1 ...7 8 9 11 12 13 ...20 Мастак Цылле, адзіны немец у гэтым спісе, у сваіх працах паказаў тую выяву берлінца, якую цяпер ведаюць ва ўсім свеце.
У Берліне стаiць помнік яму.
І яшчэ адзін немец пакінуў яркае апісанне берлінцаў той пары – Рэмарк у «Трох таварышах».
Я наўмысна не буду апісваць Берлін у часы зласлівага дыктатара.
Знаёмы мастак Клаўс памятае смак рускіх цукерак траўня 1945 года.
А яшчэ смак кашы з палявых рускіх кухняў. Вярблюдаў, мангалоідныя твары, казакоў.
Назвы вуліц на рускай мове, бравых дзяўчынрэгу ліроўшчыц.
Незлічоныя калоны ваеннапалонных немцаў.
Берлін – гэта вавілонскі гармідар народаў. Большасць са 152 нацыянальнасцяў, якія жывуць у Нямеччыне, жыве ў Берліне.
Iншаземцы жывуць у Нямеччыне даўно. Габрэі – больш за дзве тысячы гадоў.
У VI ст. сюды прыйшлі славяне.
Пасля крывавых рэлігійных войн Нямеччына стала прыстанкам для галандцаў, чэхаў, палякаў, французскіх гугенотаў.
У 60е гады XX стагоддзя ў ФРГ з'явіліся туркі, а ў ГДР – в'етнамцы.
* * *
Першая хваля габрэйскіх пасяленцаў з'явілася ў Берліне ў 70х гадах XVII стагоддзя, для ажыўлення гандлю і грашовага звароту, па загадзе Вялікага Курфюрста. Іх селішчы зваліся Spandauer Vorstadt – Шпандаўрскае прадмесце і Schenenvirtel – квартал паветак. Па апісаннях сучаснікаў, гэтыя раёны валодалі адмысловай прыцягальнай сілай.
Вузкія вулачкі. Сумесь крамак, корчмаў, прытонаў, жулікаў, прастытутак, жабракоў з мiкракосмасам габрэйскай месцячковасцi…
Сюды любiў прыходзіць Франц Бiберкопф – герой рамана Дзёблiна «Берлін. Аляксандэрплац».
Другая хваля прыйшлася на пачатак ХХ стагоддзя, тады горад атрымаў назву «Новы Ерусалiм».
Сёння шукаць сляды габрэйскага мінулага – марны занятак. Амаль нічога не засталося пасля коўзанкі машыны нацыяналсацыялізму.
«Hier wohnte Gert Rucker jg. 1925 ermordet am 19.1.1944 in der Heilanstadt» (тут жыў Герт Рукер нар. 1925, забіты у 1944 у Хайланштадце) – абвяшчае надпіс на латуннай шыльдачцы, умантаванай у брукаванку побач з маім домам.
У шматлікіх месцах Берліна маюцца такія ж шыльдачкі з падобнай інфармацыяй. Яны нагадваюць пра загінулых ад рук нацыстаў габрэях Берліна. Імя і прозвішча на таблічцы нямецкія, як і ў большасці габрэяў даваеннага Берліна. Многія з іх імкнуліся стаць больш немцамі, чым самі немцы.
Тады гэтую тактыку выразна сфармуляваў міністр замежных справаў Нямеччыны Вальтар Ротэнау: «Габрэі не павінны быць падобныя да немцаў, яны павінны стаць імі… Калі трэба – памерці за Нямеччыну».
Тактыка гэта ні да чаго не прывяла. Не выратаваўся ні ён, ні яго супляменнікі…
Парадаксальна, але атручвальны газ «Цыклон Б», які ўжываўся ў Асвенцыме, вынайшаў у Берліне ў 1920 годзе навуковецхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі, габрэй Фрыц Габер.
* * *
На выставе, якая праходзіць пад адкрытым небам на развалінах былога галоўнага ўпраўлення СС, увагу прыцягвае адзін фотаздымак. Група бравых штурмавікоў трымае плакат з надпісам: «Die juden sind unser Ungluck» («Габрэі – наша няшчасце»). Пазней такія лозунгі я сустракаў і на іншых фотакартках. А як выглядае шчасце? У выяве фюрэра…
У Берліне ёсць Баварскі квартал, дзе да вайны жыло шмат габрэяў.
На пляцы Bayerischer Platz паўсюль на ліхтарных слупах вісяць невялікія шыльдачкі.
Гэта не зусім звычайныя шыльдачкі.
У іх прыведзены распараджэнні нацысцкіх уладаў адносна габрэяў: «1933 год. Габрэямадвакатам і габрэямнатарыусам забараняецца вядзенне юрыдычных справаў. З 1 красавіка бальнічныя касы лячэнне ў лекараўгабрэяў не аплачваюць. Усім акруговым ведамствам загадана неадкладна звольніць выкладчыкаўгабрэяў з дзяржаўных школ. Падлягаюць звальненню габрэіслужбоўцы дзяржаўных установаў. Карыстанне пляжам габрэям забаронена.
1934 год. Забарона на прафесію артыстам габрэйскага паходжання.
1935 год. Прыняты «Нюрнбергскія законы», якія пазбаўлялі габрэяў грамадзянскіх правоў. Пісьменнікам габрэям забаронена любая літаратурная дзейнасць. За барона на прафесію для габрэяўмузыкаў. Заключэнне шлюбаў паміж немцамі і габрэямі караецца турмой.
1936 год. Ветэрынарным лекарамгабрэям забаронена займацца практыкай. Журналісты і іх жонкi павінны даказаць сваё арыйскае паходжанне, пачынаючы з 1800 года. Вадохрышча габрэяў і пераход іх у хрысціянства юрыдычнага значэння не маюць.
1937 год. Забарона на абарону дысертацый габрэя мі. Звальненне паштовых службоўцаў, жанатых на габрэйках.
1938 год. Забарона габрэям займацца любой медыцынскай практыкай. Забарона габрэям наведваць тэатры, кацэрты і кіно. Забарона габрэйскім дзецям наведваць дзяржаўныя школы. Дзецям арыйскага і не арыйскага паходжання забаронена гуляць адзін з адным. Вадзiцельскiя правы габрэяў лічыць несапраўднымі.
Читать дальше