіць, як выглядае п'яны турак…
Старанна ігнаруючы ўсё еўрапейскае наогул і ня мецкае ў прыватнасці, туркі, тым не менш, з'яўляюцца майстрамі збіраць нектар з нямецкіх кветак…
Кажуць, калі адкрыліся межы, жыхароў былога ГДР больш за ўсё шакавала тое, як шмат турак носіцца па Кройцбергу на шыкоўных «Мерсэдэсах» і «Бумерах» – і ніводнага «Трабанта»…
Я не абмовіўся, назваўшы футбол яркай з'явайту рэцкай культуры. Для турка футбол – сэнс жыцця, ён аб'ядноўвае, умацоўвае, натхняе, узвышае, падтрымлівае турэцкі менталітэт. Калі транслюецца футбольны матч, турэцкія кавярні перапоўненыя, дым стаіць каромыслам, а футбол, здаецца, транслюецца штодня… А што робіцца, калі выйграе «Галатасарай»!
Роў аматараў чутны за кіламетр, на вуліцах дзень і ноч ідзе стральба, машыны з турэцкімі сцягамі ганяюць і сігналяць без перадыху…
Аднак я адыйшоўся ўбок.
Мула ласкава пагадзіўся адказаць на мае пытанні. Яго нямецкі бездакорны.
Так, немцы лічаць турэцкую жанчыну ў параўнанні з нямецкай – рабыняй. Але яна шчаслівая рабыня. Быць рабыняй каханага мужа і дзяцей – шчасце! – сказаў мула і прапанаваў шклянку гарбаты. Слова «чай»і па-турэцку і паруску гучыць аднолькава. Як і «арбуз», «самавар», «торба» ды інш.
– Сям'я ёсць аснова мусульманскага грамадства, – адказвае мне мула на пытанне, чаму сям'я ў мусульманскіх краінах такая моцная, у адрозненне ад хрысціянскіх краін.
Маці, якая дае жыццё, у мусульман святая.
А на нясціплае пытанне пра тэмперамент турэцкіх жанчын адказвае: – Яны ледзяныя днём і гарачыя ўначы! І ўсміхаецца…
Шпацырую далей. Сустрэў суайчыннікаў. Назваўся. Запрашаю пасядзець за столікам, пагутарыць, папіць чайку, паспрабаваць усходніх ласункаў. Адмаўляюцца. Трымаюцца насцярожана. Тыпова для «саўкоў» за мяжой.
Сацыяльнае ведамства Берліна лічыць туркаў найболей арганізаванымі і эканамічна актыўнымі з усіх замежнікаў, а былых савецкіх характарызуе, як адрознiваючыхся раз'яднанасцю і нізкай сацыяльнай актыўнасцю.
У Берліне ледзь набярэцца з дзясятак маленькіх рускіх крамаў, з дзясятак кавярняў, якія запаўняюцца толькі на святы, і рэстаранаў. Тады як турэцкіх – сотні. І запоўнены яны заўсёды. А рускамоўных і турэцкамоўных жыхароў у Берліне прыкладна пароўну.
У Берліне ёсць і з дзясятак рускамоўных цэркваў як артадаксальных, так і пратэстанцкіх, агульнай колькасцю не больш за 1000 чалавек.
Тады як колькасць турэцкіх мячэцей перавальвае за семдзесят, і адна толькі з іх «Mevlana Moschee» мае 1200 чальцоў…
Песнямалітва з дынамікаў паплыла па зале павольна, з вялікімі інтэрваламі…
Чытаю ў праспекце: «Габрэі і мусульмане стагоддзямі жылі ў ладзе ў мусульманскай Андалузіі ў Гiшпаніі…»
А вось пра паходжанне мусульманскіх імёнаў.
Яны паходзяць ад старажытнагабрэйскіх: Ібрагім – ад Аўраама, Юсуф – ад Іосіфа, Муса – ад Майсея, Iса – ад Ісуса, Якуб – ад Якава, Сулейман – ад Саламона і г. д.
Выходзячы, я ўбачыў, што ад групы весела шчабечучых па-нямецку дзяўчын у хустках, адлучылася адна, і, патупіўшы вочы, уручыла мне пурпурную ружу…
Туркі ў Нямеччыне жывуць ужо больш за 40 гадоў.
У 60е гады іх запрасілі як гастарбайтараў для ўздыму нямецкай эканомікі.
Чаму іх, а не, скажам, ангельцаў ці французаў? Верагодна, як надзейных партнёраў у дзвюх сусветных войнах. Бедныя анаталiйскiя сяляне тады былі гатовыя ўзяцца за любую працу…
А сёння іх дзеці і ўнукі ганяюць па Берліне на «Мер седэсах».
Читать дальше